Вікіпэдыі 20/Гранты

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikipedia 20/Grants and the translation is 83% complete.
Outdated translations are marked like this.
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.

Кожны год Фундацыя «Вікімэдыя» прапануе разнастайны шэраг грантаў асобам, суполках і арганізацыям з намерам падтрымаць Вікірух. Для сьвяткаваньня 20-годзьдзя Вікіпэдыі Фундацыя «Вікімэдыя» выдзеліла праз Праграму Шпаркіх грантаў бюджэт для супольнасьцяў і суполак, якія плянуюць правесьці сьвяточныя мерапрыемствы «Вікіпэдыі 20». Іншыя магчымасьці фінансаваньня празь іншыя праграмы грантаў таксама даступныя для некаторых намераў, якія не адпавядаюць меркам Шпаркага гранта. Вы можаце знайсьці падрабязныя зьвесткі пра іх у разьдзеле ніжэй пра іншыя грантавыя магчымасьці.

Што такое Шпаркі грант

Праграма Шпаркіх грантаў фінансуе сябраў Вікісупольнасьці — асобаў, суполкі або арганізацыі, якія садзейнічаюць такім праектам «Вікімэдыі», як Вікіпэдыя або Вікісховішча — каб зладзіць праекты цягам году з каштарысам ад 500 да 2000 даляраў ЗША. Шпаркімі грантамі можна фінансаваць такія звычайныя мерапрыемствы руху, як вікі-маратоны і працоўні ў дадатак да немаштабных досьледаў, якім не патрабуецца шырокі агляд для пачатку.

Заяўкі прымаюць ад 1 па 15 чысло кожнага месяца, а рашэньні звычайна прымаюць да канца гэтага месяца. Шпаркія гранты маюць быць прасьцейшымі грантамі, якія магчыма разгледзець за кароткі тэрмін пры абмежаваных узаемінах з грантазаяўнікам. Таксама будзе магчымасьць перагледзець Вашую прапанову на падставе зваротнай сувязі пэрсанала. Прыклады выдаткаў, якія пакрывае Шпаркі грант, улучаюць: ежу для ладжаных супольнасьцю мерапрыемстваў, выдаткі на рэдактарскія паседжаньні, перавозку для фоташпацыра, узнагароды за пісьмовыя спаборніцтвы і кошт інтэрнэт-зьвестак для віртуальных мерапрыемстваў.

Калі ласка, наведайце пачатковую старонку «Шпаркія гранты» на Мэта-Вікі па далейшыя падрабязнасьці.

Шпаркія гранты для сьвяткаваньня «Вікіпэдыі 20»

Апрацоўка заяўкі на Шпаркі грант для «Вікіпэдыі 20» пойдзе звычайнай хадой, якой сьледуюць заяўнікі праграмы. Ёсьць некалькі ключавых рэсурсаў, якія мы патрабуем ад Вас аглядзець перад падрыхтоўкай Вашай грантавай заяўкі:

  • Меркі адпаведнасьці для Шпаркіх грантаў, якім варта адпавядаць для атрыманьня фінансаваньня, і фінансавыя ўказаньні, якія забясьпечваюць парадамі наконт таго, якія патрэбы могуць падтрымлівацца.
  • Сьпіс краінаў, у якія Фундацыя «Вікімэдыя»: 1) накіроўвала грантавае фінансаваньне без істотных складанасьцяў датычна абмежаваньня фінансаваньня, або 2) пакуль не выдаткоўвала. Калі ласка, агледзьце ўказаньні на старонцы, калі Вашая краіна адсутнічае ў сьпісе.
  • Калі ласка, агледзьце Пратакол ацэнкі пагрозы каронавіруснай інфэкцыі, калі плянуеце ўсялякую міжасабовую дзейнасьць.

Графік заявак

Заяўкі на Шпаркія гранты прымаюць у першай палове кожнага месяца,а рашэньні наконт заяўкі звычайна гатовыя да канца гэтага месяца. Мы настойліва раім падаць заяўку найхутчэй (то бок цягам лістапада 2020 году) тым заяўнікам, якія жадаюць правесьці мерапрыемства сьвяткаваньня Вікіпэдыі ў студзені 2021 году. Заяўкі на пазьнейшыя мерапрыемствы да канца 2021 году будуць прымаць пазьней цягам году.

Іншыя грантавыя магчымасьці

Калі Вашыя намеры наконт сьвяточнага мерапрыемства «Вікіпэдыі 20» не адпавядаюць некаторым меркам адпаведнасьці для Шпаркага гранта (то бок Ваш каштарыс чакана перавысіць 2000 даляраў ЗША), Вы можаце абдумаць скарачэньне маштабу Вашай дзейнасьці або высьветліць пра іншыя грантавыя магчымасьці, што могуць лепей падтрымаць Ваш намер:

Пачніце заяўку на Шпаркі грант для «Вікіпэдыі 20»

Вы можаце пачаць Вашую заяўку на Шпаркі грант для «Вікіпэдыі 20» тут.

Зносіны наконт мерапрыемства «Вікіпэдыі 20»

Як Вы зьбіраецеся прасоўваць і запісваць Вашае мерапрыемства «Вікіпэдыі 20»? Вось некалькі задумак:

  • Зрабіце здымкі, калі магчыма, падчас мерапрыемства і запампуйце іх на Вікісховішча.
  • Прасоўвайце Вашае мерапрыемства і дзяліцеся здымкамі ў сацыяльных сетках з выкарыстаньнем прыстаўкі пра 20-я ўгодкі (на падыходзе).
  • Дзяліцеся абноўкамі мерапрыемства на Дыфе.

Для сувязі

  • Калі ласка, лістуйце на wikipedia20(_AT_)wikimedia.org для дадатковых зьвестак датычна падтрымкі зносінаў для «Вікіпэдыі 20»
  • Калі ласка, зьвяжыцеся праз rapidgrants(_AT_)wikimedia.org для пытаньняў датычна Шпаркіх грантаў
  • Калі ласка, зьвяжыцеся праз conferencegrants(_AT_)wikimedia.org для пытаньняў датычна Грантаў на нараду і мерапрыемства

Калі ласка, зьвяжыцеся праз grantsadmin(_AT_)wikimedia.org для пытаньняў наконт абмежаваньня фінансаваньня або патрабаваньняў адпаведнасьці

Іншыя рэсурсы падтрымкі сьвяткаваньня «Вікіпэдыі 20»

Як бы Вы ні сьвяткавалі, гэты набор спасылак і парадаў можа дапамагчы Вам сплянаваць выдатнае мерапрыемства і прыцягнуць людзей Вашай супольнасьці да сьвяткаваньня 20-годзьдзя Вікіпэдыі.

  • Упішыце Вашае мерапрыемства ў Мерапрыемствы «Вікіпэдыі 20», каб яго прасоўваць і зладзіць зь іншымі сябрамі супольнасьці. Вашае мерапрыемства можа натхніць іншыя супольнасьці зрабіць падобнае пры сваім сьвяткаваньні.

Дадатковае чытво