Wikimedia Foundation elections 2013/Results/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia Foundation elections 2013/Results and the translation is 94% complete.
Outdated translations are marked like this.
Info The election ended 22 June 2013. No more votes will be accepted.

The results were announced on 24 June 2013.

Дапамажыце перакласьці выбары.

Выбарчая камісія Фундацыі «Вікімэдыя» 2013 году аб’яўляе вынікі выбараў 2013 году. Ухваленыя кандыдаты:

  • Да Рады павераных:
    • Самуэль Клейн / Samuel Klein (Sj)
    • Фібі Аерз / Phoebe Ayers (phoebe)
    • Марыя Сэфідары / María Sefidari (Raystorm)
  • Да Камітэту разьмеркаваньня сродкаў (FDC):
    • notafish (Дэльфін Мэнар / Delphine Ménard)
    • CristianCantoro (Крыстыян Сансоньні / Cristian Consonni)
  • Амбудсмэн Камітэту разьмеркаваньня сродкаў:
    • Lusitana (Сюзана Мараіс / Susana Morais)

Вынікі па ўсіх кандыдатах

Амбудсмэн Камітэту разьмеркаваньня сродкаў
Кандыдат За Устрымаліся Супраць % падтрымкі
(S/(S+O))
Lusitana (Сюзана Мараіс / Susana Morais) 75 870 164 82,53
MBisanz (Мэт’ю Бісанз / Matthew Bisanz) 40 907 262 70,95
Камітэт разьмеркаваньня сродкаў
Кандыдат За Устрымаліся Супраць % падтрымкі
(S/(S+O))
notafish (Дэльфін Мэнар / Delphine Ménard) 27 791 191 81,24
CristianCantoro (Крыстыян Сансоньні / Cristian Consonni) 79 1033 197 74,61
Aegis Maelstrom (Міхал Бучынскі / Michał Buczyński) 15 1100 194 72,64
Abbasjnr (Абас Махмуд / Abbas Mahmood) 29 1064 316 57,58
MikyM (Міле Кіш / Mile Kiš) 35 1218 256 56,68
Smallbones 00 1068 341 53,98
ImperfectlyInformed (Бэн / Ben) 09 1149 451 31,67
Рада павераных
Кандыдат За Устрымаліся Супраць % падтрымкі
(S/(S+O))
Самуэль Клейн / Samuel Klein (Sj) 87 817 205 79,33
Фібі Аерз / Phoebe Ayers (phoebe) 93 871 245 73,88
Марыя Сэфідары / María Sefidari (Raystorm) 44 935 230 73,68
Лім Ўает / Liam Wyatt (Wittylama) 73 1004 232 71,18
Michel Aaij (Drmies) 33 967 309 63,30
Кэт Ўолш / Kat Walsh (Mindspillage) 61 891 357 61,11
Джэрэмі-Ю Чан / Jeromy-Yu Chan (Yuyu) 88 1004 317 60,62
Джон Вандэнбэрг / John Vandenberg
(John Vandenberg)
99 970 340 59,48
Лі Эн Тэльмадатэр / Leigh Ann Thelmadatter
(Thelmadatter)
82 1074 353 51,97
Том Мортан / Tom Morton (ErrantX) 02 1101 406 42,66
Фрэнсіс Касўахілі Кагуна / Francis Kaswahili Kaguna[1]
(Francis Kaswahili)
02 978 529 36,34
  1. Кандыдат дыскваліфікаваны з-за блякаваньня ў часе галасаваньня.

Падсумаваньне Выбарчай камісіі

Выбарчая камісія заяўляе, што выбары былі сумленнымі і няма падставаў сумнявацца ў выніках. Усяго было атрымана 1927 галасоў, зь якіх 13 — тэставыя галасы, 105 — выкасаваныя галасы ад удзельнікаў, якія потым галасавалі зноў, і 1809 слушных галасоў. Празь нейкі час будзе даступны падрабязны статыстычны аналіз галасаваньня.

Усе часткі супольнасьці, уключна з Радай, кандыдатамі, выбаршчыкамі, супрацоўнікамі Фонду і Выбарчай камісіі, запрашаюцца да абмеркаваньня выбарчага працэсу.

Упершыню галасаваньне ўключала выбар кандыдатур у Камітэт разьмеркаваньня сродкаў і на месца Амбудсмэна КРС. Гэта прывяло да ускладненьня працэсу галасаваньня для кандыдатаў, выбаршчыкаў, інжынэраў і Выбарчага камітэту. Былі выяўленыя некаторыя праблемы з выкарыстаньнем SecurePoll, але яны ня тычыліся бясьпекі галасоў або праўдзівасьці вынікаў. Пачатак галасаваньня быў адкладзены на тыдзень, паколькі Камітэт ня мог праверыць, што выбарчыя сьпісы і апраграмаваньне для галасаваньня былі гатовыя і ў працоўным стане да заплянаванага дня пачатку галасаваньня.

Выбарчы камітэт выказвае падзяку Sam Reed, Philippe Beaudette і James Alexander за іх неацэнны ўнёсак і дапамогу.

Ад імя Выбарчага камітэту,

Risker (talk) 20:12, 24 June 2013 (UTC)[reply]