Wikimedia Community User Group Belarus/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Група ўдзельнікаў супольнасці Вікімедыя ў Беларусі

Belarus
LocationБеларусь
Country codeBY
Approval date18 ліпеня 2015
Membership25 (28 кастрычніка 2020 г.)
Volunteers3 (15 снежня 2018 г.)
Official language(s)беларуская
Other language(s)руская
Key peopleМіхал Воўчак, Руслан Равяка, Максім Лепушэнка
SkypebiegSyakszxU
TelegramBrMxyQ665g8yuRwCH3KL3Q
TwitterWikipedyja
Facebook1645396869043051




Уводзіны[edit]

Бачанне[edit]

Наспела патрэба больш дзейна ўдзельнічаць у міжнародным вікіжыцці. Для гэтага варта арганізоўвацца і спрабаваць дамаўляцца. Група ўдзельнікаў можа стаць першым крокам для стварэння аддзялення Вікімедыя ў Беларусі. Варта зрабіць першы крок для аб'яднання і ўзгаднення дзейнасці.

Прызначэнне[edit]

Група ўдзельнікаў яднае дзейных вікімедыйцаў з усіх праектаў Беларускай Вікімедыя і садзейнічае шырэйшаму ўдзелу астатніх вікімедыйцаў у агульных справах, а таксама пашырае ўплыў на грамадства праз стварэнне і распаўсюд вольнага кантэнта з прытрымліваннем адкрытых прынцыпаў у кіраваньні ведамі і самакіраванні.

Мэта[edit]

Узбагаціць грамадскае жыццё вікісупольнасці, тым самым садзейнічаць развіццю беларускай мовы, культуры і ведаў.

Задачы[edit]

  1. Прадстаўляць абодва беларускія раздзелы Вікіпедыі ў міжнародных стасунках.
  2. Пашыраць прысутнасць Вікіпедыі ў беларускіх СМІ і грамадскай думцы.
  3. Ладзіць сумесныя асветніцкія мерапрыемствы з тэматычнымі і мясцовымі супольнасцямі ў Беларусі і за яе межамі.
  4. Спрыяць стварэнню аддзялення Вікімэдыя ў Беларусі.

Стратэгічная задача[edit]

Правесці ў 2019-20 гадах злёт вікіпедыстаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Беларусі.

Зацікаўленасць у знешняй дзейнасці[edit]

  • Правесці ўзаемныя вікілетнікі з іншымі групамі ўдзельнікаў і аддзяленнямі.
  • Наладзіць анлайн-сувязь з вікімедыйцамі з розных аддзелаў вікіруху.

Нядаўняя і будучая дзейнасць[edit]

Дзейнасць, пачынаючы з 2015 г., прадстаўлена на старонцы Дзейнасць вікісупольнасці Беларусі.

Супольнасць[edit]

Заснавальнікі і ўдзельнікі[edit]

Добраахвотныя ролі[edit]

  • Прамоўца (знешнія зносіны) — User:Mr._Zabej
  • Распараднік кантэнта (абнаўленне старонак сустрэчы)
  • Распараднік мерапрыемства (чарговай сустрэчы)
  • Перакладнік на англійскую і беларускую — User:W
  • Справаздавец — Da voli

Як да нас далучыцца[edit]

  1. Вы падзяляеце нашыя прынцыпы
  2. Дадайце Вашае імя і найменне ўліковага запісу на гэтай старонцы ў раздзеле «Заснавальнікі і ўдзельнікі»
  3. Далучайцеся да нас у суполцы на Фэйсбуку

Глядзіце таксама[edit]