Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2025
Appearance
Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2025
[Сацыяльныя сеткі: #UCDMonth] • [Спасылка сюды: ucdm.wikimedia.org.ua]

Вітаем на пісьмовым спаборніцтве па паляпшэньні асьвятленьня культурнай украінскай тэматыкі ў Вікіпэдыі!
- Што гэта?: Гэта пісьмовы конкурс, які ставіць мэтаю стварэньне і паляпшэньне артыкулаў пра культуры і асобаў з Украіны ў як мага большай колькасьці моўных разьдзелаў Вікіпэдыі. Арганізатары кампаніі склалі прапанаваны сьпіс артыкулаў, на якія варта зьвярнуць увагу. Найактыўнейшыя карыстальнікі атрымаюць каштоўныя прызы.
- Калі?: Пісьмовы конкурс ладзіцца з 00:01, 14 красавіка 2025 (UTC) да 23:59, 16 траўня 2025 (UTC).
- Як удзельнічаць?: Конкурс мае простую структуру з 4 крокаў: Абярыце артыкулы, над якімі будзеце працаваць → Атрымайце за сваю работу пункты → Намагайцеся зарабіць як найбольш пунктаў → Атрымайце за свой унёсак узнагароду!
- Хто можа ўдзельнічаць?: Далучыцца да кампаніі можа любы вікіпэдыст з створаным уліковым запісам у любой вікі. Каб узяць удзел, трэба запісацца ў разьдзеле „Удзельнікі“.
- Чаму: У гэтым конкурсе мы спадзяёмся палепшыць артыкулы пра культурныя зьявы, істотныя для ўкраінцаў, і запэўніць Вікіпэдыі высокаякасную інфармацыю. Конкурс арганізавала Вікімэдыя Ўкраіна ў супрацоўніцтве з Украінскім інстытутам ды Міністэрствам замежных справаў Украіны.
- Ранейшыя кампаніі