Палітыка прыватнасці/Гласарый асноўных тэрмінаў

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Privacy policy/Glossary of key terms and the translation is 100% complete.

Other languages:
العربية • ‎مصرى • ‎تۆرکجه • ‎башҡортса • ‎беларуская • ‎български • ‎বাংলা • ‎bosanski • ‎català • ‎کوردی • ‎čeština • ‎dansk • ‎Deutsch • ‎Deutsch (Sie-Form)‎ • ‎Ελληνικά • ‎emiliàn e rumagnòl • ‎English • ‎Canadian English • ‎British English • ‎Esperanto • ‎español • ‎eesti • ‎فارسی • ‎suomi • ‎français • ‎Frysk • ‎galego • ‎עברית • ‎हिन्दी • ‎hrvatski • ‎magyar • ‎Հայերեն • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎한국어 • ‎Lëtzebuergesch • ‎lietuvių • ‎latviešu • ‎македонски • ‎Bahasa Melayu • ‎Malti • ‎norsk bokmål • ‎नेपाली • ‎Nederlands • ‎occitan • ‎ਪੰਜਾਬੀ • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎русский • ‎slovenčina • ‎svenska • ‎தமிழ் • ‎తెలుగు • ‎Türkçe • ‎українська • ‎Tiếng Việt • ‎მარგალური • ‎ייִדיש • ‎Yorùbá • ‎粵語 • ‎中文


Гэты гласарый дапаможа вам зразумець некаторыя тэрміны нашай Палітыкі Прыватнасці, з якімі вы незнаемыя, ці якія не з'яўляются часткай афіційнай Палітыкі Прыватнасці
Rory glossary.png

API[edit]

АPI, ці "application programming interface" - гэта камунікацыйны пратакол, які дазваляе кампанентам праграмнага забеспячэння мець стасункі паміж сабой. Напрыклад, Mediawiki API дазваляе праграмам іншых распрацоўнікаў звязывацца з сайтамі Mediawiki (уключаючы сайты Wikimedia), каб выконваць пэўныя дзеянні, такія як аўтаматычнае і аддалённае чытанне ці рэдагаванне артыкулаў. Даведацца больш.

Браўзэры[edit]

Браўзэр - гэта праграммнае забеспячэнне, выкарыстоўваемае для выхаду ў інтэрнэт. Найбольш папулярныя браузэры: Chrome, Firefox, Safari, і Internet Explorer. Даведацца больш.

Кукі[edit]

«Кукі» (cookie) прадстаўляюць сабой невялікія файлы, якія мы перадаем на кампутар, мабільны тэлефон або любую іншую прыладу, якая выкарыстоўваецца вамі для доступу да сайтаў Вікімедыя, і якія выкарыстоўваюцца, як правіла, для праверкі сапраўднасці, а часам і адсочвання. Кожны такі файл выдаляецца па заканчэнні пэўнага перыяду часу, але гэты час адрозніваецца ў залежнасці ад таго, як кукі выкарыстоўваецца і якія налады ў браўзэра. Пад «сеансавым» кукі маецца на ўвазе такі, які звычайна заканчваецца, калі вэб-браўзэр або мабільнае прыкладанне закрываюць. «Сталыя» кукі — такія, якія застаюцца ў памяці прылады, нават пасля закрыцця браўзэра або мабільнага прыкладання. Пастаянныя кукі выдаляюцца ў залежнасці ад устаноўленага намі тэрміну іх жыцця (ці калі іх выдаляць уручную). Даведацца больш.

Выдаліць або адключыць кукі можна ў наладах браўзэра.

Не сачыць (Do Not Track)[edit]

«Не сачыць» або «Do Not Track» (DNT) — гэта спосаб, якім браўзэр можа паведаміць наведваемаму сайту, што не варта перадаваць якую-небудзь інфармацыю пра чытача трэцім асобам, сайты якіх вы не наведваеце (такім, як аналітычныя сэрвісы, рэкламныя або сацыяльныя сеткі). Пры выкарыстанні «не сачыць» браўзэр пасылае сігнал, выказваючы вашае жаданне не перадаваць трэцім бакам ніякую асабістую інфармацыю (такую, як онлайн-актыўнасць карыстальніка ці ўзаемадзеянне з сеткавымі рэсурсамі). Пры атрыманні гэтага сігналу ад браўзэра ўладальнік вэб-сайта (няхай гэта будзе фізічная або юрыдычная асоба) мае права альбо прыняць яго, альбо праігнараваць.

GPS[edit]

«Сістэма глабальнага пазіцыянавання», вядомая як GPS (global positioning system) — гэта спадарожнікавая навігацыйная сістэма касмічнага базавання, якая дае інфармацыю пра месцазнаходжанне прылад, якія дазваляюць прымаць спадарожнікавы сігнал, такіх як аўтамабільныя навігацыйныя сістэмы або мабільныя тэлефоны. Даведацца больш.

IP-адрас[edit]

IP-адрас (Internet Protocol Address) — гэта ўнікальны нумар, прысвойваны пэўнай прыладзе, звязанай з інтэрнэтам. Ваш IP-адрас не заўсёды адпавядае IP-адрасу такой прылады, ён залежыць ад таго, ці выкарыстоўваецца проксі-сервер ці карпаратыўная сетка. Але, у цэлым, як правіла, IP-адрасы прысвойваюцца згодна геаграфічнаму становішчу вашай прылады і здольныя прыблізна ўказваць рэальнае месцазнаходжанне карыстальніка. Даведацца больш.

JavaScript[edit]

«JavaScript» — стандартная мова праграмавання, што выкарыстоўваецца на большасці сайтаў. Даведацца больш.

Лакальнае сховішча[edit]

«Лакальнае сховішча» (Local Storage), таксама вядомае як «вэб-сховішча» (Web Storage) — гэта магчымасць для вэб-старонкі збіраць і захоўваць інфармацыю «лакальна» (г.зн. пераважней на прыладзе карыстальніка, чым на сэрвэры, які змяшчае вэб-старонку) і затым, пазней, зноў здабываць яе. Напрыклад, пры выкарыстанні «лакальнага сховішча» наведвання карыстальнікаў могуць быць захаваны на іх уласных кампутарах, падлічаны і перададзеныя нам. Гэта дазваляе нам атрымаць важную статыстыку выкарыстання (колькасць наведванняў), у той час як спецыфічная інфармацыя аб канкрэтных візітах нам ніколі не перадавалася.

Метададзеныя[edit]

Метададзеныя (Metadata) — дадатковая інфармацыя аб канкрэтным файле (такім, як фота або відэа), якая звычайна ўключае ў сябе такія дадзеныя, як вытворца і мадэль фотакамеры, дата і час здымкі, час экспазіцыі, фокусная адлегласць, хуткасць экспанавання ISO і F-number. Некаторыя метададзеныя аўтаматычна фармуюцца прыладай, а некаторыя ўпісваюцца ўладальнікам прылады. Даведацца больш.

Аперацыйная сістэма[edit]

«Аперацыйная сістэма» ўяўляе сабой праграму, якая кіруе рэсурсамі апаратных сродкаў прылады і выконвае асноўныя задачы, такія як адсочванне файлаў, перадача на экран сімвалаў, якія карыстальнік набірае на клавіятуры. Прыклады распаўсюджаных аперацыйных сістэм ўключаюць у сябе Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), iOS, Windows, Mac OS X і Android. Даведацца больш.

Проксі-серверы[edit]

«Проксі-сервер» — гэта сервер, які выступае ў якасці пасярэдніка паміж прыладай карыстальніка і серверам, з якога гэта прылада запытвае інфармацыю (падключэнне да вэб-старонцы, файлу і г.д.). Даведацца больш.

Пікселі адсочвання[edit]

«Піксель адсочвання» (часам званы «вэб-маяк», «празрысты GIF», «GIF-піксель», або «кропкавая пазнака») — маленькая, нябачная выява, якая дазваляе нам адсочваць дзейнасць на сайтах Вікімедыя або дзейнасць, звязаную з апавяшчэннямі, якія мы пасылаем па электроннай пошце. Хоць пікселі адсочвання звычайна звязаны з рэкламай, мы ніколі не выкарыстоўваем іх для падобных мэтаў, таксама як мы не прадаем і ня здаем у арэнду інфармацыю, сабраную з дапамогай пікселяў адсочвання. Інфармацыя, сабраная праз пікселі адсочвання, можа быць перададзена трэцімі асобамі толькі ў абагульненай форме і ў адпаведнасці з Палітыкай прыватнасці. Пікселі адсочвання дапамагаюць нам высветліць, ці з'яўляюцца эфектыўнымі пэўныя функцыі, паведамлення і прадукты, і ці можна іх палепшыць. Даведацца больш.

Privacy-related pages