Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкіt

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos and the translation is 87% complete.
Outdated translations are marked like this.

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі

Кампанія #WPWP 2020 ужо закрытая!

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі (WPWP) — штогадовая кампанія, у якой вікіпэдысты розных моўных праектаў і супольнасьцей дадаюць выявы да артыкулаў Вікіпэдыі, у якіх выяваў бракуе. Гэта дапаможа выкарыстаць лічбавыя мэдыяфайлы, назапашаныя ў разнастайных фатаконкурсах Вікіпэдыі, фотавандроўках, арганізаваных супольнасьцю Вікімэдыі, на старонках артыкулаў Вікіпэдыі. Фатаздымкі дапамагаюць прыцягнуць чытацкую ўвагу лепей за сьцяну тэкста, ілюструюць зьмест і робяць артыкул больш інфарматыўным і прывабным для чытачоў.

Тысячы выяваў былі ахвяраваныя і загружаныя на Вікісховішча праз розныя праграмы падтрымкі, фотаэкспэдыцыі і конкурсы, у тым ліку міжнародныя, напрыклад Вікі любіць славутасьці, Вікі любіць Афрыку, Вікі любіць Зямлю, Вікі любіць фальклёр ды інш. Аднак параўнальна малая частка з гэтых выяваў выкарыстоўваецца ў артыкулах Вікіпэдыі. Цяпер Вікісховішча мае мільёны фатаздымкаў, але ў артыкулах Вікіпэдыі выкарыстаная толькі малая частка гэтых выяваў. Гэты праект намагаецца скараціць гэты вялізарны разрыў.

Як узяць удзел

Перад удзелам істотна прачытаць ніжэйпрыведзеныя правілы цалкам. Калі вы гэтага ня зробіце, можаце быць дыскваліфікаваныя.

  1. Увайдзіце або стварыце новы ўліковы запіс у Вікіпэдыі (можаце стварыць запіс у любым моўным разьдзеле Вікіпэдыі, у тым ліку роднай мовай). Сьпіс усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі можна знайсьці тут.
  2. Знайдзіце артыкул, які патрабуе фота. Для гэтага існуюць розныя спосабы. Вось некаторыя ідэі.
  3. Знайдзіце прыдатны файл у Вікісховішчы. Націсьніце тут, каб шукаць выявы паводле патрэбнай назвы ці катэгорыі. Для гэтага існуюць розныя спосабы. Глядзіце гэтае простае кіраўніцтва па выкарыстаньні мэдыяў. Вось яшчэ ідэі.
  4. На старонцы артыкула знайдзіце разьдзел, куды пасуе выява, якая дапаможа чытачу лепей зразумець тэму. Націсьніце «Рэдагаваць» і ўстаўце выяву з кроку 3, дадаўшы кароткае апісаньне мовай Вікіпэдыі пра тое, што паказана на выяве. Калі рэдагуеце крынічнік, праверце разьмяшчэньне выявы ў «Праглядзе» і пры патрэбе зрабеце зьмены. У апісаньне зьмяненьняў артыкулаў, дапоўненых выявамі, дадайце цэтлік #WPWP. Тады націсьніце «Апублікаваць зьмены».
  5. Можаце таксама ўдзельнічаць, ствараючы для якасных выяваў новыя артыкулы.
  6. Крытэры прымальнасьці

Тут подпіс — гэта The Obamas worship at African Methodist Episcopal Church.

Калі вы хочаце дадаваць выявы ў шаблёны-карткі артыкулаў, дадавайце іх у слушнай пазыцыі, як паказана ніжэй.

| image = Obamas at church on Inauguration Day 2013.jpg

| caption = The Obamas worship at African Methodist Episcopal Church

Правілы кампаніі


Выявы павінны быць дададзеныя між 1 ліпеня і 31 жніўня 2020.

Па колькасьці выкарыстаных файлаў няма абмежаваньняў. Аднак існуюць розныя катэгорыі прызоў (глядзіце ніжэй). Старайцеся не перапаўняць артыкулы выявамі; дадавайце іх толькі ў артыкулы без выяваў.

Выява мусіць быць апублікаваная пад вольнай ліцэнзіяй альбо ў грамадзкім набытку. Дапушчальныя ліцэнзіі — CC-BY-SA 4.0, CC-BY 4.0, CC0 1.0.

Для ўдзелу трэба быць зарэгістраваным у любым праекце Вікімэдыі. Увайдзіце або стварыце новы ўліковы запіс у Вікіпэдыі (можаце стварыць запіс у любым моўным разьдзеле Вікіпэдыі ды карыстацца ім ва ўсіх праектах Вікімэдыі). Сьпіс усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі можна знайсьці тут.

Благія ці няякасныя выявы ў цэлым непажаданыя.
  1. Подпіс і апісаньне выявы павінны быць зразумелымі і прыдатным для артыкулу;
  2. Усе дададзеныя выявы павінны мець подпіс з апісаньнем, пра што гэтая выява;
  3. Выявы патрэбна разьмяшчаць у прыдатным месцы артыкулу;
  4. Не дадавайце фатаздымкі ў артыкулы тымі мовамі, якімі вы не валодаеце. Удзельнікі, якія пастаянна дадаюць непадпісаныя, непрыдатныя ды пад. выявы, могуць быць дыскваліфікаваныя.

Пры даданьні выяваў да артыкулаў абавязкова дадаваць цэтлік #WPWP у апісаньні зьмяненьняў. Напрыклад: «выява #WPWP». Не ўстаўляйце цэтлік (#WPWP) у сам артыкул.

Якім чынам вы хочаце ўдзельнічаць у #WPWP?

Гэты разьдзел створаны, каб дапамагчы вам вызначыцца з узроўнем удзелу ў WPWP. Каб даведацца пра спосабы, націсьніце кнопку ніжэй.

Графік кампаніі

Кампанія WPWP адбываецца штогадова.

  • Пачатак: 1 ліпеня 2020 00:01 (UTC)
  • Канец: 31 жніўня 2020 23:59 (UTC)
  • Абвяшчэньне вынікаў: 30 верасьня 2020

Міжнародныя катэгорыі прызоў

Прызы пераможцам-удзельнікам з найбольшай колькасьцю артыкулаў Вікіпэдыі, палепшаных выявамі:

  1. 1-е месца — падарункавы квіток на 500$ ЗША
  2. 2-е месца — падарункавы квіток на 400$ ЗША
  3. 3-е месца — падарункавы квіток на 300$ ЗША

Прызы пераможцам-удзельнікам з найбольшай колькасьцю артыкулаў Вікіпэдыі, палепшаных аўдыё:

  • падарункавы квіток на 200$ ЗША

Прызы пераможцам-удзельнікам з найбольшай колькасьцю артыкулаў Вікіпэдыі, палепшаных відэа:

  • падарункавы квіток на 200$ ЗША

Прызы пераможцам-удзельнікам з найбольшай колькасьцю артыкулаў Вікіпэдыі, палепшаных выявамі:

  • падарункавы квіток на 200$ ЗША

Прызы пераможцам-удзельнікам з найбольшай колькасьцю выкарыстаных выяваў конкурсу «Вікі любіць Афрыку», разьмешчаных у Вікіпэдыях на ігбо, суахілі, ёрубе, лугандзе, гаусе, шоне, амхарскай, лінгала і мовай афрыкаанс. Падрабязнасьці.

  • падарункавы квіток на 100$ ЗША (Заўвага: каб мець магчымасьць атрымаць прыз ВЛА, вы мусіце быць зарэгістраваныя прынамсі 1 год і зрабіць ня менш за 330 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы Вікіпэдыі любой мовай паводле стану на 1 ліпеня2020).
  • Прызы «Вікі любіць фальклёр»

Wiki Loves Folklores Prizes

Вікі любіць фальклёр прапануе прызы ўдзельнікаў з найбольшай колькасьцю выкарыстаных выяваў зь «Вікі любіць фальклёр» у любым разьдзеле Вікіпэдыі. Падрабязьней пра катэгорыі прызоў «Вікі любіць фальклёр» глядзіце тут, і яшчэ націсьніце тут, каб трапіць на старонку ў ангельскай Вікіпэдыі.