Fundraising 2010/thank you/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Notice[edit]

  • Падзяка
    ад заснавальніка Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза

Quote[edit]

  • «Уявіце сабе такі сьвет, у якім кожная асоба мае вольны доступ да сумы ўсіх ведаў чалавецтва.»
  • — Джымі Ўэйлз, заснавальнік Вікіпэдыі

Thank You from Wikipedia founder, Jimmy Wales[edit]

Неверагодна!

Кожны год Фундацыя «Вікімэдыя» ставіць мэту, якая перасягае бягучыя патрэбы. Гэта вымушаная мера, бо праекты Вікімэдыі не супыняюць свой рост. Цяпер Вікіпэдыя — гэта пяты па наведвальнасьці сайт у сьвеце, але, у параўнаньні са штатам сайту зь дзясятку найпапулярнейшых, наш штат выглядае амаль нічым.

Кожны год сьвет гуртуецца разам, каб падтрымаць Вікіпэдыю і яе даччыныя сайты. Наш першы збор сродкаў быў хіба спробай супольнасьці набыць валянтэру — у будучыні нашаму тэхнічнаму дырэктару — вельмі патрабаваны лэп-топ.

Але гэты год крыху адрозны ад папярэдніх, бо ў гэтым годзе мы сьвяткую дзясятую гадавіну Вікіпэдыі. Ён настолькі значны, што мы пачынаем яго так, як пачынаем: цалкам забясьпечваем патрэбы бюджэту Фундацыі «Вікімэдыя» для падтрымкі Вікіпэдыі і даччыных праектаў, бо мы нацэльваемся на наступнае дзесяцігодзьдзе плённай супольнай працы.

Хоць мы і сабралі больш грошаў у гэтым годзе за папярэднія — $16 мільёнаў — гэта быў самы непрацяглы збор сродкаў, які мы праводзілі.

Вось крыху статыстыкі:

  • Больш за 500 000 ахвяраваньняў Фундацыі «Вікімэдыя».
  • Амаль 130 000 ахвяраваньняў мясцовым аддзелам Вікімэдыі.
  • Два найбольш пасьпяховых дні падчас збору ахвяраваньняў.
  • Сярэдні памер ахвяраваньня: каля $22.

Гэты збор сродкаў меў усё, што мы любім у праектах Вікімэдыі: супольнасьць дзеяньняў; ахвяраваньне тым, што людзі маюць — і ў выніку атрымліваецца штосьці цудоўнае. Ахвяраваньні тэхноляга з Мумбаі, Індыя, брокера з Лёндану і студэнта з Масквы разам надаюць нам магчымасьць працаваць і падтрымліваць гэтую супрацу ўвесь наступны год.

Цяпер можна сьвяткаваць.

Ад самай глыбіні майго сэрца, і сэрца болей ста тысячаў актыўных валянтэраў,
шчыра дзякуем вам!

Джымі Ўэйлз
заснавальнік Вікіпэдыі

P.S. Для сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя Вікіпэдыі валянтэры па ўсім сьвеце ладзяць розныя мерапрыемствы. Больш зьвестак шукайце на http://ten.wikipedia.org. У тым выпадку, калі вы не пасьпелі зрабіць ахвяраваньне, то ніколі ня позна. Націсьніце тут, каб зрабіць ахвяраваньне.

Wikipedia 10[edit]

  • Вікіпэдыі спаўняецца 10 гадоў!
  • Націсьніце, каб даведацца болей і паўдзельнічаць.