Аб'яўленне пра канчатковае аб'яднанне ўліковых запісаў удзельнікаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Single User Login finalisation announcement and the translation is 100% complete.
Апошнія навіны пра пераход можна прачытаць на старонцы mw:SUL finalisation.

У рамках дзеянняў, накіраваных на паляпшэнне працы удзельнікаў і атрыманне імі новых інструментаў (напрыклад, міжпраектных апавяшчэнняў), каманда распрацоўшчыкаў Вікімедыі ўнесла змены ў працу ўліковых запісаў. У выніку гэтых змен у вас будзе аднолькавае імя ўліковага запісу ва ўсіх праектах. Гэта дазволіць даць вам новыя магчымасці, якія палепшаць рэдагаванне і абмеркаванне, а таксама забяспечаць больш гнуткі доступ да інструментаў. Адзін з пабочных эфектаў у тым, што ўсе ўліковыя запісы павінны быць унікальнымі ва ўсіх 900 праектах Вікімедыі.

На жаль, некаторыя рахункі не ўнікальныя для ўсіх нашых wiki, і канфліктуюць з некаторымі карыстальнікамі, што маюць такое ж імя. Каб усе такія карыстальнікі мелі магчымаць працаваць з усімі праектмі Вікімедыа, мы перайменуем такія рахункі ў выглядзе "~" з даданнем назвы іх wiki на канец рахунку. "Гэта будзе выканана напрыканцы Красавіка 2015". Напрыклад, уліковы запіс «Жук» з Беларускай Вікіпедыі атрымае новае імя «Жук~bewikipedia».

Усе ўліковыя запісы будуць працаваць як і раней, ранейшы ўклад не згубіцца. Аднак удзельнікам са змененымі імёнамі (да іх мы звернемся асобна) давядзецца карыстацца новымі імёнамі для ўваходу ў сістэму.

Лакальнае перайменаванне карыстальнікаў адменеа, каб прадухіліць іх траплянне ў "непрымацаваны" стан. Карыстальнікі могуць запатрабаваць перайменавання, выкарыстоўваючы Special:GlobalRenameRequest на сваіх лакальных wiki ці ask for their account to be renamed further тут, на Meta, калі ім не спадабаецца іх новае імя.

Глядзіце таксама