Fundraising 2010/Appeal/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Дзесяць гадоў таму, калі я пачынаў распавядаць людзям пра Вікіпедыю, то сустракаў шмат здзіўленых позіркаў. Па праўдзе кажучы, некаторыя людзі скептычна ставіліся да ідэі, што валанцёры з усяго света змогуць аб'яднацца, каб супольна стварыць збор ведаў усяго чалавецтва — выключна дзеля таго, каб дзяліцца імі з іншымі людзьмі. Без рэкламы. Без вызначанай праграмы. Без карысных намераў.

Праз дзесяць гадоў пасля заснавання каля 400 млн. чалавек штомесяц карыстаюцца Вікіпедыяй — амаль траціна падключанага да Інтэрнета сусвету.

Гэта пяты па папулярнасці сайт у сусвеце, пры гэтым Вікіпедыя ні ў якім разе не з’яўляецца камерцыйным рэсурсам. Яна творыцца супольна добраахвотнікамі, якія робяць свой унёсак радок за радком. Вы — частка нашай супольнасці. І сёння я звяртаюся да вас з просьбай абараніць Вікіпедыю і не даць ёй знікнуць.

Разам мы здольныя захоўваць яе бясплатнай для карыстання і свабоднай ад рэкламы. Мы здольныя захоўваць яе адкрытай — вы можаце выкарыстоўваць інфармацыю з Вікіпедыі так, як пажадаеце. Мы здольныя захоўваць яе далейшы рост — праз распаўсюджванне ведаў па ўсяму свету і запрашэнне кожнага да ўдзелу.

Кожны год у гэты час мы ідзем у народ, каб папрасіць вас і ўсю вікімедыйную супольнасць дапамагчы ў падтрымцы нашай сумеснай справы, зрабіўшы сціплае ахвяраванне ў 20, 30, 50 долараў ці болей. Калі вы цэніце Вікіпедыю як крыніцу інфармацыі, як крыніцу натхнення, — я спадзяюся, вы вырашыце дзейнічаць неадкладна.

Усяго найлепшага,

Джымі Вэйлз, заснавальнік Вікіпедыі

P.S. Вікіпедыя з’яўляецца ўзорам таго, як звычайныя людзі робяць незвычайныя рэчы. Звычайныя людзі пішуць Вікіпедыю, слова за словам. Звычайныя людзі аказваюць ёй грашовую падтрымку, ахвяраванне за ахвяраваннем. І гэта доказ таго, што сумесна мы здольныя змяніць свет.