Паведамленьне пра тэхнічныя працы ў Вікімэдыі

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia maintenance notice and the translation is 89% complete.

Што адбываецца?

Фундацыя «Вікімэдыя» знаходзіцца ў працэсе пераносу асноўных службаў у новы дата-цэнтар у Вірджыніі, ЗША. Гэта робіцца дзеля паляпшэньня хуткасьці і найдзейнасьці ўсіх сайтаў Вікімэдыі.

У час тэхнічных прац вы можаце сустрэць пэўныя цяжкасьці ў карыстаньні сайтамі Фундацыі «Вікімэдыі», у тым ліку wikipedia.org.

Падрабязныя зьвесткі даступныя ў поўным тэксьце абвесткі (на ангельскай).

Што рабіць, калі зьявіліся праблемы

  • Пачакайце некалькі хвілін. Нашыя інжынэры могуць ужо ведаць пра праблему і вырашаюць яе. Тэхнічныя працы будуць весьціся, пакуль ня будзе прыбранае адпаведнае паведамленьне.
  • Завітайце на канал #wikimedia-tech у сетцы Freenode:
  • Калі вы сутыкнуліся з праблемамі, калі паведамленьне пра тэхнічныя працы ўжо было прыбранае, паведамце, калі ласка, пра праблему ў IRC або ў абмеркаваньні гэтай старонкі. Можаце таксама скарыстацца баг-трэкерам (простая спасылка).
  • Калі вы не знаёмыя з IRC, нашым баг-трэкерам або Мэтавікі, паспрабуйце даведацца пра выйсьце ў сваёй суполцы на Форуме.

Вялікі дзякуй!