Jump to content

Сусьветныя замкі

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Global locks and the translation is 100% complete.

Сусьветны замок — спосаб, якім сьцюарды могуць тэхнічна прадухіліць уваход з уліковага запісу «Вікімэдыі» ва ўсялякі праект, і, такім чынам, рэдагаваньне праз гэты ўліковы запіс немагчымае. Калі ўліковы запіс замкнуты і ў яго спрабуюць увайсьці, то гэта не ўдаецца ва ўсіх адкрытых вікі Фундацыі «Вікімэдыя», такіх як Вікіпэдыя, Вікіслоўнік, Вікісховішча і Вікікнігі, на ўсіх даступных мовах. Звычайна гэта прымяняюць да міжвікійных выняткова вандальных уліковых запісаў, выняткова спамавых уліковых запісаў, доўгатэрміновых лялькаводных уліковых запісаў злоўжывальнікаў і ўзламаных уліковых запісаў. Інтэрфэйс замыканьня прапануе таксама выбар хаваньня назвы ўліковага запісу ва ўсіх журналах для ўдавальных, дакучальных і абразьлівых імёнаў удзельнікаў. Сусьветныя замкі ня варта блытаць з Сусьветнымі блякаваньнямі і Сусьветнымі забаронамі.

  • Глядзіце Запыты да сьцюардаў/Сусьветны, каб данесьці пра ўдзельніка, якога варта сусьветна замкнуць (або іншых удзельнікаў, якіх замкнулі памылкова).
  • Вам варта зьвярнуцца праз электроннае ліставаньне на stewards@wikimedia.org, калі вас сусьветна замкнулі (не з прычыны забароны Фундацыяй або ўзлому).

Сусьветна замкнутыя ўліковыя запісы

Сьцюарды ўводзяць сусьветныя замкі на ўласнае меркаваньне. Сусьветныя замкі — сусьветна зададзеныя дзеяньні, якія замыкаюць удзельніка зь ягонага ўліковага запісу і не дазваляюць мясцовым праектам усталёўваць выняткі. Ім аддаюць перавагу перад сусьветнымі блякаваньнямі ў выпадках, калі:[1]

  • верагоднасьць пасьпяховага звароту нізкая з улікам суровасьці злоўжываньня, а сьцюарды найлепш падыдуць, каб узяцца за зварот і ацаніць няпэўнасьць вяртаньня ўдзельніка ў праекты «Вікімэдыі»;
  • удзельніка варта замкнуць зь ягонага ўліковага запісу, як належыць праз узлом або калі той памёр.

Наступны сьпіс выяўляе агульныя падставы для сусьветных замкоў:

Паведамленьне адлюстроўваецца ў сусьветна замкнутым уліковым запісе.
  • Уліковыя запісы, якія скарысталі толькі для вандалізму або злоўжываньня на шматлікіх вікі і чынна вандаляць цяпер або яўна інакш падрываюць шматлікія вікі — кандыдаты на сусьветны замок. Калі ласка, улучыце спасылкі на гісторыі блякаваньня або іншыя сьведчаньні злоўжываньня ў іншых праектах ды пазначце, дзе ўліковы запіс дагэтуль дзейны.
  • Уліковыя запісы, адзіны намер якіх спаміць на вікі «Вікімэдыі».
  • Уліковыя запісы, чые назвы — крыўдныя або абразьлівыя, таксама падлягаюць замыканьню і апрача таго могуць хаваць з журналаў.
  • Уліковыя запісы, зь якіх парушылі іншыя прынцыпы, што служыць падставай для бестэрміновага блякаваньня ў шматлікіх асобных вікі, як то праз паўторныя праўныя пагрозы, абнародаваньне дзіцячай парнаграфіі або разьмяшчэньне прыватных асабістых зьвестак пра іншых, што можа стварыць ім небясьпеку.
  • Уліковыя запісы, якія падазраюць ва ўзломе, як часовы захад, каб падтрымаць бясьпеку ўліковага запісу да сувязі з уласьнікам.
  • Сусьветна забароненыя (супольнасьцю або Фундацыяй) ўліковыя запісы.
  • Уліковыя запісы, створаныя для абыходу сусьветнай забароны (супольнасьці або Фундацыі).
  • Уліковыя запісы, чые ўласьнікі, як вядома, памерлі.
  • Уліковыя запісы, якія належаць былым супрацоўнікам або падраднікам Фундацыі «Вікімэдыя» (зробленыя супрацоўнікамі Фундацыі).
  • Зьніклыя ўліковыя запісы.

Узламаны ўліковы запіс

Вы можаце шукаць Дапамога:Скампрамэтаваныя ўліковыя запісы.

Сьцюрды замыкаюць часам з тлумачэньнем «Скампрамэтаваны ўліковы запіс». Калі ласка, зьвяжыцеся праз ca@wikimedia.org, калі ваш уліковы запіс замкнулі з гэтым тлумачэньнем.

  1. Гэтак заяўляюць з тэхнічнага гледжаньня. Паводле Правіла сьцюардаў тыя не накладуць замкі насуперак згодзе мясцовай супольнасьці. Калі мясцовыя адміны думаюць, што вынятак патрэбны, яны могуць зьвязацца са сьцюардамі, каб перагледзець сусьветны замок.