Палітыка прыватнасьці/Азначэньні

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Privacy policy/Definitions and the translation is 100% complete.
Other languages:
Avañe'ẽ • ‎Bahasa Melayu • ‎Deutsch • ‎Deutsch (Sie-Form)‎ • ‎English • ‎Esperanto • ‎Nederlands • ‎Scots • ‎Tiếng Việt • ‎Türkçe • ‎bosanski • ‎català • ‎dansk • ‎eesti • ‎español • ‎euskara • ‎français • ‎galego • ‎italiano • ‎latviešu • ‎magyar • ‎norsk bokmål • ‎occitan • ‎polski • ‎português • ‎português do Brasil • ‎slovenčina • ‎suomi • ‎svenska • ‎čeština • ‎Ελληνικά • ‎башҡортса • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎русский • ‎српски / srpski • ‎українська • ‎հայերեն • ‎ייִדיש • ‎اردو • ‎العربية • ‎فارسی • ‎مصرى • ‎پښتو • ‎नेपाली • ‎বাংলা • ‎తెలుగు • ‎ไทย • ‎ქართული • ‎中文 • ‎日本語 • ‎한국어
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.
Калі мы кажам... ... мы маем на ўвазе:
Фундацыя «Вікімэдыя» / Фундацыя / мы / нас / нашыя Фундацыя «Вікімэдыя» — непрыбытковая арганізацыя, якая вядзе бачыны «Вікімэдыі».
Бачыны «Вікімэдыі» / нашыя паслугі Бачыны і паслугі «Вікімэдыі» (незалежна ад мовы) ўлучна з нашымі галоўнымі праектамі, такімі як: Вікіпэдыя і Вікісховішча, а таксама мабільныя дастасаваньні, праграмны інтэрфэйс дастасаваньня, электронная пошта і апавяшчэньні. Аднак выключаюцца бачыны і паслугі ў разьдзеле ніжэй «Што гэтая Палітыка прыватнасьці не ахоплівае».
Вы / Ваш / мяне Вы, нягледзячы на тое, што Вы — асоба, суполка або ўстанова і нягледзячы на тое, што Вы карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі» або нашымі паслугамі ад свайго ці чыйгосьці іншага імя.
гэтая Палітыка / гэтая Палітыка прыватнасьці Гэты запіс, названы Палітыка прыватнасьці Фундацыі «Вікімэдыя».
унёсак Дададзены Вамі зьмест або зробленыя Вамі зьмяненьні на ўсялякіх бачынах «Вікімэдыі».
Асабістыя зьвесткі Пададзеныя Вамі нам або сабраныя ад Вас зьвесткі ў ходзе Вашага карыстаньня бачынамі «Вікімэдыі», якія магчыма скарыстаць, каб асабіста вызначыць Вас. Каб было ясна, мы лічым асабістымі зьвесткамі прынамсі наступныя, калі іх магчыма скарыстаць, каб вызначыць Вас, хоць не абвязкова зьбіраем усе з наступных відаў зьвестак:
1. імя, адрас, тэлефонны нумар, адрас электроннай пошты, імя ўдзельніцы(-ка), пароль, нумар дзяржаўнага пасьведчаньня, Інтэрнэт-адрасы, зьвесткі пра карыстальніцкага пасярэдніка і нумар крэдытнай карткі; і
2. усялякія датычныя дадзеныя, зьвязаныя з вызначальнай асобай, такія як: дата народзінаў, плоць, плоцевая схільнасьць, расавае або этнічнае паходжаньне, шлюбны або сямейны стан, генэтычныя і біямэтрычныя дадзеныя, стан здароўя або зьнявечанасьці, палітычная залучанасьць і веравызнаньне.
трэці бок / трэція бакі Асобы, установы, вэб-бачыны, паслугі, вырабы і дастасаваньні, якія не кантралююцца, не кіруюцца і не вядуцца Фундацыяй «Вікімэдыя». Гэта ўлучае іншых удзельніц(-каў) «Вікімэдыі» і незалежныя арганізацыі або суполкі, якія дапамагаюць прасоўваць Вікірух, такія як аддзяленьні, тэматычныя арганізацыі і суполкі удзельнікаў «Вікімэдыі», як і добраахвотніц(-каў), супрацоўніц(-каў), кіраўніц(-коў), службоўцаў, грантаатрымальніц(-каў) і падрадчыкаў такіх арганізацыяў або суполак.