Апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2020

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Community Wishlist Survey 2020 and the translation is 53% complete.
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Bahasa Melayu • ‎British English • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎Gaeilge • ‎Jawa • ‎Nederlands • ‎Tiếng Việt • ‎Türkçe • ‎asturianu • ‎azərbaycanca • ‎català • ‎dansk • ‎eesti • ‎español • ‎euskara • ‎français • ‎galego • ‎hrvatski • ‎italiano • ‎lietuvių • ‎magyar • ‎norsk bokmål • ‎occitan • ‎polski • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎suomi • ‎svenska • ‎Ænglisc • ‎čeština • ‎Ελληνικά • ‎авар • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎македонски • ‎монгол • ‎русский • ‎српски / srpski • ‎українська • ‎עברית • ‎العربية • ‎سنڌي • ‎فارسی • ‎हिन्दी • ‎বাংলা • ‎ਪੰਜਾਬੀ • ‎தமிழ் • ‎മലയാളം • ‎ไทย • ‎ქართული • ‎中文 • ‎日本語 • ‎粵語 • ‎한국어

Magic Wand Icon 229981 Color Flipped.svg Вітаем у Апытаньні пажаданьняў супольнасьці-2020! Magic Wand Icon 229981 Color Flipped.svg

Агулам: 110 прапановаў, 116 удзельнікаў

Паглядзець выпадковую прапанову

Для апытаньня-2020 створаны новы фармат! Глядзіце ніжэй.
Катэгорыі
Для прагляду прапановаў абярыце катэгорыю

Wikibooks
6 прапановаў
Wikinews
3 прапановы
Wikiquote
4 прапановы
Вікікрыніцы
35 прапановаў
Wikispecies
2 прапановы
Wikiversity
20 прапановаў
Wikivoyage
11 прапановаў
Вікіслоўнік
29 прапановаў

 

Усе этапы апытаньня пачынаюцца і сканчаюцца а 18:00 UTC.

  • Падача, абмеркаваньне і перагляд прапановаў: 21 кастрычнік11 лістапад 2019
  • Каманда Community Tech разглядае і ўкладае прапановы (улучна з часам, адведзеным на Тэхнічную канфэрэнцыю Вікімэдыі): 5 лістапад19 лістапад 2019
  • Галасаваньне па прапановах: 20 лістапад2 сьнежань 2019
  • Публікацыя вынікаў: 6 сьнежань 2019

 

Вітаем усіх!

Мы радыя прадставіць вам абнаўленьне пра апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2020 ад Каманды супольнасьці. Гэта ўжо пятае нашае штогадовае апытаньне, і гэтым разам мы вырашылі зрабіць інакш. Раней мы заклікалі людзей падаваць прапановы пра любыя можнасьці ці выпраўленьні, якія яны хочуць пабачыць, і Каманда тэхнічнай супольнасьці займалася дзесяцьцю пажаданьнямі з найбольшай колькасьцю галасоў падтрымкі. Сёлета мы проста зьбіраемся засяродзіцца на праектах зьместу акрамя Вікіпэдыі (т. б. Вікікнігах, Вікіслоўніку, Вікіцытатніку, Вікікрыніцах, Віківэрсытэце, Віківідах, Віківандроўках ды Вікінавінах) і рэалізаваць толькі пяць першых пажаданьняў па выніках апытаньня. У гэтым вялікае адрозьненьне ад звычайнай працэдуры. У наступным годзе (2021) мы, магчыма, вернемся да трацыныйнай структуры.

Дык дзеля чаго гэткая зьмена? Мы прытрымліваліся аднаго й таго ж фармату гадамі — і, у цэлым, ён мае шмат выгодаў. Мы ствараем выдатныя інструмэнты, прадастаўляем прыдатныя паляпшэньні і ўплываем на разнастайныя супольнасьці. Аднак прырода фармату схільная аддаваць перавагу найбуйнейшаму праекту (Вікіпэдыі). Гэта ўскладняе абслугоўваньне драбнейшых праектаў, мноства пажаданьняў ад якіх ніколі ня трапяць у пляны. Як каманда, арыентаваная на супольнасьць, мы хочам падтрымліваць усе праекты. Таму ў 2020 мы хочам праліць сьвятло на не-вікіпэдыйныя праекты.

Больш за тое, мы прымем пяць пажаданьняў. За мінулыя гады мы браліся за большыя пажаданьні (кшталту Глябальных наладаў ці Хто гэта напісаў) — выдатныя праекты. Адначасна яны вымагаюць працяглых намаганьняў, патрабуюць дадатковага часу для дасьледаваньня і распрацоўкі. Зірнуўшы на сьпіс пажаданьняў 2019 року, мы пабачылі мноства ўсё яшчэ нерэалізаваных пажаданьняў. Тым часам мы хацелі б мець месца для новых пажаданьняў 2020 року. З гэтай прычыны мы вырашылі ўзяцца за карацейшы сьпіс, каб улічыць як мага больш пажаданьняў (новых і рэшты з 2019 року).

 

As a team, we have spent some time to consider the guidelines that are appropriate for this year’s survey. We have made the following decisions (see below):

  • Each wish should be for a non-Wikipedia content project that has no dedicated team (i.e., Wikibooks, Wiktionary, Wikiquote, Wikisource, Wikiversity, Wikispecies, Wikivoyage, and Wikinews).
  • Wishes that are global (i.e., generally target all wikis) are not eligible.
  • Wishes for Wikipedia or that apply to Wikipedias only are not eligible.
  • Wishes for Wikidata or Wikimedia Commons are not eligible.
  • The Community Tech team will make the final decisions regarding which wishes are manageable, within scope, and aligned with the guidelines.

Why no global wishes: We spent a lot of time discussing whether we should include global wishes. On the one hand, we genuinely understood the desire for global wishes. On the other hand, we didn't want global wishes to dominate the wishlist, thereby defeating the purpose of supporting smaller projects. We also discussed the possibility of permitting some global wishes. Overall, we decided that, because we're only accepting 5 new wishes this year, we didn't want to limit the already reduced resources available to smaller projects. With that being said, we still plan to address global wishes from last year’s wishlist (e.g., Watchlist Expiry, Section Name in Diff).

Why no Wikidata or Commons wishes: We decided to exclude Wikidata and Commons for a few reasons. First, both projects have dedicated teams or teams that have released large improvements (i.e., WMDE’s team for Wikidata; the Structured Data Team for Commons). This is a different situation than all the other non-Wikipedia projects, which have no dedicated teams and have historically struggled to find support from development teams. Second, Wikidata and Commons tend to be global in nature—which is fantastic, but not within the scope of the 2020 Wishlist.

Overall, this is an experiment, and we hope to learn a lot from it. For the upcoming year, we'll be able to interact with a range of communities, support underrepresented projects, and encourage all Wikimedians (including ourselves!) to think of how we can further empower smaller projects. Additionally, we’re excited to address global wishes from last year’s wishlist. We thank you for your feedback, and we look forward to seeing the proposals in November. Thank you!

 

Каманда тэхнічнай супольнасьці — каманда Фундацыі Вікімэдыі, засяроджаная на патрэбах актыўных удзельнікаў Вікімэдыі па паляпшэньні інструмэнтаў курыраваньня і мадэраваньня. Праекты, над якімі мы працуем, абраныя супольнасьцю Вікімэдыі шляхам штогадовага апытаньня пажаданьняў супольнасьці.

Аднойчы ў год актыўныя ўдзельнікі Вікімэдыі могуць падаваць прапановы новых функцыяў і выпраўленьняў, над якімі трэба папрацаваць нашай камандзе. Праз два тыдні можна галасаваць за найбольш упадабаныя вамі ідэі. 10 самых папулярных пажаданьняў будуць вывучаныя і перададзеныя камандзе тэхнічнай супольнасьці. Некаторыя зь іншых папулярных пажаданьняў могуць быць перададзеныя іншым камандам распрацоўнікаў.

Працэс апытаньня быў распрацаваны камандай тэхнічных пажаданьняў Вікімэдыі Нямеччыны, якая ладзіла апытаньне пажаданьняў у нямецкай Вікіпэдыі. Працэс стварэньня міжнароднага сьпісу пажаданьняў адбываўся пры падтрымцы каманды тэхнічнага супрацоўніцтва. This is our fifth annual Community Wishlist Survey. See where we are with last year's wishes.

 

Талісман тэхнічнай супольнасьці: сабака ў шапцы сьв. Мікалая.

На этап прапановаў адведзеныя першыя два тыдні апытаньня.

На этапе прапановаў удзельнікі з кожнага праекту і мовы могуць падаваць прапановы функцыяў і выпраўленьняў, якія б хацелі мець у 2020 годзе. Падаваць прапановы можна любой мовай. Калі прапанова будзе не ангельскай, а любой іншай мовай, мы пастараемся перакласьці яе, каб прачытаць і прагаласаваць мог кожны ахвотны.

Прапановы мусяць быць канкрэтнымі, добра апісанымі задачамі, якія прынясуць непасрэдную карысьць удзельнікам праектаў Вікімэдыі. Прапановы мусяць адказваць на наступныя пытаньні:

  • Якую праблему вы хочаце вырашыць?
  • Якіх удзельнікаў гэта закранае? (рэдактараў, адміністратараў, удзельнікаў Вікісховішча, Вікіпэдыі і да т. п.)
  • Якім чынам праблема вырашаецца цяпер?
  • Якія магчымыя рашэньні? (калі маеце ідэі)

Вашая прапанова мусіць быць як мага болей акрэсьленай, асабліва ў фармуляваньні праблемы. Ня варта казаць проста «функцыя X састарэла», «трэба палепшыць» ці «мае шмат хібаў». Гэта недастатковая інфармацыя для вызначэньня таго, што трэба зрабіць. Добрая прапанова канкрэтна тлумачыць праблему і каго яна закранае. Нічога страшнага, калі вы ня маеце варыянту ейнага вырашэньня ці маеце некалькі, але ня ведаеце, які зь іх лепшы.

Падача прапановы — толькі пачатак працэсу. Двухтыднёва этап — гэта час, калі супольнасьць можа разам дапрацаваць ідэю, каб яна атрымала як мага болей галасоў на этапе галасаваньня. Пасьля падачы прапановы ўсе запрашаюцца да камэнтаваньня, каб зрабіць яе лепшай — запытаньняў і прапановаў зьмяненьняў. Падобныя прапановы могуць быць аб’яднаныя; вельмі маштабныя прапановы могуць быць падзеленыя на канкрэтнейшыя. Мэтаю ёсьць стварэньне найлепшай прапановы для этапу галасаваньня.

Ад асобы, якая падае прапанову, чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаваньні і дапамога ва ўнясеньні зьмяненьняў. З-за гэтага мы плянуем абмежаваць колькасьць прапановаў аднаго ўдзельніка да трох. Калі вы зьмесьціце больш, мы папросім пакінуць тры зь іх. Прапануйце найлепшыя ідэі!

З гэтае ж прычыны ўносіць прапановы могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, каб быць пэўнымі, што яны будуць сачыць за абмеркаваньнем і адказваць на пытаньні. Як і пры галасаваньні, вы мусіце быць актыўным удзельнікам прынамсі аднаго з праектаў Вікімэдыі. Калі вы не адпавядаеце гэтаму крытэру ці вычарпалі ліміт прапановаў, а маеце яшчэ ідэі, пашукайце іншых удзельнікаў, якія змогуць вылучыць вашыя прапановы.

Яшчэ адна заўвага: прапановы, якія заклікаюць да выдаленьня ці адключэньня функцыі, над якой працавала каманда распрацоўнікаў ФВМ, знаходзяцца па-за сфэрай кампэтэнцыі Тэхнічнай каманды супольнасьці. Яны ня трапяць у этап галасаваньня.

 

Так, вы можаце паўторна выставіць прапановы, якія раней атрымалі недастаткова галасоў і заслугоўваюць другое спробы.

Калі вырашыце скапіяваць прапанову з старога ў новае апытаньне, дык спадзяемся, што вы будзеце «апекавацца» гэтай прапановай — то бок будзеце актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваньні і жадаць унесьці зьмены ў прапанову, каб зрабіць яе яшчэ выгаднейшай да пачатку галасаваньня. Як мы казалі вышэй, ад аднае асобы можна вылучыць максымум тры прапановы, і ў гэтай квоце ўлічваюцца і ўнясеньне мінулагодніх прапановаў.

Будзе карысна спаслацца на папярэдняе абмеркаваньне прапановы, але не капіруйце, калі ласка, галасаваньні і абмеркаваньні. Калі ў мінулых абмеркаваньнях ёсьць нешта карыснае, уключыце гэтыя прапановы ці абумовы ў новую прапанову.

 

Aldino per Natale.jpg

Пасьля этапу прапановаў мы робім тыднёвы перапынак дзеля разгляду прапановаў перад пачаткам этапу галасаваньня.

Усе актыўныя ўдзельнікі могуць пісаць водгукі і галасаваць за прапановы, якія хочуць падтрымаць. Можна галасаваць зя любую колькасьць розных прапановаў. Каб забясьпечыць справядлівае галасаваньне, галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, а галасы ад новазарэгістраваных уліковых запісаў могуць быць выдаленыя.

Улічваюцца толькі галасы падтрымкі. Канчатковы сьпіс пажаданьняў будзе адсартаваны паводле колькасьці такіх галасоў. If you are the proposer, a support vote is automatically counted for your proposal.

Аднак на этапе галасаваньня заахвочваецца і жывое абмеркаваньне. Калі вы хочаце выказацца нэўтральна ці супраць прапановы, сьмела рабіце гэта з тлумачэньнем. Такія абмеркаваньня могуць дапамагчы людзям вызначыцца з уласным меркаваньнем што да галасаваньня па гэтых прапановах. Таксама абмеркаваньні даюць карысную інфармацыю для асобаў, якія зьбіраюцца працаваць над рэалізацыяй прапановы.

Дапушчальная таксама агітацыя ў разумных памерах. Вы маеце магчымасьць прадаць сваю ідэю такой колькасьці людзей, як зможаце. Сьмела зьвяртайцеся да людзей у вашым праекце, Вікіпраекце ці карыстальніцкай групе. Відавочна, што пры гэтым нельга карыстацца «лялькамі» ці патрабаваць ад людзей галасаваць або зьмяніць свой голас. А вось кампанія «добрай волі» цалкам нармальная.

 

Каманда тэхнічнай супольнасьці можа адхіліць прапановы, якія не адпавядаюць наступным крытэрам:

  • Прапанова мусіць тычыцца тэхнічнай зьмены, а ня зьмены палітыкі ці супольнасьці
  • Прапанова мусіць тычыцца праблемы, а не запытваць канкрэтнага разьвязаньня
  • Прапанова мусіць быць добра акрэсьленаю праблемаю, а не мяшанкай розных незьвязаных праблемаў
  • Абсяг працы ў прапанове прымальны для каманды тэхнічнай супольнасьці з улікам іншых прапановаў зь першай дзясяткі
  • Прапанова адсутнічае ў дарожнай мапе іншай каманды ці не адхілялася іншымі камандамі раней
  • Прапанова не адхілялася камандай тэхнічнай супольнасьці раней
  • Прапанова мусіць уваходзіць у сфэру адказнасьці каманды

 

Рэйтынгі падтрымкі ствараюць прыярытэтны сьпіс пажаданьняў, і каманда тэхнічнай супольнасьці адказвае за ацэнку і апрацоўку першых 10 пажаданьняў. Каб гэта выканаць, мы вывучаем усе найлепшыя пажаданьні і разглядаем іх з улікам тэхнічных і сацыяльных/палітычных фактараў рызыкі.

Вельмі карысныя ў выяўленьні патэнцыйных адмоўных аспэктаў галасы супраць і нэўтральныя. Па супярэчлівых пажаданьнях мы ўраўнаважваем вынікі галасаваньня з водгукамі, больш заснаванымі на кансэнсусе. Напрыклад, так адбылося ў апытаньні 2015 году: мноства галасоў атрымала пажаданьне «дадаць сьпіс назіраньня карыстальніка», аднак былі некалькі шчырых галасоў супраць. Мы выслухалі ўсе баку і прынялі рашэньне, ці варта займацца гэтым праектам.