Translation FAQ/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Як я магу дапамагчы выканаць запыт на пераклад (коратка)[edit]

Апошнія змены[edit]

Наведайце Запыты на пераклад і націсніце на спасылку запыту, па якому Вы гатовы дапамагчы; гэта прывядзе на старонку запыту з рознакаляровым спісам (які мае назву табліца статуса), падобным на табліцу на гэтай старонцы (гл. верхні правы вугал). Табліца статуса адлюстроўвае статус Вашай моўнай версіі. Калі Ваша моўная версія не пазначана як выканана ці апублікавана, гэта азначае неабходнасць Вашай дапамогі. Проста пераходзьце на старонку і пачынайце рэдагаванне. Калі не існуе старонкі для Вашай мовы, рэдагуйце табліцу статусаў і дадайце Вашу мову. Вам неабходна толькі націснуць на Вашу мову ў табліцы і захаваць спасылку на Вашу моўную версію каб пачаць. Каб паглядзець дадатковую інфармацыю пра табліцу статусу, гл. Template:Translation2/doc.

Як мне перакладаць? (крок-за-крокам)[edit]

Гэта кіраўніцтва выкарыстоўваецца, калі перакладаемыя старонкі, якія ўжо знаходзяцца ў табліцы статусу на правым баку экрану, на старонцы запытаў на пераклад (напрыклад Fundraising_2008/core_messages ці Board_elections/2007/Results ці гэтай старонкі). Табліца статусу называецца “Пераклады (апісанне арыгіналу)” і складаецца са спісу моваў якія спасылаюцца на пераклады на свае мовы.

  1. Калі Вашай мовы няма ў спісе моваў у табліцы статусаў, дадайце яе наступным чынам:
    1. Націсніце на сімвал (+/-) які знаходзіцца справа ад назвы табліцы. Гэта перавядзе Вас у рэжым рэдагавання самой табліцы.
    2. Дадайце радок у табліцы моваў, павінен быць адсартаваны па альфабэту кодаў моў.
    3. Напішыце код: |code |status у радку, дзе ‘code’ гэта код мовы (напрыклад eo для Эсперанта) і ‘status’ азначае розныя станы перакладу. Калі Вы не збіраецеся пачынаць пераклад, пазначце ‘missing’ у статусе. Калі Вы збіраецеся зрабіць пераклад, пазначце ‘progress’ у статусе.
    4. Захавайце змены.
  2. Вярніцеся на старонку запытаў на пераклад.
  3. Каб пачаць пераклад, націсніце спасылку ‘progress’ (ці ‘missing’) насупраць сваёй мовы ў табліцы статусаў. Гэта прывядзе Вас у акно рэдагавання, у якім будзе змешчаны арыгінальны тэкст і невялікае кіраўніцтва па перакладу. (Не націскайце на назву мовы, калі пераклад яшчэ не быў распачаты, таму што вы трапіце на пустую старонку.)
    1. Замяніце арыгінальны тэкст Вашым перакладам. Вы можаце заставіць арыгінальны тэкст бачным у рэжыме рэдагавання, устаўляючы вакол яго вікітэкст . Гэта будзе карысна для тых, хто будзе рэдагаваць Ваш пераклад.
    2. Калі ня будзе ніякіх вікіспасылак у арыгінальным тэксце, калі ласка застаўце інфармацыйную спасылку (якая будзе ўтрымліваць усе прасторы назваў і назвы старонак) злева ад спасылкі, так як у арыгінале. Тэкст пасля прабелу можа быць перакладзены: напрыклад пераклад для прыкладу і пераклад назвы. Калі якія-небудзь вікіспасылкі спасылаюцца на іншыя старонкі якія былі перакладзены, то Вы можаце змяніць вікіспасылку на спасылку на перакладзеную старонку замест арыгінальнай. Для большасці перакладаў спасылкі будуць "чырвонай". Гэта не з'яўляецца праблемай, таму што, нягледзячы на тое, што старонак няма на Meta-Wiki, яны існуюць (звычайна на wmf:Foundationwiki).
  4. Калі Вы скончыце паклад, зноў перайдзіце да табліцы статусаў і змяніце статус з ‘progress’ на ‘proofreading’.
    1. Калі вы чакаеце праверкі, Вы можаце пазначыць ‘needs proofreading’ замест ‘proofreading’ каб запрасіць іншым перакладчыкаў Вашай мовы да праверкі. Калі Вы адзіны перакладчык на Вашу мову на meta,лепей за ўсё, каб запрасіць каго-небудзь да праверкі, будзе заставіць паведамленне ў хатняй вікі Вашай мовы. Калі ніхто ня зможа праверыць Ваш пераклад, гэта зможаце зрабіць і Вы сам.
    2. Калі статус мовы змяняецца з ‘progress’ на іншы, а ‘status’ апісання пераходзіць у мову ў табліцы статусаў, то вікіспасылка больш не будзе весці ў рэжым рэдагавання старонкі. Замест гэтага, Вы будзеце пераходзіць на старонку націскаючы на назву мовы. Каб зрабіць змены на старонцы, Вам будзе трэба рэдагаваць яе звычайным спосабам.
  5. Калі праверка будзе скончана, зноў перайдзіце ў табліцу статусаў і змяніце статус на ‘ready’ or ‘done’. Калі Ваш пераклад з'яўляецца часткай ‘open translation request’ зараз адбываецца адначасова некалькі перакладаў, то Вам трэба будзе спытаць адміністратара апублікаваць пераклад. Адміністратар зменіць статус на ‘published’ калі ён будзе выкананы.
    1. Калі нічога не адбываецца на працягу дня ці двух дзён, калі ласка, застаўце паведамленне аб тым, што Ваш пераклад патрабуе апублікавання, на старонцы абмеркавання запытаў на пераклад, напрыклад [1], ці на Meta talk:Babylon
    2. Калі ў гэты час, няма актыўнасці на старонцы, якую Вы пераклалі, то калі ласка, застаўце паведамленне на Meta talk:Babylon каб апавясціць адміністратараў аб тым, што ёсць старонка да публікацыі. У лепшым выпадку, старонка будзе апублікавана па працягу аднаго-двух дзён. Тым ня менш, калі колькасць старонак будзе значна павялічвацца, то гэты час можа ўзрасці.
  6. Калі ў Вас узніклі якія-небудзь пытанні ці праблемы пад час перакладаў, калі ласка, паведамьце аб іх на старонцы абмеркавання старонкі запытаў на пераклад, на Meta talk:Babylon, у translators-l, ці на IRC.

Калі і як робяцца змены ў апублікаваных перакладах?[edit]

Змены арыгінальнага тэксту[edit]

Здараецца, што змяняецца арыгінальны тэкст старонкі. У гэтым выпадку, каб паведаміць аб гэтым перакладчыкам, адміністратар змяняе статус перакладу з ‘published’ на ‘needs updating’. Бывае, што дадаецца новы тэкст у пераклады, які ўжо былі апублікаваны. Калі перакладчыкі займаюцца дадатковым перакладам, статус можа быць зменены перакладчыкам на ‘updating’. Калі ён будзе гатовы, перакладчык можа змяніць статус на ‘ready’ і адміністратар зможа ўбачыць, што змены патрабуюць апублікавання з шаблёну статуса. Адміністратар зменіць статус на ‘published’, калі змены будуць апублікаваныя. Каб ведаць аб усіх зменах, якія адбываюцца з арыгінальнымі тэкстамі, Вы можаце падпісацца на translators-l; дзе будуць Вам паведамляць аб усіх новых запытах і асноўных зменах. Так сама, Вы можаце дадаць старонку на ангельскай мове і табліцу статусаў у Ваш спіс назірання, дзе будуць адлюстроўвацца іх змены.

Выпраўленні ў перакладах пасля публікацыі[edit]

Здараецца, што памылка ці змена знаходзяцца пасля апублікавання перакладу. Перакладчык можа рэдагаваць пераклад і затым падаць запыт аб тым, што выпраўлены пераклад апублікаваны змяняючы статус зноў на ‘ready’. Так сама, перакладчык можа ўставіць схаванае паведамленне пасля "ready" (напрыклад: ).

Дзе я магу рабіць пераклады?[edit]

Вы можаце рабіць пераклады дзе пажадаеце. Вы можаце працаваць на мета, ці ў Вашай хатняй Вікіпедыі, калі Вы добра ведаеце як рэдагаваць вікі. Вы можаце працаваць і ня ў лакальнай вікі – напрыклад на персанальным камп'ютары.

Я ня ведаю як працаваць з вікі настройкамі. Дапамажыце![edit]

Проста не чапайце іх. Потым, больш вопытны вікі-удзельнік можа ахвотна Вам дапамагчы. Гэта можа быць нават карысным, калі Вы выдаліце вікі настройкі, калі лічыце іх шкоднымі для ажыццяўлення перакладаў.

Як я магу рабіць пераклады па-за вікі?[edit]

Кіруйцеся наступнымі крокамі:

  1. Калі не існуе Вашага моўнага падзелу, стварыце яго (гл. #How can I help make a requested translation?).
  2. Захавайце крыніцу.
  3. Устаўце шаблён {{coming soon|user=your signature|date=your delivery date}} у Ваш моўны падзел. Гэта дапаможа іншым перакладчыкам не рабіць тыя пераклады, над якімі Вы ўжо працуеце.
  4. Вы можаце рабіць пераклады лакальн, напрыклад на Вашым камп'ютары.
  5. Пасля таго, як Вы скончыце заданне, скапіруйце Вашу версію і ўстаўце яе ў Ваш моуны падзел.
  6. Выдаліце {{coming soon}}і змяніце статус старонкі.

Дзе я магу задаць пытанне аб перакладзе?[edit]

  • Калі Вы маеце праблемы з зразуменнем тэрмінаў, наведайце Glossary. Там знаходзіцца большасць са словаў, якія выкарыстоўваюцца Вікімедыя.
  • Наведайце Metapub, галоўная старонка абмеркавання Вікімедыя, і Meta talk:Babylon, чат пакой перакладчыкаў Вікімедыя.
  • Вы можаце задаць пытанне, напісаўшы электронны ліст, translators-l at lists.wikimedia.org at (lists.wikimedia.org (неабходна падпіска).
  • Наведайце чат у рэальным часе #wikimedia-translation.