Licensing tutorial/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Preview of the original artwork (in English)
  • Карысныя парады ў працы на Вікісховішчы
  • Вы можаце загружаць уласна створаныя працы!
    • У тым ліку фота і відэа:
      • пэйзажаў, жывёлаў, расьлін;
      • публічных асобаў і людзей у грамадзкіх месцах;
      • карысных ці немастацкіх аб’ектаў;
    • арыгінальных дыяграм, схемаў, мапаў, а таксама аўдыё.
    • Памятайце: загрузіўшы ваш твор у Вікісховішча, вы даеце кожнаму права выкарыстоўваць, капіяваць, зьмяняць і прадаваць яго, не паведаміўшы вам.
  • Мы ня можам прыняць працы, створаныя, ці натхнёныя іншымі людзьмі
    • Зазвычай, вы ня можаце загрузіць чужы твор.
    • Сюды ўваходзяць:
      • лягатыпы;
      • вокладкі CD/DVD;
      • рэклямныя здымкі;
      • кадры з ТБ, фільмаў, DVD і кампутарных праграм;
      • малюнкі пэрсанажаў з тэлебачаньня, коміксаў ці фільмаў — нават, калі вы малявалі самі;
      • большасьць выяваў, апублікаваных у сеціве.
  • ...з двума галоўнымі выключэньнямі:
    • Вы можаце загрузіць працу іншага аўтара, калі той даў дазвол кожнаму выкарыстоўваць, капіяваць, зьмяняйць і прадаваць яе.
    • Вы можаце загружаць здымкі старых твораў мастацтва: карцін, манумэнтаў і будынкаў (звычайна, старэйшых за 150 гадоў).
  • Падводзячы вынік...
    • Вы можаце загружаць уласныя творы.
    • Дзякуем за вашую дапамогу — гэта вельмі важна!
    • Мы ня можам прыняць працы іншых людзей, пакуль яны не дадуць неабходны дазвол.
  • Усё яшчэ ня ўпэўненыя? Спытайцеся на Форуме.
  • OK
  • STOP
  • OK
  • STOP