Асноватворныя прынцыпы

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Founding principles and the translation is 100% complete.

Праекты Вікімэдыі ў сукупнасьці маюць пэўныя асноватворныя прынцыпы. Гэтыя прынцыпы зь цягам часу могуць разьвівацца ці ўдакладняцца, аднак застаюцца ідэальна існымі для ўсіх праектаў Вікімэдыі (ня блытаць з Фундацыяй Вікімэдыі, якая таксама вырасла з праектаў Вікімэдыі). Асобы, абсалютна нязгодныя зь імі, тым ня меней, павінны паважаць іх пры супрацоўніцтве ў вікі альбо перайсьці на іншы сайт. Тыя, хто ня здольны/ня хоча гэтага рабіць, вымушаныя пакінуць праект.

У ліку гэтых прынцыпаў:

  1. Нэўтральны пункт гледжаньня (НПГ) як аснова прадстаўленьня інфармацыі.
  2. Магчымасьць рэдагаваньня (амаль усіх) артыкулаў без рэгістрацыі.
  3. «Вікі-працэс» зьяўляецца вызначальным у пытаньнях, зьвязаных са зьмесьцівам.
  4. Стварэньне прыязнага і сяброўскага асяродзьдзя рэдагаваньня.
  5. Свабоднае ліцэнзаваньне зьместу; на практыцы вызначаецца ў кожным праекце як грамадзкі набытак, GFDL, CC BY-SA ці CC BY.
  6. Пакіданьне магчымасьці прымусу ў выпадку неабходнасьці разьвязаньня асабліва складаных праблемаў. У ангельскай Вікіпэдыі Арбітражны камітэт мае права выносіць канчатковыя выракі, такія як блякаваньне рэдактараў.

Выняткі

Ня ўсе праекты прытрымліваюцца усіх гэтых прынцыпаў.

  • Некаторыя не абапіраюцца цалкам на НПГ (Вікісховішча, якое абвяшчае: «Вікісховішча — не Вікіпэдыя, і загружаныя сюды файлы не абавязкова мусяць адпавядаць Нэўтральнаму пункту гледжаньня»), — альбо маюць прасьцейшы прынцып «справядлівасьці» (Віківандроўкі, якія абвяшчаюць: «Падарожнікі ня мусяць пісацца з нэўтральнага пункту гледжаньня»).
  • Некаторыя маюць пераважна не зьвязаныя зь вікі спосабы супрацоўніцтва і прыняцьця рашэньняў (МэдыяВікі).
  • Некаторыя маюць лякальную палітыку дазволу выкарыстаньня мэдыя на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня ці іншых мэдыяў, не ліцэнзаваных вольна: асобныя разьдзелы Вікіпэдыі.

Глядзіце таксама