Падручныя фільтру злоўжываньняў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Abuse filter helpers and the translation is 88% complete.
Outdated translations are marked like this.
Скарот:
AFH
Гэтая старонка апісвае стандарты і рэкамэндацыі, датычныя падручных фільтру злоўжываньняў і карыстаньня імі сваімі правамі для сусьветнага кіраваньня фільтрамі злоўжываньняў.

Сусьветную суполку Падручныя фільтру злоўжываньняў стварылі, каб дазволіць яе ўдзельніцам і ўдзельнікам сусьветны доступ да прагляду прыватнага зьместу фільтра злоўжываньняў і адпаведных запісаў у журнале злоўжываньняў.

Прызначэньне

Запыты правоў падручнай(-га) фільтру злоўжываньняў варта разьмяшчаць на Steward requests/Global permissions#Requests for other global permissions. Пасьля абмеркаваньня цягам прынамсі тыдню сьцюард(-ка) ухваліць запыт пры згодзе на тое, каб удзельніца(-к) стала(-ў) падручнай(-ым) фільтру.

Зьняцьцё

Бязьдзейнасьць:

Сьцюард(-ка) можа адклікаць дазвол, калі падручны(-ая) фільтру злоўжываньняў не зрабіў(-ла) сусьветных правак цягам году.

Злоўжываньне і абраза:

Сьцюард(-ка) можа імгненна адклікаць гэты дазвол у выпадку абразы і істотнага злоўжываньня, пасьля чаго мае быць пададзены запыт тлумачэньня. У іншых выпадках, можна падаць запыт тлумачэньня, а таксама адкліканых сьцюардам правоў, калі такі спосаб дзеяньня закрыты згодай.

Нададзеныя правы

  • прагляд журнала злоўжываньняў (abusefilter-log)
  • прагляд падрабязных запісаў у журнале злоўжываньняў (abusefilter-log-detail)
  • Прагляд журнальных запісаў прыватных фільтраў злоўжываньня (abusefilter-log-private)
  • прагляд фільтраў злоўжываньняў (abusefilter-view)
  • прагляд фільтраў злоўжываньняў пазначаных як прыватныя (abusefilter-view-private)
  • Retrieve information about IP addresses attached to revisions or log entries (ipinfo)
  • прагляд журнала спам-сьпісу (spamblacklistlog)

Адмыслова не нададзеныя правы

  • Стварыць ці зьмяніць фільтары злоўжываньняў (abusefilter-modify)
  • ствараць ці зьмяняць глябальныя фільтры злоўжываньняў (abusefilter-modify-global)
  • зьмена фільтраў злоўжываньняў з абмежавальнымі дзеяньнямі (abusefilter-modify-restricted)
  • адкат усіх зьменаў, зробленых фільтрам злоўжываньняў (abusefilter-revert)

Глядзіце таксама