Прынцыпы фонду
From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
+/- ar • be-tarask • cs • de • el • en • es • fa • hu • ko • id • it • ja • ms • ml • nl • pt • ru • sk • zh
Некаторыя асаблівасьці праектаў фундацыі Вікімэдыя вызначаныя самой фундацыяй і не падлягаюць абмеркаваньню. Часта тыя, хто прынцыпова нязгодныя зь імі, вымушаныя пакінуць праект. У ліку гэтых прынцыпаў:
- Нэўтральны пункт гледжаньня як аснова прадстаўленьня інфармацыі.
- Магчымасьць рэдагаваньня артыкулаў без рэгістрацыі.
- «Вікі-працэс» зьяўляецца вызначаючым у пытаньнях, зьвязаных са зьмесьцівам (за выключэньнем выпадкаў, якія прыводзяцца ў пункце 5).
- Свабоднае ліцэнзаваньне, на практыцы - GFDL і/або шэраг ліцэнзіяў Creative Commons.
- Рада Павераных валодае неабмежаванай уладай па любым пытаньням. Па дамоўленасьці Джымі Уэйлз валодае выключнымі правамі на некаторыя з праектаў.
Некаторыя зь вікі-праектаў, не прыналежныя да фундацыі Вікімэдыя, значна адрозьніваюцца ў сваіх прынцыпах. Напрыклад, h2g2 і некаторыя іншыя маюць рэдакцыйныя рады, якія рэцэнзуюць артыкулы. Праект Фрэда Бодэра Wikinfo выкарыстоўвае прыязны падыход, а не нэўтральны, як у Вікіпэдыі. Праект Лары Сэнгера Citizendium адрозьніваецца тым, што для рэдагаваньня артыкулаў там трэба быць зарэгістраваным удзельнікам.