Translations:Bureaucrat/3/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

У віках, дзе бюракраты адсутнічаюць, гэтыя ролі выконваюць ст’юарды праз старонку запытаў правоў. Маленькай супольнасьці ў прынцыпе не патрэбны мясцовы бюракрат, бо ст’юарды лёгка могуць справіцца зь невялікай колькасьцю запытаў з такіх разьдзелаў зь невялікім тэрмінам чаканьня; звычайна ўдзельнік з такім узроўнем паўнамоцтваў не патрэбны да зьяўленьня некалькіх мясцовых адміністратараў. Да іншых пазыцыяў могуць прымяняцца глябальныя правілы накшталт правілаў для спраўджвальнікаў і правілаў кантралёраў, якія вызначаюць мінімальныя патрабаваньні да супольнасьці.