Image filter referendum/FAQ/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Рэферэндум завяршыўся 30 жніўня 2011 года. Ніякія галасы больш не прымаюцца.
Вынікі былі абвешчаны 1 верасня 2011 года.

Рэферэндум аб фільтры малюнкаў

Арганізацыя

Гэта спіс частых пытанняў і адказаў на іх. Прыватныя пытанні і іншыя абмеркаванні варта весці на агульнай старонцы абмеркавання рэферэндуму.

Што гэта за прылада для персанальнага ўтойвання выяў?[edit]

Прылада для персанальнага ўтойвання выяў дае аўтарызаваным і ананімным удзельнікам магчымасць лёгка хаваць для сябе выявы, якія яны не жадаюць бачыць у праектах Вікімедыя.

Якія прынцыпы яго стварэння?[edit]

  1. Гэта толькі апцыянальная магчымасць. Усё ўтрыманне праектаў Вікімедыя загружаецца ва ўсіх браўзарах па змаўчанні. Магчымасць актывуецца толькі пасля таго, як мэдыякантэнт загружаны, і толькі па адмысловым запыце карыстача.
  2. Гэта персанальная сістэма. Рашэнні прымаюцца кожным індывідуальна.
  3. Выявы не могуць быць выдалены з дапамогай дадзенай магчымасці, а толькі ўтоены. У любы час можна аднавіць любую ўтоеную выяву з дапамогай простай каманды.
  4. Магчымасць павінна быць культурна нейтральнай і ўсёабдымнай.
  5. «Прынцып найменшага здзіўлення» абраны асноўным для стварэння прылады.

Што такое «прынцып найменшага здзіўлення»?[edit]

Прынцып найменшага здзіўлення азначае, што карыстачы ніколі не павінны быць здзіўлены тым, што яны могуць сустрэць на старонках Вікімедыя. Калі вы адкрываеце артыкул пра веласіпед, вы не чакаеце ўбачыць у ёй голых веласіпедыстаў. Калі вы заходзіце ў артыкул пра замкі, вы не чакаеце ўбачыць, напрыклад, фатаграфіі практыкі бандажу. Магчымасць хаваць малюнкі дазволіць вам самастойна прымаць рашэнні, якія дазваляюць пазбегнуць такіх выпадкаў.

Як будзе працаваць гэта магчымасць?[edit]

Усе карыстачы, аўтарызаваныя і ананімныя, атрымаюць магчымасць выбіраць з папярэдне наладжаных катэгорый тыя тыпы выяў, якія яны жадаюць хаваць на старонках Вікімедыя. Яны могуць таксама хаваць асобныя выявы з гэтых катэгорый, калі тыя ім упершыню сустракаюцца. Гэтыя рашэнні могуць быць адменены ў любы час. Утоеныя выявы могуць быць ізноў паказаны з дапамогай простай каманды.

Якія выявы змогуць быць схаванымі?[edit]

Выявы будуць згрупаваны па катэгорыях. Супольнасць вызначыць структуру катэгорый і то, якія выявы павінны быць змесцаваны ў гэтых катэгорыях.

Што ляжыць у аснове гэтага персанальнага ўтойвання выяў?[edit]

Рада апекуноў Фонду Вікімедыя ў мінулым маі запытаў Фонд Вікімедыя і супольнасць распрацаваць і ўкараніць дадзеную прыладу для ўключэння ва ўсіх праектах Фонду Вікімедыя, як частку рашэння па спрэчным змесціве.

Гэта рашэнне з'яўляецца рэакцыяй Рады на Справаздачу пра спрэчнае змесціва, якая была складзена мінулым летам у дапамогу Радзе і супольнасці ў барацьбе з такім змесцівам, доўга абмеркаваным па-за праектамі. Уводзіны такой магчымасці, як персанальнае ўтойванне выяў, было адной з рэкамендацый справаздачы. Фонд прыняў рашэнне правесці рэферэндум для вывучэння рэакцыі рэдактараў.

Як гэта функцыя будзе ўплываць на ўтрыманне рашэнняў, якія прымаюцца ў праектах Вікімедыя?[edit]

Яна не паўплывае на іх зусім. Функцыя не вызначае, што павінна ўтрымоўвацца на сайтах Вікімедыя. Супольнасць Вікімедыя вырашае гэта паводле бягучых правіл і прынцыпаў. Магчымасць хаваць персанальна выявы проста дазваляе чытачам і іншым карыстачам магчымасць абраць для прагляду тое ўтрыманне, якое адпавядае іх персанальным настаўленняў.

Чаму гэта робіцца?[edit]

Функцыя рэалізуецца для пашырэння магчымасцяў выбару і задавальнення тых, хто выкарыстоўвае праекты Вікімедыя. Такім чынам, чакаецца, што гэта магчымасць паслужыць павелічэнню выкарыстання праектаў Вікімедыя ва ўсім свеце. Гэта магчымасць, якая дае людзям больш ступеняў волі выбару без шкоды для каго-небудзь яшчэ, дазволіць нам лепш служыць нашым чытачам і іншым карыстачам з найлепшым водгукам.

Ці з'яўляецца персанальная магчымасць утойвання выяў формай цэнзуры?[edit]

Не. Магчымасць толькі ўплывае на рэжым адлюстравання ў тых, хто абраў яе выкарыстанне, і толькі так, як яны самі абралі. Яна не закранае іншых карыстачоў. Астатняе ўтрыманне Вікімедыя цалкам даступна для любога, хто захоча яго ўбачыць. Ніякае ўтрыманне ніколі не будзе выдалена гэтай прыладай з праектаў Вікімедыя, нават для тых, хто актывуе яго. Для іх будуць толькі часова ўтоены ад адлюстравання адабраныя імі самімі матэрыялы.

Які характар пытанняў, задаваных у гэтым рэферэндуме?[edit]

Праект персанальных настаўленняў па ўтойванні выяў знаходзіцца ў пачатковай стадыі. Папярэднюю працу па гэтай магчымасці можна ўбачыць на mw:Personal image filter. Яна заснавана на вызначаных прынцыпах. Перш чым мы пяройдзем да далейшай распрацоўкі, мы зацікаўлены ў атрыманні вашага меркавання датычна адноснай значнасці гэтых прынцыпаў. Гэта зваротная сувязь дапаможа далейшаму развіццю функцыі, якое будзе адбывацца пры поўным удзеле супольнасці.