Вікіпэдыі 20/Уцягвайцеся/Фундацыя Вікімэдыя
Што робіць Фундацыя «Вікімэдыя» для «Вікіпэдыі 20»?
Мы жадаем скарыстаць гэтыя ўгодкі ў якасьці сьвяткаваньня 20 гадоў, якія прывялі нас сюды, і падзяліцца чаканьнямі таго, што адбудзецца. Мы сьвяткуем тое, як людзі зрабілі Вікіпэдыю тым, чым яна ёсьць, і толькі людзі могуць дапамагчы яе захаваць і ўзрасьціць. Мы сьвяткуем 20 гадоў людзкасьці!
Калі гэта адбываецца?
Сьвяткаваньне 20-х угодкаў пачнецца ў студзені 2021 году і працягнецца цягам 2021 году разнастайную дзейнасьцю пад адзіным аб'яднаўчым матывам: «20 гадоў людзкасьці».
Зь якой мэтай?
Павялічыць падтрымку грамадзкасьцю нашага руху, зьмяніўшы ўспрыманьне Вікіпэдыі з бачыны на частку шырэйшага руху і адсьвяткаваць тое, як людзі зрабілі Вікіпэдыю тым, чым яна ёсьць.
Што ў распрацоўцы і калі гэта выпусьцяць?
Кастрычнік 2020 году
- Набор дызайну 20-х угодкаў для адзінай нагляднай пасьлядоўнасьці і рэкамэндацыі па тым, як наладзіць і зрабіць Ваш уласны
- Будзе распаўсюджаны праз асяродак Мэта-Вікі «Вікіпэдыі 20» у кастрычніку 2020 году.
Лістапад 2020 году
- Шпаркія гранты да «Вікіпэдыі 20», каб падтрымаць сьвяткаваньне ўгодкаў супольнасьцю.
- Мы раім падаць у лістападзе на мерапрыемствы студзеня 2021 году, хоць заяўкі прымаюць 1—15 чысла кожнага месяца.
Сьнежань 2020 году
- Наборы прыладаў для прэсы і сацыяльных сетак з прыкладамі паведамленьняў для супольнасьці.
- Распаўсюдзяць праз асяродак Мэта-Вікі «Вікіпэдыі 20» да сьнежня 2020 году.
- Рэкамэндацыі па правядзеньні віртуальных мерапрыемстваў.
- Пашыраць ў асяродку Мэта-Вікі «Вікіпэдыі 20» да сьнежня 2020 году.
- Шпаркія гранты да «Вікіпэдыі 20», каб падтрымаць сьвяткаваньне ўгодкаў супольнасьцю.
- Заяўкі прымаюць 1—15 чысла кожнага месяца.
Студзень 2021 году
- Збор старонак 20-х угодкаў на WikimediaFoundation.org
- Пуск у студзені 2021 году
- Прэс-досяг і кампанія ў сацыяльных сетках
- Пуск у студзені 2021 году
- Папярэдне: кампанія праз Галоўную абвестку, калі зацьвердзяць
- Пуск у студзені 2021 году
- Папярэдне: угодкавае відэа
- Пуск у студзені 2021 году
- Угодкавае ўбраньне
Сакавік, красавік або травень 2021 году
- Працяг сьвяткаваньня ў сацыяльных сетках і праз прэсу, каб нагадаць сьвету, што мы сьвяткуем 20-я ўгодкі Вікіпэдыі цягам году
Жнівень 2021 году
- Сьвяткаваньне зь сяброўкамі і сябрамі супольнасьці на Вікіманіі
Кастрычнік або лістапад 2021 году
- Мерапрыемства 20-х угодкаў па закрыцьці сьвяточнага году
Хто працуе над гэтым у Фундацыі?
Асноўнай дружынай праекту «Вікіпэдыі 20» у рамках Аддзелу зносін загадваюць Ханый Мпумлвана як творчы кіраўнік (вядоўца бачаньня) і Лена Траер як распарадніца творчага праекту (вядоўца праекту) з дапамогай і парадамі Стырнавога камітэту ад усёй Фундацыі і сувязнога з Камітэту зносін.
З асноўнай дружынай праекту магчыма зьвязацца праз wikipedia20wikimedia.org або гэтую старонку абмеркаваньня.