Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі/Рэсурсы

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Wikipedia Pages Wanting Photos/Resources and the translation is 96% complete.
Other languages:
Deutsch • ‎English • ‎Hausa • ‎español • ‎français • ‎italiano • ‎português • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎العربية • ‎हिन्दी • ‎日本語

Старонкам Вікіпэдыі патрэбныя здымкі


Хатняя Разьдзелы-ўдзельнікі Каманда арганізатараў Удзельнічаць Вынікі Рэсурсы ЧаП і правілы конкурсу
#WPWP адбываецца штогод з 1 ліпеня па 31 жніўня. Далучайцеся да кампаніі!

Petscan

Petscan (http://petscan.wmflabs.org) можна карыстацца для пошуку артыкулаў вашай мовай, якія ня маюць выяваў. Шляхі для гэтага апісаныя ніжэй:

  1. Зайдзіце на http://petscan.wmflabs.org
  2. На закладцы «Катэгорыі» можаце абраць код сваёй мовы (напрыклад, be-tarask, pl, uk)
  3. Абярыце катэгорыю артыкулаў у Вікіпэдыі гэтай мовай. Напрыклад, катэгорыю «Інфэкцыйныя захворваньні» ў be-tarask:wiki
  4. Націсьніце закладку «Уласьцівасьці старонкі», пасьля абярыце «Lead image=No».
  5. Націсьніце на «Зрабіць».

Калі ўсё будзе зроблена, створыцца сьпіс артыкулаў гэтай катэгорыі без выяваў. Тады зайдзіце ў Вікісховішча і пашукайце прыдатныя выявы, адпаведныя назьве артыкулу.

Фатаконкурсы

Фатаздымкі, загружаныя ў межах штогадовых фатаконкурсаў Вікіпэдыі (з тэматыкай па Афрыцы), можна знайсьці тут:

  1. Вікі любіць Афрыку-2020 — «Афрыка ў працэсе»
  2. Вікі любіць славутасьці-2015
  3. Вікі любіць славутасьці-2014
  4. Вікі любіць славутасьці-2013
  5. Вікі любіць славутасьці-2012
  6. Вікі любіць славутасьці-2011
  7. Вікі любіць славутасьці-2010
  8. Вікі любіць спадчыну Бэльгіі-2020
  9. Вікі любіць спадчыну Бэльгіі-2019
  10. Вікі любіць спадчыну Бэльгіі-2018
  11. Вікі любіць спадчыну Бэльгіі-2017
  12. Вікі любіць мастацтва Бэльгіі-2016

Фотавандроўкі

Выявы, загружаныя з фотавандровак, можаце знайсьці тут

  1. Катэгорыя:Фотавандроўкі

Артыкулы Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы

Каб знайсьці спасылкі на артыкулы ў вашай Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы, глядзіце ў гэтых катэгорыях левую бакавую панэль з надпісам Мовы'

  1. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Патрэбныя фатаздымкі
  2. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Патрэбныя фатаздымкі паводле месцазнаходжаньня
  3. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы без ілюстрацыяў

На гэтай старонцы знаходзяцца катэгорыі старонак, пазначаных як патрабуючых фатаздымкаў. Сьпіс такіх старонак для ангельскай Вікіпэдыі паводле значнасьці/папулярнасьці можна атрымаць інструмэнтам MassViews WMFLabs тут: MassViews Analysis (з прычыны вялікага памеру загрузка можа цягнуцца колькі хвілінаў).

Выяўленьне артыкулаў Вікіпэдыі, якім патрэбныя выявы

Можаце прывесьці спасылку на артыкулы ці катэгорыю для артыкулаў, якія патрабуюць выяваў у сваім разьдзеле Вікіпэдыі

Выкарыстаньне катэгорыяў назіраньня

Спалучэньне катэгорыяў зь іншымі спосабамі пошуку артыкулаў, якім патрэбныя выявы

Можаце спалучыць іншыя характарыстыкі артыкулаў у выніках пошуку, каб атрымаць цікавейшыя і дакладнейшыя вынікі.

Пошук артыкулаў з тэкстам .jpg, .tiff або .gif

Можаце пашукаць артыкулы ў сваім разьдзеле Вікіпэдыі

Можаце зьмяніць гэты пошук для спэцыфічных катэгорыяў з дапамогай інтэрфэйсу пошуку

Тэмы для навучаньня машынаў

Напрыклад, можаце спалучыць катэгорыю «Вікіпэдыя:Выявы адсутнічаюць, але прысутнічаюць у ВікіЗьвестках» з тэмамі, апісанымі машынанавучальнымі тэмамі машыны ORES. Напрыклад:

Тэмы для машынанавучальнай мадэлі можна знайсьці тут. Заўважце, што гэтыя артыкулатэматычныя мадэлі даступныя толькі ў невялікай колькасьці разьдзелаў Вікіпэдыі.

Камбінаваньне пошуку з Petscan

Або, калі вас цікавяць іншыя віды перасячэньняў, можаце атрымаць падобныя зьвесткі ад спалучэньня катэгорыяў, ВікіЗьвестак або вынікаў пошуку на Petscanː http://petscan.wmflabs.org/

Інструмэнты

FIST

Інструмэнт FIST дазваляе вам шукаць вольныя выявы па зададзенай тэме. Заўважце, што запыты зь вялікай колькасьцю выяваў могуць працаваць вельмі марудна.

«Што зрабіць» у Вікіпэдыі мае азначнік артыкулаў з адсутнымі выявамі пэўнымі мовамі

WDFIST

Інструмэнт WDFIST дазваляе прывязваць выявы да элемэнтаў ВікіЗьвестак. Любы элемэнт ВікіЗьвестак, які выкарыстоўваецца ў шаблёне-картцы, можа аўтаматычна паказваць выяву ў залежнасьці ад лёгікі шаблёну-карткі.