Аддзелы Вікіруху/Партал
Гэтая старонка пералічвае важныя крыніцы для аддзяленьняў, тэматычных арганізацыяў і суполак удзельнікаў «Вікімэдыі».
Палітыка Зводу паводзінаў
Ад аддзелаў «Вікімэдыі» чакаецца прытрымваньне Зводу паводзінаў, які ёсьць спосабам кіраваньня паводзінамі сябраў(-овак) суполкі ва ўсіх абставінах (на сувязі і сустрэчы) і не абмяжоўваецца толькі міжасабовымі падзеямі, як адзначаецца ў Пагадненьні суполкі ўдзельнікаў, якое Вы падпісалі. Важна, каб Вы прасоўвалі і заставаліся адказнымі за захаваньне спадзяваньняў на Звод паводзінаў, як прызнаная суполка. У дадатак Фуднацыя працавала над распрацоўкай Зводу паводзінаў для тэхнічных прастораў. Заахвочваем Вас, як суполку, да перагляду гэтых развагаў, каб распрацаваць мясцовы звод паводзінаў, які Вы затым перакладацьме на мясцовую мову Вашай суполкі. Гэты звод паводзінаў мае быць ухваленым сябрамі(-оўкамі) Вашай суполкі за першыя 6 месяцаў ад Вашага прызнаньня і з далучэньнем новых сябраў(-овак).
Зносіны
Вашая ўласная старонка на Мэце
- Упэўніцеся, што Вашая старонка мае ўсе патрэбныя зьвесткі: сьпіс Вашых сябраў(-овак) (або спасылку на старонку, дзе яны пералічваюцца), сябраў(-овак) Вашай Ўправы і Рэвізійнага камітэту.
- Пералічыце свае кантакты ў прэсе і абнародуйце сьпіс зьвестак для сувязі з Вамі. Папрасіце Фундацыю «Вікімэдыя» дапагагчы Вам скласьці такі сьпіс, калі ня маеце сьпіс рассылкі. Вам спатрэбіцца квіток у «Зборачнік» (Глядзіце Зборачнік/Дапамога), каб стварыць задачу для новага сьпісу.
- Трымайце яе [старонку] абноўленай. На гэтай старонцы карысна згадваць, калі час Агульнай сустрэчы, каб іншыя чакалі на дапаўненьні ад Вас напярэдадні той даты.
- Злучыце з Вашым статутам, намерамі, грантамі і справаздачамі. Апішыце Вашыя праекты (Вы можаце ўпарадкаваць іх, як у навігацыйным шаблёне Template:Programmes and projects of Shared Knowledge)
- Згадайце спасылкі на Ваш блог (калі яго маеце) і Вашыя старонкі ў сацыяльных сетках. Абавязкова прачытайце гэтыя лепшыя практыкі.
- Пашырэньне:Перакладаць дазволена на Мэце, таму стварыце Вашую старонку па-ангельску і затым перакладзіце яе на столькі моваў, колькі будзе карысным для Вашай дзейнасьці.
Сьпісы рассылкі
- Лепшай практыкай ёсьць падпіска роляў, а не людзей празь іх прыватную пошту. Падпішыце ChairMyAffiliateorg у сьпіс рассылкі старшыні і перанакіруйце яго у прыватную электронную пошту новаабранага(-й) старшыні. Зрабіўшы гэта Вы забясьпечыце падпісанасьць Вашага(-й) старшыні (на прыклад) на сьпіс, як толькі яго(-е) абяруць. Гэта таксама карысна для дакумэнтаваньня на Вікі таго, хто мае доступ і да якіх сьпісаў, каб Вы ведалі, хто адказны за паведамленьне таго або іншага.
- Сьпісы рассылкі/агляд мае агляд усіх існых сьпісаў рассылкі. Упэўніцеся, каб належныя людзі былі падпісаныя на іх. Некаторыя карысныя прадметныя сьпісы рассылкі:
- вікімэдыя-c (архіў) — агульны сьпіс рассылкі для ўсяго, што тычыцца «Вікімэдыі», пераважна па-ангельску.
- Аддзелы (Мэта-Вікі, архіў) — унутраны сьпіс рассылкі для аддзелаў Вікіруху.
- старшыні (архіў) — унутраны сьпіс рассылкі для старшыняў аддзелаў «Вікімэдыі».
- скарбнікі (архіў) — пераважна для скарбнікаў і рэвізораў.
- кіраўнікі — унутраны сьпіс рассылкі для выканаўчых кіраўнікоў.
- сацыяльныя сеткі (архіў) — адкрыты сьпіс рассылкі для сацыяльных сетак
- ФВМКЗ-с (архіў) — Камітэт зносін (КамЗнос)
Унутраная вікі «Вікімэдыі»
- Вы можаце папрасіць заснаваць унутраную вікі «Вікімэдыі».
Абвяшчэньне Вашых праектаў і зьмяненьняў унутры Аддзела
- Блог Фундацыі «Вікімэдыя»: Указаньні
- вікімэдыя-с: Азнаямленьне з новымі сябрамі(-оўкамі) Ўправы і іх ралямі.
Іншыя спосабы зносін
- IRC: каналы імгненнай гаманы. Таксама выкарыстоўваюцца для «працоўных гадзінаў» у Фундацыі «Вікімэдыя».
- Старонкі ў «Фэйсбуку» для праектаў і аддзелаў.
- Зносіны: аддзел Фундацыі «Вікімэдыя».
- Сацыяльныя сеткі: пацьверджаныя рахункі ў сацыяльных сетках для Фундацыі і Вікіпэдыі.
Гэта пашырэньне, што дазваляе шырокамаштабныя апавяшчэньні сярод вікі «Вікімэдыі» праз гіпэртэкставыя шапкі ўверсе вакна азіральніка. Яго магчыма скарыстаць для прыцягненьня ўвагі да Вашых праектаў (спаборніцтваў і падзеяў па здымках і артыкулах) або правядзеньня некаторых апытаньняў (каб ведаць больш пра Вашых чытачоў і добраахвотнікаў). Гэта дазваляе нацэльвацца геаграфічна, паводле праектаў і моваў. Калі ласка, прачытайце Галоўная абвестка/Указаньні па карыстаньні для большай абазнанасьці.
Супярэчнасьць зацікаўленасьцяў
- Даведнік пра ўмешваньне супярэчнасьці зацікаўленасьцяў: дапаможнік для арганізацыяў Вікіруху з гледжаньня кіраваньня, а менавіта наконт таго, ці маеце Вы вонкавыя дачыненьні, што могуць перашкодзіць Вашаму абавязку дзейнічаць у найлепшай зацікаўленасьці «Вікімэдыі».
Кантакты/адрасы
- Сьпіс усіх арганізацыяў «Вікімэдыі», што маюць сядзібы ўлучна з разьмяшчэньнем і лікам пэрсаналу (трымайце абноўленым).
- Аглядайце усе існыя сьпісы рассылкі «Вікімэдыі». Кожнае аддзяленьне мусіць мець такі, а таксама некалькі сусьветных сьпісаў. Падпішыцеся на ўсялякія цікавыя Вам сьпісы.
- Аглядайце клямкі аддзяленьняў у Твітэры і Ідэнтыцы (трымайце абноўленымі).
- Аглядайце старонкі аддзяленьняў у «Фэйсбуку» (трымайце абноўленымі).
Пільныя патрэбы
У выпадку пільнай патрэбы наконт пагрозаў гвалту супраць асобаў і маёмасьці (улучна з пагрозамі самагубства і тэрору): emergencywikimediaorg.
Палітыка сяброўскай прасторы
Палітыка сяброўскай прасторы ёсьць указаньнямі для міжасабовых сходаў Вікісупольнасьці, што раюць, каб усе ўдзельнікі(-цы) стараліся заахвочваць станоўчы і творчы досьвед для ўсіх іншых удзельнікаў(-цаў). Вітаецца распрацоўка Вамі, як суполкай, мясцовай Палітыкі сяброўскай прасторы і пераклад яе тэксту на адпаведную мову Вашай суполкі. Гэтая Палітыка сяброўскай прасторы мусіць быць ухваленай сябрамі(-оўкамі) Вашай суполкі цягам першых 6 месяцаў ад Вашага прызнаньня і пры далучэньні новых сябраў(-овак).
Фінансаваньне
- Гранты пад акрэсьлены праект выдаюцца Фундацыяй «Вікімэдыя» асобам, суполкам або арганізацыям. Яны разглядаюцца суполкай добраахвотнікаў(-цаў) з Дарадчага камітэту па грантах і ўхваляюцца пэрсаналам Фундацыі «Вікімэдыя».
- Агульныя каштарысы для гадавога пляну даюцца арганізацыям (аддзяленьням і Фундацыі) «Вікімэдыя» са сродкаў (ахвяраваньняў) руху на штогадовай аснове. Іх разглядае суполка добраахвотнікаў(-цаў) Камітэту разьмеркаваньня сродкаў, пэрсанал Фундацыі «Вікімэдыя» і сябры(-оўкі) ўправы. Затым іх ухваляе ўправа Фундацыі «Вікімэдыя».
Вывучэньне
- Падручнік Аб’яднаньня аддзяленьняў «Вікімэдыі»
- Даведнікі пакрокавага стварэньня аддзела
- ЧаПы пра аддзелы руху
- Прапанова наконт працоўні для падрыхтоўкі Ўправаў
- Працоўня для падрыхтоўкі да прадухіленьня супярэчнасьцяў
Законнасьць
- Калі ласка, прачытайце гэтыя развагі пра таварныя знакі «Вікімэдыі» і ўказаньні па нагляднай тоеснасьці, калі жадаеце надрукаваць нейкія матэрыялы і памяткі з эмблемамі, стварыць эмблему для Вашых праектаў з выкарыстаньнем існых эмблемаў, зробленых Фундацыяй «Вікімэдыя». Зьвяжыцеся з Прававой дружынай праз trademarkswikimediaorg, каб быць абачлівымі.
- Зьвярніце ўвагу на ўмовы выкарыстаньня, калі выкарыстоўваеце «Фэйсбук» і іншыя сацыяльныя сеткі для прасоўваньня вікіпраектаў. Прыкладам «Фэйсбук» несумяшчальны з вольнымі ліцэнзіямі, таму выкарыстоўвайце мультымэдыя паводле Перадачы ў грамадзкі набытак (СС-ноль) або ў грамадзкім набытку (глядзіце больш тут). Або прасіце адмысловы дазвол у творцаў.
-
- Як адказваць на зманныя запыты зьняцьця, атрыманыя арганізацыямі руху.
Утрыманьне
- Мэта-старонкі для абнаўленьня аддзеламі
- Спраўджвальны сьпіс старонак, адсартаваны паводле падзеі і катэгорыі.
Будова руху
- Незалежныя некамэрцыйныя задзіночаньні, якія прадстаўляюць Вікірух і ўсебакова падтрымліваюць яго працу пры геаграфічнай засяроджанасьці. Аддзяленьні або нацыянальныя і абласныя арганізацыі выкарыстоўваюць назву, што выразна зьвязвае іх зь «Вікімэдыяй», і ўпаўнаважваюцца на выкарыстаньне таварных знакаў «Вікімэдыі» ў сваіх працы, агалошваньні і зборы сродкаў.
- Незалежныя некамэрцыйныя задзіночаньні, што прадстаўляюць Вікірух і падтрымліваюць яго працу пры засяроджанасьці на адмысловых галіне, прадмеце, пытаньні або справе ў межах краінаў або рэгіёнаў. Тэматычныя арганізацыі выкарыстоўваюць назву, што выразна зьвязвае іх зь «Вікімэдыяй» і ўпаўнаважваюцца на выкарыстаньне таварных знакаў «Вікімэдыі» ў сваіх працы, агалошваньні і зборы сродкаў.
- Адкрытыя сяброўскія суполкі з вызначанай сувязной асобай і гісторыяй мерапрыемстваў, прызначаныя для лёгкага ўтварэньня. Суполкі ўдзельнікаў маюць выбар і не ўтвараць задзіночаньня і ўпаўнаважваюцца на абмежаванае выкарыстаньне знакаў «Вікімэдыі» для агалошваньня падзеяў і мерапрыемстваў.
- Арганізацыі-аднадумцы, якія ажыўлена падтрымліваюць працу Вікіруха. Яны галосна пералічваюцца і ўпаўнаважваюцца на абмежаванае выкарыстаньне знакаў для агалошваньня, што паказваюць на іх падтрымку і супрацу зь «Вікімэдыяй». Гэты ўзор няпэўна азначаны Камітэтам аддзелаў адрозна ад іншых узораў. Калі ласка, выкажыцеся наконт гэтага ўзору на яго ўласнай старонцы.
- Некамэрцыйная арганізацыя з галаўной сядзібай у Сан-Францыска (ЗША), што разьмяшчае вэб-сайты, вядомыя як, праекты «Вікімэдыі».
- Фундацыя кіруецца Ўправай павераных.
- Вэб-бачына: wikimediafoundation.org.
Аддзяленьні і тэматычныя арганізацыі «Вікімэдыі» выбіраюць 2-х сябраў(-овак) ва Ўправу павераных Фундацыі «Вікімэдыя» (сярод 10). Двое выбраных прапануюцца Ўправе ў якасьці вылучэнцаў і бягучая Ўправа ўхваляе іх. Яны служаць цягам 3-х гадоў. Суполкі ўдзельнікаў ня маюць права ўдзелу ў гэтым адборы (на травень 2016 году). Час наступных выбараў абвесьцяць.
Усеагульныя падзеі
- Вікіманія — нарада для кожнай і кожнага ў Вікіруху. Месца нарады зьмяняецца з году ў год.
- Вікіканфэрэнцыя — нарада для аддзелаў «Вікімэдыі», куды аддзелы часта здольныя бясплатна даслаць па адным прадстаўніку. Тут Патрабаваньні наконт прыдатнасьці для нарады 2016 году. Патрабаваньні наконт прыдатнасьці могуць зьмяняцца штогод.
Камітэты
- Разглядае заяўкі ад установаў пра станаўленьне Вікісуполкі ўдзельнікаў, тэматычнай арганізацыі і аддзяленьня «Вікімэдыі». Раней называўся «Камітэтам аддзяленьняў».
- Фармалізаваная пабудова аддзяленьняў «Вікімэдыі» для ладжаньня абмену і спрыяньня рэгулярных зносін між імі.
Пісьмовая праца
- Пагадненьні аддзяленьня
- Пагадненьні таварнага знака
- Збор сродкаў 2011/Аддзяленьні/Пагадненьне аб зборы сродкаў
- Толькі тром аддзяленьням (Нямеччыны, Францыі і Швайцарыі) усё яшчэ дазваляюць удзельнічаць у зборы сродаў Фундацыі «Вікімэдыі».
- — Ці ёсьць тут абнаўленьне гэтага дакумэнта?
Плянаваньне супрацы
Камітэт аддзелаў зацікаўлены ў спрыяньні здаровай супрацы або прынамсі ў мірным суіснаваньні Аддзелаў, якія маюць перакрыжаваньне ў прадметнай або геаграфічнай галіне. Суполкі ўдзельнікаў могуць прыйсьці і сысьці, або могуць расквітнець і вырасьці ў якасьці суполак удзельнікаў, ці часам разьвіцца ў аддзяленьні або тэматычныя арганізацыі. Аднак суполкі ўдзельнікаў ня маюць уладаньня над землямі, у якіх дзейнічаюць, таму мы заахвочваем шматлікія суполкі ўдзельнікаў да суіснаваньня. Мы імкнемся забясьпечыць мірнае суіснаваньне праз узаемадзеяньне з усімі новымі і існымі суполкамі, каб распазнаць задуманую імі дзейнасьць і задачы дзеля спалучэньня з агульнымі задачамі руху і ўраўнаважваньня ўсялякіх магчымых перакрыжаваньняў праз пагадненьні аб дзеяньні ў агульных абшарах. Заахвочваем Вас выявіць крокі і пачынаньні, якія Вы прадпрынялі дзеля супрацы зь існымі Аддзеламі ў сваім рэгіёне, а дзе такая супраца немагчымая, намер таго, як Вы падтрымаеце абсяг і пасьлядоўную засяроджанасьць у павазе да межаў, пра якія паведамілі ў Вашай заяўцы.
Плянаваньне разнастайнасьці
Камітэт аддзелаў заахвочвае новыя суполкі разгледзець намеры стварэньня, каб забясьпечыць разнастайнасьць як у сяброўстве і кіраўніцтве, гэтак і ў дзейнасьці. Гэта добры паказьнік росту магчымасьцяў суполак пры іх імкненьні да задачаў і прызначэньня руху. Заахвочваем Вас распрацаваць плян наконт разнастайнасьці і падаць яго цягам першых 6 месяцаў ад Вашага прызнаньня і пры далучэньні новых сябраў(-овак).
Пытаньні?
Дзе задаць пытаньні:
- Камітэт аддзелаў, калі Вы ня пэўныя, дзе лепшае месца адсылкі Вашага пытаньня, або праз affcomlistswikimediaorg.
- На Мэце, Форум «Вікімэдыі», калі Вашыя пытаньні пра вікіпраекты.
- Наконт належных сьпісаў рассылкі.
Справаздачы
Ад Вашага аддзелу таксама чакаюць пасылкі справаздачы пра дзейнасьці прынамсі аднойчы на год тут. Дадайце радок у вялікую табліцу і зьвяжыце яе са старонкай Вашага аддзела і Вашай першай справаздачай, калі іх падрыхтуеце.
- Штомесячныя справаздачы аддзяленьняў «Вікімэдыі» — месца, дзе Камітэт разьмеркаваньня сродкаў Фундацыі «Вікімэдыя» праглядае справаздачы.
- Штогадовая дзейнасьць і фінансавыя справаздачы камітэтаў і аддзяленьняў «Вікімэдыі» (падсумаваньне).
- Бягучы стан аддзяленьняў.
- — цяпер састарэлы і пазначаны перастарэлым — ці ня варта прыажывіць штогадовымі абнаўленьнямі паводле Стану руху на Вікіканфэрэнцыі?
- Бягучыя лічбы (сябры, пэрсанал) аддзяленьняў «Вікімэдыі» (трымаць абноўленым).
Крыніцы
Грантавыя праграмы Фундацыі «Вікімэдыя»
- Гранты:Пачатак для грантавых праграмаў «Вікімэдыі», даступных для доступу да сродкаў, улучае:
- Шпаркія гранты: да $2000 на нізкарызыковыя досьледы і стандартныя патрэбы (сустрэчы), што не патрабуюць значнага разгляду для пачатку.
- General Support Fund: Flexible general operating support for individuals, groups, or affiliates that have developed larger projects or programs (average award size: 10,000 - 300,000 USD). Offers also opportunities for multi-year funding.
- Падтрымка нарады і падарожжа: Сродкі для ладжаньня мясцовых, рэгіянальных і галіновых нарадаў і падзеяў, а таксама для стыпэндыяў на наведваньне падзеяў па-за рухам.
- Movement Strategy Implementation Grants: Support for projects that take the current state of a Movement Strategy Initiative and push it one step forward.
- Вывучэньне і ацэнка для рыштункаў праграмы, прыладаў ацэнкі і іншых навучальных крыніцаў наконт задумы і ацэнкі праграмы, дзе Вы можаце знайсьці настаўленьне і падзяліцца Вашымі прыкладамі плянаваньня, ажыцьцяўленьня і ацэнкі ўдалых праграмаў «Вікімэдыі».
- Бібліятэка навучальных узораў, куды Вы можаце зайсьці, каб навучыцца і падзяліцца ведамі зь вікідосьведу пабудовы супольнасьцяў і праграмаў.
- Бібліятэка Вікімэдыі, што дапамагае рэдактарам мець доступ да надзейных крыніцаў, каб удасканаліць Вікіпэдыю праз працу з прафэсіяналамі ведаў у пашырэньні іх збораў.
- Адукацыйны партал, каб сачыць на апошнімі навінамі, далучыцца да сьпісу рассылкі і навучыцца таму, як улучыць сябе ў сусьветную адукацыйную супольнасьць.
- Навучальныя крыніцы «ГБАМ» на Мэце, Досягу і ангельскай Вікіпэдыі.
- Працоўня для падрыхтоўкі да прадухіленьня супярэчнасьцяў
Стратэгія
- Сьпіс некалькіх стратэгічных плянаў
- Падсумоўвае стратэгічныя і папярэднія стратэгічныя пляны аддзелаў «Вікімэдыі» (трымаць абноўленым).