Fundraising 2011/Jimmy Letter 001/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
Translation instructions
  • For pages marked "Missing" or "In progress", click the page title and start translating. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • For pages marked "Needs updating", compare the page to the source page and update the translation accordingly. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • It is important to have someone else proofread the translated page! If you have proofread a page and it is ready for publication, click "edit status" and change that page's status to ready.
  • If you are changing something that has already been published, change its status back to ready for it to be published again.

If you have any questions or feedback regarding the translation process, please post them here. Translation FAQ

Я валанцёр.

За сваю працу ў Вікіпедыі я не атрымліваю ані цэнта, падобна як тысячы іншых аўтараў і карэктараў па ўсім свеце. Калі я пачынаў Вікіпедыю, я мог зрабіць яе камерцыйным праектам з рэкламнымі банерамі, але вырашыў пайсці іншым шляхам.

У камерцыйнасці няма кепскага. Рэклама не зло. Але сюды гэта не пасуе. Не пасуе Вікіпедыі. Яна ёсць штосьці асаблівае. Яна падобная да бібліятэкі ці парку адпачынку. Яна — як храм розуму. Гэта месца, куды мы ўсе можам зайсці, каб падумаць, павучыцца, абмяняцца нашымі ведамі з іншымі. Гэта ўнікальны чалавечы праект, першы такога ўзору ў гісторыі. Гэта гуманітарны праект з мэтай падарыць кожнаму чалавеку на планеце свабодную энцыклапедыю.

Кожнаму чалавеку.

Калі б кожны з 400 мільёнаў карыстальнікаў Вікіпедыі ахвяраваў па пяць долараў, то мы сабралі б у 100 разоў болей за патрэбную суму. Мы — невялікая арганізацыя, і ўсе гэтыя гады я клапаціўся пра яе ашчаднасць. Мы выконваем нашу місію, а марнатраўства пакідаем іншым.

Каб рабіць гэта без звяртання да рэкламы, нам патрэбныя вы. Вы тыя, хто дапамагае ажыццявіць гэтую мару. Вы тыя, хто стварае Вікіпедыю. Вы тыя, хто верыць, што варта мець месца, дзе можна спакойна разважаць і вучыцца.

У гэтым годзе, калі ласка, падумайце пра магчымасць ахвяраваць $5, $20, $50 ці колькі зможаце, каб захаваць Вікіпедыю.

Дзякуй,

Джымі Вэйлз
заснавальнік Вікіпедыі