Заява аб прыватнасьці водгукаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of a page Feedback privacy statement and the translation is 100% complete.

Other languages: Afrikaans 86% • ‎Arabic 100% • ‎Assamese 14% • ‎Belarusian (Taraškievica orthography) 100% • ‎Bulgarian 100% • ‎Bengali 21% • ‎Catalan 100% • ‎Czech 21% • ‎Welsh 79% • ‎German 100% • ‎German (formal address) 100% • ‎Zazaki 21% • ‎English 100% • ‎Esperanto 7% • ‎Spanish 100% • ‎Persian 100% • ‎Finnish 100% • ‎French 100% • ‎Galician 100% • ‎Indonesian 100% • ‎Italian 100% • ‎Japanese 100% • ‎Korean 100% • ‎Colognian 100% • ‎Luxembourgish 29% • ‎Macedonian 100% • ‎Malayalam 29% • ‎Dutch 100% • ‎Polish 7% • ‎Romanian 14% • ‎Russian 100% • ‎Slovak 57% • ‎Swahili 29% • ‎Vietnamese 100% • ‎Yiddish 14% • ‎Chinese 100% • ‎Simplified Chinese 100% • ‎Traditional Chinese 100%

Ваш водгук [edit]

Мы аддаем вам падзяку за ваш водгук! Водгук ад карыстальніка, падобнага вам — найлепшы шлях да знаходжаньня лепшых практык і адсейваньня горшых, што ў выніку прыводзіць да паляпшэньня нашых праектаў.

Калі вы дасылаеце водгук, далейшыя дзеяньні зь ім цалкам празрыстыя. Мы асобна тлумачым, якім чынам апрацоўваецца публічная інфармацыя і пад якія ліцэнзіі яна падпадае. Сьцісла, вы пагаджаецеся на публічнасьць вашага ўнёску і ліцэнзаваньне яго на ўмовах ліцэнзіяў CC0 або CC BY SA 3.0. Пакуль іншае не пазначана, вашыя зьвесткі, па якіх можна ідэнтыфікаваць асобу, будуць разглядацца як іншая падобная інфармацыя згодна нашых правілаў адносна прыватнасьці, з чаго зыходзіць, што, напрыклад, можа быць разгалошаны ваш ідэнтыфікатар удзельніка.

Калі вы пазначылі свой электронны адрас, мы можам зьвязацца з вамі і дасылаць вам абнаўленьні, датычныя вашага водгуку.

Фундацыя «Вікімэдыя» можа праглядаць ваш водгук і іншую сабраную інфармацыю, якая ўключае ваш ідэнтыфікатар удзельніка (калі пазначаны), ваш IP-адрас, ці любую іншую інфармацыю, пазначаную, альбо перададзеную нам.

У нашых высілках палепшыць дзейнасьць і працэсы Вікімэдыі, мы можам мець патрэбу ў публічным аглядзе ці абмеркаваньні нашых праблем. З гэтай мэтай мы можам апублікаваць некаторыя ці ўсе вашыя водгукі, ці іншую публічную інфармацыю, у публічных мэдыях, у тым ліку на вэбсайтах і блогах.

Вашыя водгукі і публічная інфармацыя могуць быць уключаныя ў склад шырока даступных зьвестак з мэтай аналізу і абмеркаваньня нашай дзейнасьці ў Фундацыі «Вікімэдыя».

Мы можам раскрыць зьвесткі, патрабаваныя па закону, калі мы вымушаныя забесьпячаць нашыя правы, прыватнасьць, бясьпеку ці абараняць удзельнікаў, і, калі трэба, узмацьніць жорсткасьць нашых Умоваў выкарыстаньня.

Мы можам падзяліцца вашым водгукам і іншымі зьвесткамі зь іншымі сэрвісамі з мэтай падтрымаць ці дапамагчы разьвіцьцю дзейнасьці Вікімэдыі.

Дасылаючы водгук, вы пагаджаецеся на перадачу сабраных зьвестак у Злучаныя Штаты Амэрыкі і іншыя месцы, неабходныя для дасягненьня мэтаў і задач, абмеркаваных вышэй. Вы мусіце разумець, што не атрымаеце ніякай кампэнсацыі за ідэі, якімі вы падзяліліся з намі.

Дзякуем зноў за дапамогу ў паляпшэньні праектаў Фундацыі «Вікімэдыя»!

Фундацыя «Вікімэдыя»


Зацемка: пададзены вышэй тэкст зьяўляецца тлумачэньнем таго, якім чынам Фундацыя «Вікімэдыя» абыходзіцца з водгукамі ўдзельнікаў, дасланымі праз прылады, такія як ArticleFeedback, WikiLove, MoodBar, ці іншыя. У працэсе напісаньня водгуку вы мусіце пабачыць спасылку на гэтае тлумачэньне.