Jump to content

Місія

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Mission and the translation is 83% complete.
Outdated translations are marked like this.

Фармулёўка місіі Фундацыі «Вікімэдыя» апісвае нашыя бягучыя задачы і мэты, рамкі нашых праектаў і глыбокія каштоўнасьці. Гэта ейнае адрозьненьне ад фармулёўкі бачаньня. Нашая фармулёўка місіі, што зьяўляецца ўзбагачанай вэрсіяй вытрымкі з Артыкулаў пра інкарпарацыю і ўхваленая рашэньнем рады ў красавіку 2007, наступная:

Місія Фундацыі «Вікімэдыя» заключаецца ў заахвочваньні і падтрымцы людзей ва ўсім сьвеце ў зборы і распрацоўцы адукацыйных матэрыялаў, якія распаўсюджваюцца на ўмовах вольнай ліцэнзіі ці перадаюцца ў грамадзкі набытак, а таксама эфэктыўным распаўсюджаньні гэтых матэрыялаў па ўсім сьвеце.

У супрацы зь сеткай аддзяленьняў Фундацыя забясьпечвае неабходную інфраструктуру і арганізацыйныя структуры для падтрымкі і распрацоўкі шматмоўных вікі-праектаў разам зь іншымі пачынаньнямі, якія служаць гэтай місіі. Фундацыя пакідае карысную інфармацыю зь яе праектаў у вольным бясплатным доступе ў Інтэрнэце, назаўсёды.

Прапановы зьменаў у фармулёўцы пастановы робяцца на Місія/Нестабільныя, прапановы разглядаюцца не радзей як штогод.

Глядзіце таксама наш статут, ідэалы і каштоўнасьці.