Fundraising 2011/Jimmy Letter 002/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Translation instructions
  • For pages marked "Missing" or "In progress", click the page title and start translating. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • For pages marked "Needs updating", compare the page to the source page and update the translation accordingly. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • It is important to have someone else proofread the translated page! If you have proofread a page and it is ready for publication, click "edit status" and change that page's status to ready.
  • If you are changing something that has already been published, change its status back to ready for it to be published again.

If you have any questions or feedback regarding the translation process, please post them here. Translation FAQ

Google мае блізу мільёну сэрвэраў. У Yahoo працуюць прыкладна 13 000 людзей. У нас ёсьцека 679 сэрвэраў і 95 супрацоўнікаў.

Вікіпэдыя зьяўляецца пятым паводле папулярнасьці сайтам у Сеціве, якім карыстаюцца штомесяц 470 мільёнаў людзей — гэта мільярды прачытаных старонак.

Камэрцыя — гэта выдатна. Рэкляма — ня блага. Але гэтаму тут няма месца. Не ў Вікіпэдыі.

У Вікіпэдыі ёсьць штосьці асаблівае. Яна падобная да бібліятэкі ці грамадзкага парку. Яна нібы храм для розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам прыйсьці паразважаць, навучыцца або падзяліцца нашымі ведамі зь іншымі.

Калі я засноўваў Вікіпэдыю, я мог бы зрабіць яе прыбытковай кампаніяй з рэклямнымі банэрамі, але я вырашыў стварыць нешта іншае. Усе гэтыя гады мы зацята працавалі, каб Вікіпэдыя была эканомнай і строгай. Мы выконваем сваё прызначэньне ды пакідаем марнатраўства іншым.

Калі б кожны, хто чытае гэтае паведамленьне, ахвяраваў 5 даляраў, мы б скончылі штогадовы збор сродкаў за адзін дзень. Але ня кожны можа ці жадае зрабіць ахвяраваньне. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Кожным годам хапае людзей, што вырашаюць зрабіць унёсак у Вікіпэдыю.

Сёлета, калі ласка, разгледзьце магчымасьць унёску 5 даляраў, 10 эўра, 20 000 беларускіх рублёў або колькі зможаце для абароны ды падтрымкі Вікіпэдыі.

З удзячнасьцю,

Джымі Ўэйлз,
Заснавальнік Вікіпэдыі