Кароткі выклад «Умоў выкарыстання»

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Terms of use-Summary and the translation is 100% complete.
Умовы Выкарыстання
Wikimedia-logo.svg
Гэта лёгка даступны для разумення кароткі выклад нашых «Умоў выкарыстання». Каб прачытаць поўны тэкст, клікніце сюды.
Папярэджанне: Гэты кароткі выклад — не частка «Умоў выкарыстання» і не мае юрыдычнай сілы. Гэта проста зручны даведачны дапаможнік для разумення сутнасці гэтага пагаднення. Успрымайце гэты тэкст як дружалюбны дадатак да юрыдычнай мовы нашых «Умоў выкарыстання».

Часткай нашай місіі з’яўляецца:

  • Пашырэнне магчымасцей і прыцягненне людзей з усяго свету да збору і развіцця адукацыйных матэрыялаў, а таксама публікацыя іх на ўмовах вольнай ліцэнзіі, альбо перадача іх у грамадскі набытак;
  • Распаўсюджванне гэтых матэрыялаў эфектыўна і ў глабальным маштабе, на бясплатнай аснове.

Вы можаце свабодна:

  • Чытаць і раздрукоўваць нашы артыкулы, а таксама праглядаць/праслухоўваць іншыя медыяданыя без якой-небудзь аплаты.
  • Дзяліцца і паўторна выкарыстоўваць нашы артыкулы і іншыя медыяданыя на ўмовах свабодных і адкрытых ліцэнзій.
  • Папаўняць і рэдагаваць змест нашых разнастайных сайтаў або праектаў.

Пры захаванні наступных умоў:

  • Адказнасць — Вы бярэце на сябе адказнасць за ўнесеныя вамі змены (так як мы толькі размяшчаем вашы матэрыялы).
  • Ветлівасць — Вы падтрымліваеце цывілізаванае асяроддзе і не здзяйсняеце нападак на іншых удзельнікаў.
  • Законнасць і належныя паводзіны — Вы не парушаеце аўтарскія правы і іншыя законы.
  • Не нашкодзьце — Вы не наносіце ўрону нашай тэхналагічнай інфраструктуры.
  • Умовы выкарыстання і правілы — Вы прытрымліваецеся выкладзеных ніжэй «Умоў выкарыстання» і выкарыстоўваных правіл кожнага праекта, калі наведваеце нашы сайты або ўдзельнічаеце ў нашых супольнасцях.

З разуменнем, што:

  • Свой уклад вы публікуеце на ўмовах свабоднай ліцэнзіі — звычайна вы павінны ліцэнзаваць унесеныя вамі змены і ўклад у змест нашых сайтаў або праектаў на ўмовах свабоднай і адкрытай ліцэнзіі (акрамя выпадкаў, калі ваш уклад знаходзіцца ў грамадскай уласнасці).
  • Тут не даюць прафесійных кансультацый — змест артыкулаў і іншых праектаў прадастаўляецца выключна ў інфармацыйных мэтах і не можа разглядацца ў якасці прафесійнай кансультацыі.