Jump to content

Вікісуполкі ўдзельнікаў/Пагадненьне і звод паводзінаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia user groups/Agreement and code of conduct and the translation is 100% complete.




Comment Ангельская вэрсія гэтага пагадненьня ёсьць той, зь якой яны пагаджаюцца, калі падаюць на станаўленьне Вікісуполкі ўдзельнікаў. Пераклады даюцца для задачаў абазнанасьці. Калі ласка, не рэдагуйце спачатны тэкст пагадненьня.

Пагадненьне суполкі ўдзельнікаў і звод паводзінаў
Фундацыя «Вікімэдыя» (мы або нас) — некамэрцыйная арганізацыя, прысьвечаная ўпаўнаважваньню і прыцягненьню людзей па ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу пад вольнай ліцэнзіяй або ў грамадзкім набытку, а таксама да яго дзейнага і сусьветнага распаўсюду.

Вы і Вашая суполка ўдзельнікаў (Вы) пагаджаецеся з умовамі ў гэтым пагадненьні пстрыканьнем Я згодны ў заяўцы Вашай суполкі.


Вы будзеце трымацца Палітыкі таварнага знака

  • Вы прачыталі і пагадзіліся трымацца нашай Палітыкі таварнага знака. Гэтая Палітыка тлумачыць, калі Вы можаце вольна выкарыстоўваць эмблемы «Вікімэдыі» і калі Вам варта папрасіць дазвол.


Вы незалежныя ад Фундацыі «Вікімэдыя» і іншых суполак

  • Гэтае пагадненьне не стварае дачыненьняў найму, пасярэдніцтва або таварыства між Вамі, Фундацыяй «Вікімэдыя» і ўсялякай іншай арганізацыяй «Вікімэдыі». Вы прызнаеце і разумееце, што Вы і Фундацыя «Вікімэдыя» незалежныя адно ад аднаго. Вы і Вашая суполка ўдзельнікаў ня можа прамаўляць або дзейнічаць за Фундацыю «Вікімэдыя» якім-небудзь чынам.


Вас прызнаюць у якасьці суполкі ўдзельнікаў датуль, пакуль Вы трымаецеся пагадненьня

  • Гэтае пагадненьне працягнецца 1 год ад даты атрыманьня Вамі абвесткі аб прызнаньні суполкі ўдзельнікаў ад Камітэту аддзелаў. Гэтае пагадненьне будзе міжвольна ўзнаўляцца на дадатковыя аднагадовыя тэрміны, пакуль інакш ня скончыцца.
  • Мы можам скончыць пагадненьне ва ўсялякі час, падаўшы пісьмовае паведамленьне за 30 дзён. Камітэт аддзелаў можа скончыць гэта пагадненьне імгненна, калі Вы парушаеце Звод паводзінаў. Вы можаце скончыць гэтае пагадненьне ва ўсялякі час, адаслаўшы паведамленьне ў Камітэт аддзелаў.


Назва і эмблема Вашай суполкі ўдзельнікаў

  • Камітэт аддзелаў дасьць Вам ухваленую назву, звычайна ў выглядзе Суполка ўдзельнікаў супольнасьці Вікімэдыі «[мясцовасьць або прадмет]». Вашая назва мае быць суладнай з Указаньнямі па найменьні суполак удзельнікаў.
  • Фундацыя «Вікімэдыя» дае Вам дазвол выкарыстоўваць Вашую ўхваленую назву для дзейнасьці, суладнай са зводам паводзінаў і гэтым пагадненьнем. Гэты дазвол канчаецца, калі сканчаецца Вашае пагадненьне.
  • Вы можаце вольна выкарыстоўваць эмблему разьдзела Вікіпэдыі або Вікісупольнасьці для атаясамліваньня Вашай суполкі. Вы можаце падаць запыт да дружыны Фундацыі «Вікімэдыя» па таварных знаках на <trademarks(_AT_)wikimedia.org> або праз запаўненьне гэтай заяўкі, калі жадаеце выкарыстоўваць усялякую эмблему «Вікімэдыі» (акрамя дазволенай у Палітыцы таварнага знака).

Наш Звод паводзінаў

Вы маеце трымацца нашага зводу паводзінаў:

  1. Задачы і дзейнасьць Вашай суполкі маюць быць суладнымі з прызначэньнем «Вікімэдыі». Вы ня маеце займацца дзейнасьцю, што супярэчыць накіравальным прынцыпам «Вікімэдыі» або ўяўляе значную пагрозу іншым арганізацыям або праектам «Вікімэдыі».
  2. Вы маеце трымацца Палітыкі таварнага знака «Вікімэдыі» ўлучна з нашымі Ўказаньнямі па нагляднай тоеснасьці.
  3. Вам варта старацца быць сяброўскай і паважлівай суполкай і забясьпечваць суладнасьць падзеяў Вашай суполкі з Палітыкай сяброўскай прасторы «Вікімэдыі».
  4. Вы маеце вытлумачыць у Вашых зносінах, што Вы ёсьць незалежнай суполкай добраахвотнікаў(-цаў), а не Фундацыяй «Вікімэдыя» або Вікіпэдыяй.
  5. Вы маеце паводзіць сябе празрыста, у тым ліку ў вядзеньні вікі-старонкі праекту «Вікімэдыі», што апісвае Вашую суполкі і яе дзейнасьць, а таксама ў падачы штогадовага абнаўленьня наконт Вашай дзейнасьці ў Вікісупольнасьць і Фундацыю «Вікімэдыя». Вы маеце разьмяшчаць гэтую справаздачу ў якасьці абнаўленьня на Мэта-Вікі.
  6. Вы маеце даць Фундацыі «Вікімэдыя» імёны і кантактныя зьвесткі 2-х прадстаўнікоў Вашай суполкі ўдзельнікаў. Гэтыя прадстаўнікі маюць згадзіцца з гэтым пагадненьнем. Вашым прадстаўнікам спатрэбіцца падаць дадатковыя зьвесткі, каб пацьвердзіць сваю асобу, на запыт Фундацыі «Вікімэдыя». Імёны Вашых прадстаўнікоў могуць прылюдна скарыстаць для атаясамліваньня Вашай суполкі.
  7. Вы ня маеце займацца незаконнай дзейнасьцю і мусіце падпарадкоўвацца ўсім законам і правілам наконт фінансаваньня і прыватнасьці.
  8. Вы маеце трымацца і задавальняць усім адпаведным ліцэнзійным патрабаваньням і іншым законным абавязкам, каб дзеяць Вашай суполкай.

Іншыя ўмовы

Гэтае пагадненьне абумоўліваецца законамі штата Каліфорнія (ЗША) без уліку прынцыпаў супярэчнасьці законаў. Спачатку бакі паспрабуюць вырашыць усе спрэчкі праз пасярэдніцтва. Калі пасярэдніцтва ня ўдасца, тады мы вырашым тую спрэчку і згадзімся на выключна асабістую падсуднасьць у мясцовым або фэдэральным судзе Сан-Францыскай акругі Каліфорніі.

Час ад часу Фундацыі «Вікімэдыя» можа спатрэбіцца зьмяніць гэтае Пагадненьне суполкі ўдзельнікаў. Вашыя прадстаўнікі атрымаюць папярэджаньне пра ўсялякія зьмяненьні гэтага пагадненьня за 30 дзён праз электронную пошту.

Кожны з Бакоў падпісаў гэтае Пагадненьне ў дзень набыцьця ім моцы.


Фундацыя «Вікімэдыя»


Подпіс: _______________________________


Імя: ____________________________


Пасада: _____________________________


[Назва]

Асабіста і ў якасьці ўпаўнаважанага Суполкай удзельнікаў

Імя: ____________________________


Подпіс: _______________________________


[Назва]

Асабіста і ў якасьці ўпаўнаважанага Суполкай удзельнікаў


Подпіс: _______________________________


Імя: ____________________________