Mobile Projects/WLM App Fact Sheet/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Інфармацыя пра прыкладаньне для конкурсу «Вікі любіць славутасьці» на плятформе Android[edit]

На гэтай старонцы сабраныя ключавыя зьвесткі пра прыкладаньне для конкурсу «Вікі любіць славутасьці», якія зьяўляюцца істотнымі для арганізатараў і ўдзельнікаў. Калі вы жадаеце штосьці дадаць, будзьце ласкавыя паведаміць пра гэта на старонцы абмеркаваньня.

Што робіць прыкладаньне?[edit]

  • Праграма дазваляе 2 спосабы пошуку славутасьцяў: паводле краіны/раёну/горада і паводле бягучага месцазнаходжаньня.
  • Праграма дазваляе загружаць мабільныя здымкі з галерэі ў тэлефоне, або рабіць новыя фатаграфіі наўпрост у прыкладаньні і загружаць іх у commons.wikimedia.org.
  • Фатаздымкі загружаюцца з унікальнай назвай, ідэнтыфікатарам славутасьці, слушнымі катэгорыямі і ліцэнзійнымі зьвесткамі — усім, што неабходна для ўдзелу ў конкурсе.
  • Вы таксама можаце праглядзець папярэдне загружаныя здымкі, як і здымкі, якія вы жадаеце загрузіць пазьней. Адкладзеная загрузка зручная, калі ў вас вялікія кошты за перадачу зьвестак у роўнімгу, сыгнал прыёму слабы, або вы жадаеце пазьней суаднесьці фатаздымкі са славутасьцямі.

Усе функцыі карацей:

  • Пошук славутасьцяў паводле краіны/раёну/гораду ці паводле бягучага месцазнаходжаньня
  • Загрузка з галерэі ці стварэньне новага здымка
  • Аўтаматычнае афармленьне зьвестак пра файл для конкурсу
  • Прагляд гісторыі загрузак і адкладзеная загрузка здымкаў для эканоміі грошаў

Дзе я магу знайсьці прыкладаньне?[edit]

  • Загрузіць Wiki Loves Monuments Android App з крамы Google Play пасьля 1 верасьня 2012 году.
  • Вы можаце таксама загрузіць бэта-вэрсію прыкладаньня з Google Play, пачынаючы з 15 жніўня 2012 году — шукайце запытам «Wiki Loves Monuments beta».

Даволі доўгая назва для прыкладаньня. Нельга скараціць?[edit]

  • «WLM App» — найкарацейшае з таго, што можна прыдумаць. Можна таксама скараціць назву да «WLM Android App». Паколькі ў гэтым годзе праграма вырабляецца толькі для Android, у залежнасьці ад кантэксту варта ўжываць слова Android.

На якіх мовах і ў якіх краінах будзе даступнае прыкладаньне?[edit]

  • Прыкладаньне будзе перакладзенае валянтэрамі на translatewiki.net. Пераклады будуць абнаўляцца разам з кожным выпускам прыкладаньня.
  • Нават калі прыкладаньне не было перакладзенае, то бок інтэрфэйс будзе на ангельскай мове, праграма пакажа славутасьці ўсіх краін-удзельніц конкурсу.
  • Google Play — глябальная крама мабільных прыкладаньняў, таму прыкладаньне будзе даступнае ва ўсіх краінах, дзе даступны Google Play. Гэта ўключае ўсе краіны, што ўдзельнічаюць у конкурсе.

Як я магу паведаміць сябрам пра гэтае прыкладаньне?[edit]

  • Вы можаце выкарыстоўваць любыя прамацыйныя матэрыялы, даступныя тут.
    Загрузіць прыкладаньне
  • Будзьце ласкавыя ўзгадваць пра прыкладаньне ва ўсіх прэс-рэлізах і прамацыйных матэрыялах, датычных «Вікі любіць славутасьці».
  • Вы можаце зьмяняць матэрыялы, каб яны падыходзілі пад абмежаваньні ў памеры, або для перакладу — вы можаце ўзяць арыгінальныя файлы для Photoshop — зьвяртайцеся зь лістом да hwalls at wikimedia dot org.

Ці патрэбны мне рахунак на Вікісховішчы?[edit]

  • Так. Хутчэй за ўсё ваш рахунак у Вікіпэдыі будзе працаваць і ў Вікісховішчы, але калі не працуе — стварыце новы рахунак, бо ён абавязковы.
  • У вакне ўваходу прыкладаньне падае спасылку для стварэньня рахунку ў Вікісховішчы, але куды прасьцей стварыць рахунак загадзя.

Ці дадасі гэтае прыкладаньне мае здымкі ў Вікіпэдыю?[edit]

  • Кожнае вашае фота будзе разглядацца на конт вартасьці ўключэньня ў артыкулы Вікіпэдыі — гэты працэс пачнецца разам з пачаткам працы журы. Уключаць вашае фота ў артыкулы ці не — цалкам залежыць ад меркаваньня супольнасьцяў Вікісховішча і Вікіпэдыі.
  • Адной з найгалоўнейшых мэтаў конкурсу зьяўляецца атрыманьне вялічэзнай колькасьці здымкаў славутасьцяў для далейшага даданьня ў артыкулы Вікіпэдыі пра гэтыя славутасьці. Таму рабіце як мага лепшыя здымкі, няхай вольныя веды стануць яшчэ лепшымі!

Ці магу я пазначыць ліцэнзію, адрозную ад той, што прапануе праграма?[edit]

  • У большасьці выпадкаў кожная краіна-ўдзельніца выбірае адзіную ліцэнзію для ўсіх канкурсантаў у сваёй краіне. Але магчыма зьмяніць ліцэнзію пазьней на commons.wikimedia.org, адшукаўшы сваё фота і зьмяніўшы ліцэнзійныя зьвесткі.
  • Ёсьць імавернасьць, што вы ненаўмысна парушыце аўтарскае права. Напрыклад, у некаторых краінах славутасьці, створаныя пазьней за пэўны год, забаронена фатаграфаваць. Зьвяртайцеся да правілаў конкурсу адпаведнай краіны. У найпростым выпадку славутасьці, што будуць паказаныя ў прыкладаньні, вольныя ад ліцэнзійных абмежаваньняў, таму іх можна здымаць, а вы лічыцеся аўтарам фатаздымку.

Ці ёсьць у праграме нейкае абмежаваньне на выкарыстаньне, напрыклад, паводле часу?[edit]

  • Конкурс афіцыйна скончыцца ў канцы верасьня. У залежнасьці ад арганізатараў будзе магчымасьць загружаць фатаздымкі і пасьля верасьня, але вы мусіце спраўдзіць гэта ў арганізатараў конкурсу ў вашай краіне. Прыкладаньне ня будзе працаваць пасьля кастрычніка.
  • Вы можаце зрабіць столькі здымкаў, колькі зможа ўтрымаць ваш тэлефон. Адкладзеная загрузка дазволіць даслаць потым некалькі здымкаў за адну сэсію.

Дзе я магу знайсьці агульную інфармацыю пра сёлетні конкурс?[edit]