Universal Code of Conduct/be-tarask
![]() | This duplicated page's translations are in the process of being moved to the content's primary location at Policy:Universal Code of Conduct on Wikimedia Foundation Governance Wiki - where you can provide translations and feedback on it.
Please do not provide any additional translations for this page or comment on this page here on Meta-Wiki. All future translations should be provided at its new location on Wikimedia Foundation Governance Wiki and comments may already be provided on its talk page there. Thank you! |
![]() | Гэтая старонка зьмяшчае люстэркавае выданьне Ўсеагульнага зводу паводзінаў, ухваленага Ўправай павераных 9 сьнежня 2020 году (глядзіце абвестку і тэкст зацьверджанай палітыкі), хоць і ня ўхваленага супольнасьцю. Сусьветныя размовы і накід прапановы пра выкананьне і прымяненьне УЗП працягваюцца. Калі ласка, глядзіце частыя пытаньні па дадатковыя зьвесткі. Калі ласка, наведайце старонку абмеркаваньня, каб прапанаваць далейшыя зьмяненьні. |
Усеагульны звод паводзінаў[edit]
![]() | Гэты зьмест адлюстроўвае зьмест зь кіраўнічай вікі Фундацыі «Вікімэдыя» дзеля задачаў перакладу. Перагляды, зробленыя ў ходзе зацьверджаньня, запісваюць у журнале зьмяненьняў. |
Чаму мы маем Усеагульны звод паводзінаў[edit]
Мы верым ва ўмацаваньне як мага большага магчымага ліку людзей, каб тыя дзейна ўдзельнічалі ў праектах і пляцоўках «Вікімэдыі», каб дасягнулі нашага бачаньня сьвету, у якім кожная і кожны могуць дзяліцца сумай ўсіх чалавечых ведаў. Мы верым, што нашыя супольнасьці ўдзельніц і ўдзельнікаў маюць быць настолькі разнастайнымі, улучальнымі і даступнымі, наколькі магчыма. Мы жадаем, каб гэтыя супольнасьці былі станоўчымі, бясьпечнымі і здаровымі асяродзьдзямі для любога, хто далучаецца (і жадае далучыцца) да іх. Мы адданыя забесьпячэньню таго, каб так заставалася, у тым ліку праз падтрымку гэтага Зводу паводзінаў і перагляд дзеля абнаўленьняў пры патрэбе. Мы таксама жадаем абараніць нашыя праекты ад тых, хто пашкоджвае і перакручвае зьмест.
У адпаведнасьці з прызначэньнем «Вікімэдыі» ўсе, хто бяруць удзел у праектах і пляцоўках «Вікімэдыі», будуць:
- дапамагаць ствараць сьвет, у якім кожная і кожны могуць вольна дзяліцца сумай усіх ведаў;
- часткай сусьветнай супольнасьці, якая пазьбягацьме настроенасьці і прадузятасьці;
- імкнуцца да дакладнасьці і правяральнасьці ўсёй сваёй працы.
Гэты Ўсеагульны звод паводзінаў (УЗП) вызначае найменшы набор рэкамэндацыяў чаканых і прымальных паводзінаў. Ён тычыцца кожнай і кожнага, хто ўзаемадзейнічае і дапісвае ў праекты і пляцоўкі «Вікімэдыі» анлайн і па-за Сецівам. Гэта ўлучае новых і дасьведчаных удзельніц і ўдзельнікаў, службоўцаў у праектах, арганізатарак(-ў) мерапрыемстваў і ўдзельніц(-каў), супрацоўніц(-каў) і сябраў(-овак) управыў аддзелаў, а таксама Фундацыі «Вікімэдыя». Ён тычыцца ўсіх праектаў, тэхнічных пляцовак, вочных і завочных мерапрыемстваў «Вікімэдыі», як і для наступных выпадкаў:
- прыватных, грамадзкіх і паўграмадзкіх узаемадзеяньняў;
- абмеркаваньняў нязгоды і выяўленьня салідарнасьці між сябр(-оўк)амі супольнасьці;
- справаў тэхнічнай распрацоўкі;
- акалічнасьцяў дапісваньня зьместу;
- справаў прадстаўленьня аддзелаў і супольнасьцяў перад вонкавымі супольнікамі.
1 — Уступ[edit]
Усеагульны звод паводзінаў дае аснову паводзінаў для супрацы ў праектах «Вікімэдыі» па ўсім сьвеце. Супольнасьці могуць дадаваць да гэтага, каб распрацаваць правілы, якія ўлічваюць мясцовы і культурны кантэкст пры падтрыманьні мерак, пералічаных тут у якасьці найменшага ўзору.
Усеагульны звод паводзінаў тычыцца аднолькава ўсіх вікімэдыек і вікімэдыйцаў без усялякіх выняткаў. Дзеяньні, якія пярэчаць Усеагульнаму зводу паводзінаў, могуць прывесьці да абмежаваньняў. Іх могуць накласьці прызначаныя службоўцы (як належыць у мясцовым кантэксьце) і Фундацыя «Вікімэдыя» ў якасьці праўнага ўласьніка плятформаў.
2 — Чаканыя паводзіны[edit]
Кожны вікімэдыец, ці гэта новы або дасьведчаны рэдактар, служовец супольнасьці, сябра ўправы або супрацоўнік аддзелу або Фундацыі «Вікімэдыя», нясе адказнасьць за свае ўласныя паводзіны.
Ва ўсіх праектах, пляцоўках і мерапрыемствах «Вікімэдыі» паводзіны будуць грунтавацца на павазе, выхаванасьці, калегіяльнасьці, салідарнасьці і добрасуседзтве. Гэта тычыцца ўсіх дапісчыц(-каў) і ўдзельніц(-каў) у іх узаемінах з усімі дапісчыц(-к-)амі і ўдзельніц(-к)амі без чаканьняў на падставе ўзросту, душэўных і цялесных зьнявечаньняў, цялеснага выгляду, краёвага, веравальнага, народнага і культурнага паходжаньня, саслоўя, грамадзкага слою, валоданьня мовай, плоцевай арыентацыі, стацевай тоеснасьці, плоці і галіны працы. Мы не рабіцьмем выняткаў і на падставе рэпутацыі, навыкаў і дасягненьняў ў праектах і руху «Вікімэдыі».
2.1 — Узаемапавага[edit]
Мы чакаем ад ўсіх вікімэдыйцаў павагі да іншых. У зносінах зь людзьмі ў асяродзьдзях «Вікімэдыі» анлайн і па-за Сецівам мы будзем абыходзіцца адно з адным з узаемапавагай.
Гэта ўлучае, але не абмяжоўваецца наступным:
- Будзьце спагадлівымі. Слухайце і спрабуйце зразумець, што вікімэдыйцы рознага паходжаньня жадаюць Вам сказаць. Будзьце гатовымі выпрабаваць і прыстасаваць сваё ўласнае разуменьне, чаканьні і паводзіны як вікімэдыец(-йка).
- Мяркуйце пра добрасумленнасьць і займайцеся стваральнымі праўкамі. Вашыя дапісваньні маюць паляпшаць якасьць праекту і працы. Давайце і атрымлівайце зваротную сувязь прыязна і добрасумленна. Крытыка мае накіроўвацца чулым і канструктыўным чынам. Усе вікімэдыйкі(-цы) маюць меркаваць, што іншыя тут, каб супольна палепшыць праекты, пакуль не існуе іншага доказу, але гэта не мае выкарыстоўвацца для апраўданьня заяваў са шкодным уплывам.
- Шануйце спосаб, якім удзельнікі сябе называюць і апісваюць. Людзі могуць карыстацца адмысловымі паняткамі, каб апісаць сябе. У якасьці знаку пашаны карыстайцеся гэтымі паняткамі, калі стасуецеся з гэтымі людзьмі і згадваеца іх пры моўнай і тэхнічнай магчымасьці. Прыклады ўлучаюць:
- Народнасьці могуць карыстацца адмысловай назвай для саманайменьня замест гістарычнай назвы, якой карыстаюцца іншыя;
- Людзі могуць мець імёны, якія выкарыстоўваць літары, гукі і словы зь іх мовы, якія могуць быць незнаёмымі для вас;
- Людзі, якія атаясамліваюцца з пэўнай плоцевай арыентацыяй і стацьцю пры выкарыстаньні адрозных імёнаў і займеньнікаў;
- Людзі з пэўнай цялеснай і душэўнай зьнявечанасьцю могуць карыстацца пэўнымі паняткамі для саманайменьня.
- Падчас вочных сустрэчаў мы будзем вітаць кожную і кожнага, а таксама будзем уважлівымі і паважлівымі да перавагаў, межаў, чуласьцяў, традыцыяў і патрабаваньняў адно аднаго.
2.2 — Выхаванасьць, калегіяльнасьць, узаемападтрымка і добрасуседзтва[edit]
Мы імкнёмся да наступных паводзінаў:
- Выхаванасьць — ветлівасьць у паводзінах і прамове сярод людзей, у тым ліку незнаёмцаў.
- Калегіяльнасьць — сяброўская падтрымка, якую людзі ў агульным намаганьні даюць адно аднаму.
- Узаемападтрымка і добрасуседзтва абазначаюць узяцьцё дзейнай адказнасьці за ўпэўненьне, што праекты «Вікімэдыі» ёсьць плённымі, прыемнымі і бясьпечнымі прасторамі, ды садзейнічаюць прызначэньню «Вікімэдыі».
Гэта ўлучае, але не абмяжоўваецца наступным:
- Настаўленьне і навучаньне. Дапамога пачаткоўцам знайсьці свой шлях і здабыць істотныя навыкі.
- Пільнасьць да саўдзельнікаў. Дапамажыце ім, калі патрабуецца падтрымка, і выказвайцеся за іх, калі зь імі абыходзяцца такім чынам, які не дацягвае да чаканых паводзінаў паводле Ўсеагульнага зводу паводзінаў.
- Прызнавайце і ўслаўляйце працу, зробленую ўдзельнік(-ц-)амі. Дзякуйце ім за дапамогу і працу. Ушаноўвайце іх намаганьні і ўслаўляйце належнае.
3 — Непрымальныя паводзіны[edit]
Усеагульны звод паводзінаў накіраваны на дапамогу сяброўкам і сябрам супольнасьці выявіць абставіны кепскіх паводзінаў. Наступныя паводзіны лічацца непрымальнасьці ў межах Вікіруху:
3.1 — Назаляньне[edit]
Гэта ўлучае паводзіны, накіраваныя найперш на запалохваньне, абурэньне і засмучэньне асобы, або паводзіны, дзе гэта разумна палічаць найверагоднейшым асноўным наступствам. Паводзіны могуць палічыць назаляньнем, калі яны выходзяць за межы таго, што ад разважлівай асобы чакацьмуць выцярпець у сусьветным міжкультурным асяродзьдзі. Назаляньне часта набывае выгляд пачуцьцёвага злоўжываньня, асабліва людзьмі ў падвержаным стане, і можа ўлучаць зварот на месца працы або да сяброў і чальцоў сям’і з намаганьнем запалохаць або зьбянтэжыць. У некаторых выпадках паводзіны, якія не ўздымаюцца да ўзроўню назаляньня ў адзіным выпадку, могуць стаць назаляньнем праз паўтор. Назаляньне ўлучае, але не абмяжоўваецца наступным:
- Абразы. Гэта ўлучае абзываньне, выкарыстаньне жаргону і стэрэатыпаў, а таксама нападкі на падставе асабістых якасьцяў. Абразы могуць адносіцца да ўспрыманых якасьцяў, як то розум, выгляд, народнасьць, раса, вера (або адсутнасьць такой), культура, плоць, зьнявечаньне, узрост, грамадзянства, палітычная прыхільнасьць і іншыя якасьці. У некаторых выпадках паўторная кпіна, сарказм і нападка складаюць абразы разам, нават калі асобныя заявы не.
- Плоцевае дамаганьне. Плоцевая ўвага або заляцаньне ўсялякага кшталту да іншых, дзе асоба ведае або падставова мае ведаць, што такая ўвага не вітаецца або ў становішчах, дзе згоду немагчыма выказаць.
- Пагрозы. Відавочны або няяўны намёк на магчымасьць цялеснага гвалту, несправядлівага бянтэжаньня, несправядлівай і неабгрунтаванай рэпутацыйнай шкоды або запалохваньне намёкам на беспадстаўнае праўнае дзеяньне, каб выйграць спрэчку або змусіць кагосьці паводзіць сябе пажаданым чынам.
- Заахвочаньне шкоды іншым. Гэта ўлучае заахвочаньне кагосьці іншага ўчыніць самапашкоджаньне або самагубства, як і заахвочаньне кагосьці ўчыніць гвалтоўныя напады на трэці бок.
- Раскрыцьцё асабістых зьвестак. Пашырэньне прыватных зьвестак іншых удзельнікаў, як то імя, месца працы, фізычнага адрасу або электроннай пошты бязь іх выразнай згоды ў праекце «Вікімэдыі» або ў іншым месцы, ці пашырэньне зьвестак датычна іх вікідзейнасьці па-за праектамі.
- Перасьлед. Адсочка асобы ў праектах і паўтаральная крытыка іх працы пераважна з намерам засмуціць і адахвоціць. Супольнасьцям можа спатрэбіцца зьвярнуцца да іх вызначаным супольнасьцю спосабам, калі складанасьці працягваюцца пасьля намаганьняў зносінаў і асьветы.
- Тролінг. Сумыснае перабіваньне размоваў і вераломныя допісы, каб наўмысна раззлаваць.
3.2 — Злоўжываньне ўладай, прывілеем і ўплывам[edit]
Злоўжываньне адбываецца, калі хтосьці на сапраўднай або ўяўнай пасадзе з уладай, прывілеем і ўплывам выяўляе зьняважлівыя, лютыя і гвалтоўныя паводзіны да іншых людзей. У асяродзьдзях «Вікімэдыі» гэта можа набыць выгляд вуснага і душэўнага злоўжываньня і спалучацца з назаляньнем.
- Злоўжываньне пасадай з боку службоўцы, чыноўніка і пэрсаналу. Выкарыстаньне паўнамоцтваў, ведаў і сродкаў у распараджэньні прызначаных службоўцаў, як і чыноўнікаў ды пэрсаналу Фундацыі «Вікімэдыя» або аддзелаў «Вікімэдыі», каб запалохаць і пагражаць іншым.
- Злоўжываньне старэйшасьцю і сувязямі. Выкарыстаньне становішча і славы, каб запалохаць іншых. Мы чакаем ад людзей са значным досьведам і сувязямі ў руху паводзінаў з асаблівым клопатам, бо варожыя заўвагі ад іх могуць прынесьці ненаўмысны адказ. Людзі з паўнамоцтвамі супольнасьці маюць адмысловы прывілей разглядацца ў якасьці надзейных і ня маюць злоўжываць гэтым дзеля нападу на тых, хто нязгодны зь імі.
- Душэўнае маніпуляваньне. Злоснае выкліканьне ў кагосьці сумневу ва ўласным успрыманьні, адчуваньні і разуменьні з мэтай перамогі ў спрэчцы або змусіць кагосьці паводзіць сябе пажаданым чынам.
3.3 — Вандалізм супраць зьместу і злоўжываньне праектамі[edit]
Сумыснае ўвядзеньне прадузятага, хлусьлівага, недакладнага і неналежнага зьместу або затрымка і тармажэньне стварэньня (і падтрыманьня) зьместу або іншая перашкода яго стварэньню. Гэта ўлучае, але не абмяжоўваецца наступным:
- Паўторнае спрэчнае і нематываванае прыбіраньне зьместу без належнага абмеркаваньня і падачы тлумачэньня.
- Пасьлядоўнае маніпуляваньне зьместам на карысьць адмысловага тлумачэньня зьяваў і кропак гледжаньня (таксама шляхам несумленнага і сумыснага хлусьлівага адбору крыніцаў і перайначваньне слушнага спосабу складаньня рэдактарскага зьместу);
- Прамова нянавісьці ва ўсялякім выглядзе або маўленьне зьняпраўленьня, накіраванае на ачарненьне, прыніжэньне і заклік да нянавісьці супраць асобаў і суполак на падставе таго, кім яны ёсьць або іх асабістых перакананьняў;
- Выкарыстаньне знакаў, выяваў, катэгорыяў, бірак і іншых відаў зьместу, якія запалохваюць іншых і шкодзяць ім па-за кантэкстам энцыкляпэдычнага і інфармацыйнага выкарыстаньня. Гэта ўлучае накладаньне схемаў на зьмест, накіраваных на выцісканьне і выгнаньне.