Jump to content

Дапамога:Скампрамэтаваныя ўліковыя запісы

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Help:Compromised accounts and the translation is 95% complete.
На гэтай старонцы пададзены спосаб абыходжаньня з уліковымі запісамі, якія могуць быць узламанымі.

Уліковыя запісы ўдзельнікаў ёсьць узламанымі, калі тыя наўмысна захапіў хтосьці іншы замест законнага ўласьніка. Часта гэтага дасягаюць праз фішынгавы (вывуджвальны) напад, слабы пароль або ўзлом бясьпекі.

Тое, як абыходзіцца з уліковымі запісамі, якія падазраюць ва ўзломе, не заўжды ясна і розьніцца на падставе дакладных абставінаў у залежнасьці ад таго, хто першы адгукаецца і хто гатовы прадпрыняць дзеяньне. Наогул наступнае дае даведку па кроках, якія магчыма прадпрыняць.

Высьвятленьне фактаў

Першы крок — вызначыць, ці ўзламалі ўліковы запіс насамрэч. Калі прадпрымаюцца разбуральныя дзеяньні, тады гэты крок можна прапусьціць, бо найвышэйшая мэта — абараніць вікі. Але, калі з уліковага запісу не вандаляць, тады можа быць карысным праверыць празь некаторыя яго мінулыя праўкі, перш чым меркаваць, што яго ўзламалі. Ці зь яго рэдагуюць у тых самых месцах, як звычайна? Ці мае той гісторыю выказваньняў, падобных да тых, што вы падазраеце робяцца кімсьці іншым?

Зварот

Калі вы разважна пэўныя, што ўліковы запіс маглі ўзламаць, найлепш перадаць справу камусьці, хто можа прадпрыняць тэхнічнае дзеяньне, каб прадухіліць разбурэньне вікі і дапамагчы вярнуць уліковы запіс спачатнаму ўласьніку. Карысна зьвязацца з наступнымі суполкамі людзей:

  • Сьцюарды, якія могуць замкнуць уліковы запіс, каб прадухіліць зьмяненьне паролю або электроннай пошты, як і спыніць беспасярэдняе злоўжываньне. Сьцюарды таксама могуць зьняць павышаныя дазволы з узламаных уліковых запісаў пры пільнай патрэбе, хоць звычайна гэтага ня робяць, калі ўліковы запіс ужо замкнулі.
  • Дружына даверу і бясьпекі Фундацыі «Вікімэдыя» можа расьсьледаваць далей пры дапамозе прыладаў праверкі ўдзельнікаў або сувязі з сыстэмнымі адміністратарамі, каб праверыць гісторыю ўваходу ва ўліковы запіс.
  • Мясцовыя правяральнікі ўдзельнікаў, якія могуць пацьвердзіць, ці адрозным інтэрнэт-адрасам карыстаюцца для доступу да ўліковага запісу.
  • Мясцовыя адміністратары, якія могуць блякаваць уліковы запіс, калі зь яго прадпрымаюць разбуральныя дзеяньні. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што ў такіх выпадках аддаюць перавагу сусьветнаму замку, бо гэта спыняе разбурэньне ўсіх праектаў, дзе ўліковы запіс дзейны, і захоўвае зьвесткі ўдзельніка.

Кожная суполка ў выніку зьвяжацца зь іншымі ў ходзе працы для пацьверджаньня або выкананьня мясцовых дзеяньняў пасьля суцішэньня пільнай патрэбы. Павышаныя дазволы могуць зьняць для гэтай часткі справы, калі падазраюць, што адказны за ўзлом уліковага запісу прадстаўнік усё яшчэ спрабуе атрымаць да яго доступ.

Аднаўленьне

Калі ўзламаны ўліковы запіс замыкаюць сьцюарды, справу звычайна перасылаюць Дружыне даверу і бясьпекі на расьсьледаваньне. Калі зьвязваюцца з законным уласьнікам уліковага запісу, яму вяртаюць уліковы запіс.

Please contact ca(_AT_)wikimedia.org if you cannot log in as a result of compromise.

Наступствы

Калі ўліковы запіс вярнулі спачатнаму ўласьніку, ад пацярпелых мясцовых супольнасьцяў залежыць прадпрыманьне іншых захадаў, каб прадухіліць шкоду вікі, якія могуць улучаць зьняцьцё павышаных дазволаў і блякаваньне ўліковага запісу.