Вікісховішча

Вікісховішча (галоўная старонка па-беларуску) — анлайн-сховішча вольных выяваў, відэаролікаў, гуказапісаў, прамоваў і іншых мэдыяфайлаў. Яго запусьцілі 7 верасьня 2004 году.
На 2026 году яно зьмяшчала звыш 133 000 000 файлаў (агульным абсягам на 853 тэрабайтаў).
Што такое Вікісховішча?

Задача Вікісховішча — забясьпечваць сховішча мэдыяфайлаў, «якое робіць даступным вольны асьветны мэдыязьмест у грамадзкім набытку ўсім і служыць агульным сховішчам для розных праектаў Фундацыі "Вікімэдыя"».
Вікісховішча — шматмоўны праект. Дапомная мова — ангельская, але зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць адладжваць свой інтэрфэйс пад іншыя даступныя пераклады інтэрфэйсу карыстальніка. Шматлікія старонкі таксама пераклалі на розныя мовы. Удзельнікаў заахвочваюць дапамагаць зь перакладамі.
Калі ласка, глядзіце вітальную старонку Вікісховішча і партал супольнасьці наконт поўных падрабязнасьцяў. Глядзіце Чаму Вікісховішча карыснае наконт сьпісу бягучага і магчымага карыстаньня Вікісховішчам. Наконт даўніх падрабязнасьцяў — гістарычны праектны плян і Журнал Вікісховішча.
Галоўнае мэдыясховішча
Раней кожны са шматлікіх праектаў «Вікімэдыі» — кожная асобная Вікіпэдыя і Вікіслоўнік, як і Вікікнігі, Вікікрыніцы, Вікінавіны, Віківэрсытэт і Вікіцытатнік — выкарыстоўвалі сваю ўласную прастору назваў выяваў. Не існавала надзейнага спосабу, каб спасылацца на выявы ў іншых праектах. Шматлікія добрыя, вольныя запампоўкі ў адным вікі-воблаку заставаліся незаўважнымі ў іншым. Такім чынам, існавала бескарыснае размножваньне разумовай і творчай працы, як і непатрэбная празьмернасьць ды павышаныя выдаткі.
Магчыма скарыстаць шаблёны {{Commons}} у сястрынскіх праектах «Вікімэдыі» (Вікіпэдыя, Вікікнігі, Вікінавіны і інш.), каб зьвязаць зь Вікісховішчам.
Таксама існуе добраахвотніцкі дастасунак для плятформы.
Наўпроставыя спасылкі на праект
Калі ласка, глядзіце хатнюю старонку гэтага праекту commons.wikimedia.org/wiki/Галоўная_старонка наконт дадатковых падрабязнасьцяў.
Blocking of Wikimedia Commons
The Wikimedia Commons website is blocked in the following countries:
- Yemen: The Public Telecommunications Corporation blocked Wikimedia Commons in October 2024 because it contains nudity and pornography.