Гранты:Праекты/Шпаркія

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Grants:Project/Rapid and the translation is 100% complete.
Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Bahasa Melayu • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎Tiếng Việt • ‎dansk • ‎español • ‎français • ‎magyar • ‎português • ‎português do Brasil • ‎slovenčina • ‎беларуская (тарашкевіца) • ‎русский • ‎العربية • ‎سنڌي • ‎नेपाली • ‎हिन्दी • ‎বাংলা • ‎ਪੰਜਾਬੀ • ‎ગુજરાતી • ‎ಕನ್ನಡ • ‎ไทย • ‎中文 • ‎日本語
Rapid Grants


Праграма «Шпаркія гранты» фундуе чальцоў супольнасьці «Вікімэдыі» — асобаў, суполкі ці арганізацыі з унёскам у такія праекты «Вікімэдыі», як Вікіпэдыя ці Вікісховішча — дзеля зладжаньня цягам году праектаў зь бюджэтам ад 500$ да 2000$ ЗША. Праекты могуць улучаць досьледы ці звычайныя патрэбы, якія не вымагаюць шырокага вывучэньня пры пачатку.

Заявы прымаюцца паміж 1 і 15 чыслом кожнага месяца, а рашэньні прымаюцца да канца гэтага месяца. Шпаркія гранты прызначаныя дзеля таго, каб разглядацца ў кароткім прамежку часу з абмежаванай колькасьцю зваротаў ад заяўніка. Магчымасьці дзеля перагляду вашае прапановы будуць, аднак мы спадзяемся шпарка прыняць рашэньне цягам таго ж месяцу, калі вы падалі прапанову.

Прыклады агульных запытаў:

  • Ежа для мерапрыемстваў, ладжаных супольнасьцю;
  • Выдаткі на шэраг малых Вікімаратонаў па рэдагаваньні;
  • Пакрыцьцё за аўтобусныя квіткі для фоташпацыру;
  • Узнагароды для пісьмовага анлайн-спаборніцтва.

Заявы мусяць садзейнічаць выкананьню місіі Вікімэдыі. Будуць разгледжаныя ўсе запыты ад 500$ да 2000$ ЗША.

Шматлікія падразьдзяленьні Вікімэдыі прапануюць гранты сваім мясцовым супольнасьцям. Паглядзіце некаторыя зь іхніх праграмаў тут.


Мы апыталі заяўнікаў першага году дзеяньня «Шпаркіх грантаў» у 2017 годзе. Тут вы зможаце пабачыць справаздачу і наступныя крокі па паляпшэньні праграмы.

Пытаньні? Калі ласка, напішыце на rapidgrants(_AT_)wikimedia.org