Аддзелы Вікіруху/Лепшыя практыкі з эмблемамі

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia movement affiliates/Logos best practices and the translation is 100% complete.
Камітэт аддзелаў раіць аддзелам Вікіруху трымацца ніжэйпададзеных лепшых практык у стварэньні эмблемы іх аддзелу. Зьвязвайцеся з Камітэтам аддзелаў або Вашай сувязной асобай аддзелу пры ўсялякіх пытаньнях.



Тло Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Суполкі ўдзельнікаў
Уводзіны

Гэтыя лепшыя практыкі для стварэньня эмблемы аддзела Вікіруху падаюцца Камітэтам аддзелаў на падставе ўказаньняў па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя» (асабліва датычна знака Фундацыі «Вікімэдыя»), палітыкі таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя», укладу ад дружынаў прававога заступніцтва і заступніцтва супольнасьці ды зносінаў, а таксама ўкладу ад супольнасьці.

Кожны аддзел руху можа выбраць з трох асноўных варыянтаў:

  1. Заказная эмблема — можа ўлучаць усялякі складнік эмблемы «Вікімэдыі», калі дазволена палітыкай таварнага знаку Фундацыі «Вікімэдыя».
  2. Разнавіднасьць эмблемы Вікісупольнасьці — абапіраецца на эмблему Вікісупольнасьці.
  3. Разнавіднасьць эмблемы Фундацыі «Вікімэдыя» — лепшыя практыкі ніжэй падаюць зьвесткі наконт таго, як розныя віды эмблемы аддзелаў руху могуць абапірацца на эмблему Фундацыі «Вікімэдыя».



Тло Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Суполкі ўдзельнікаў
Аддзяленьні

Лепшыя практыкі для стварэньня эмблемы аддзяленьняў «Вікімэдыі» абапіраюцца на ўказаньні па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта на падразьдзел знак Фундацыі «Вікімэдыя», і палітыку таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя».


Разнавіднасьць эмблемы Фундацыі «Вікімэдыя»

Аддзяленьні заахвочваюцца абапіраць свае эмблемы на эмблему Фундацыі «Вікімэдыя». Ад іх патрабуецца трымацца ўказаньняў па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта падразьдзела знак Фундацыі «Вікімэдыя». Варта зьвяртаць адмысловую ўвагу на патрабаваньні да водступаў між словамі.



Тло Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Суполкі ўдзельнікаў
Тэматычныя арганізацыі

Лепшыя практыкі для стварэньня эмблемы тэматычных арганізацыяў «Вікімэдыі» абапіраюцца на visual identity guidelines|ўказаньні па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта на падразьдзел знак Фундацыі «Вікімэдыя», і на палітыку таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя». Ня варта выкарыстоўваць эмблемы, што ўлучаюць мапы рэгіёнаў або краінаў, бо іх могуць скарыстаць у якасьці палітычнай заявы.

Тэматычныя арганізацыі «Вікімэдыі» могуць выбраць з трох асноўных варыянтаў:


Заказная эмблема

Заказныя эмблемы тэматычнай арганізацыі могуць улучаць усялякі складнік эмблемы «Вікімэдыі», калі дазволена палітыкай таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя». Рэкамэндавана, але не абавязкова, каб Вы трымаліся ўказаньняў па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя».


Разнавіднасьць эмблемы Вікісупольнасьці

Эмблема тэматычных арганізацыяў можа абапірацца на эмблему Фундацыі «Вікімэдыя». Рэкамэндавана, але не абавязкова, каб Вы трымаліся ўказаньняў па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя».

Разнавіднасьць эмблемы Фундацыі «Вікімэдыя»

Эмблема тэматычных арганізацыяў можа абапірацца на эмблему Фундацыі «Вікімэдыя» і мусіць адпавядаць ўказаньням па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта падразьдзелу знак Фундацыі «Вікімэдыя». Варта зьвярнуць адмысловую ўвагу на патрабаваньні да водступаў між словамі.



Тло Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Суполкі ўдзельнікаў
Суполкі ўдзельнікаў

Лепшыя практыкі для стварэньня эмблемы Вікісуполкі удзельнікаў абапіраюцца на ўказаньні па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта на падразьдзел знак Фундацыі «Вікімэдыя», і на палітыку таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя». Эмблемы, што ўлучаюць мапы рэгіёнаў або краінаў, ня маюць выкарыстоўвацца, бо іх могуць скарыстаць у якасьці палітычнай заявы.

Вікісуполкі ўдзельнікаў могуць выбраць з трох асноўных варыянтаў:


Заказная эмблема

Заказныя эмблемы суполкі ўдзельнікаў могуць улучаць усялякі складнік эмблемы «Вікімэдыі», калі дазволена палітыкай таварнага знака Фундацыі «Вікімэдыя». Рэкамэндавана, але не абавязкова, каб Вы трымаліся ўказаньняў па нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя».


Разнавіднасьць эмблемы Вікісупольнасьці

Эмблемы суполкі ўдзельнікаў могуць абапірацца на эмблему Вікісупольнасьці. Рэкамэндавана, але не абавязкова, каб Вы трымаліся ўказаньняў нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя».


Разнавіднасьць эмблемы Фундацыі «Вікімэдыя»

Эмблемы суполкі ўдзельнікаў могуць абапірацца на эмблему Фундацыі «Вікімэдыя» і маюць адпавядаць указаньням нагляднай тоеснасьці ад Фундацыі «Вікімэдыя», а менавіта падразьдзелу знак Фундацыі «Вікімэдыя» . Варта зьвярнуць адмысловую ўвагу на патрабаваньні да водступаў. Эмблемы суполкі ўдзельнікаў маюць улучаць словазлучэньне Суполка ўдзельнікаў супольнасьці або Вікісуполка ўдзельнікаў, калі гэтыя словы дагэтуль не ўлучылі ў афіцыйна прызнананую назву суполкі ўдзельнікаў.