Гранты:Праект/Шпаркі/Падайце заяўку

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of the page Grants:Project/Rapid/Apply and the translation is 100% complete.


Other languages:
English • ‎Tiếng Việt • ‎dansk • ‎español • ‎français • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎العربية • ‎বাংলা • ‎ಕನ್ನಡ • ‎中文 • ‎日本語
Rapid Grants


Як падаць

  1. Прачытайце, як працуе праграма, і ўпэўніцеся, што Вы і Ваш запыт адпавядаюць меркам падтрымкі.
  2. Заяўкі на грант прымаюць на ўсялякай мове. Мы падтрымаем пераклад заявак і абмеркаваньня пры патрэбе.
  3. Абярыце адзін з блянкаў заявы ўнізе. Мы стварылі адмысловыя заяўкі для агульных відаў запытаў. Вазьміце той, што пасуе найлепш, дадаўшы пры патрэбе зьвесткі, або скарыстайце блянк «Іншай» заяўкі, калі Ваш праект спалучае некалькі дзеяньняў.
  4. Стварыце Вашую заяўку, увёўшы назву Вашай старонкі ў выглядзе ВашаеІмя/НазваПраекту ў полі ніжэй. Вы можаце скарыстаць Вашае сапраўднае імя або Вашае імя ўдзельніка(-цы). Калі ласка, увядзіце скарот Вашага аддзелу, калі падаецеся ад Вікіаддзелу. Прыкладам «ВМ Бел/Вікі звыш» або «СУ Бел/Вікі любіць Зямлю Беларусі 2020». Глядзіце тут скароты ўсіх аддзелаў.
  5. Выканайце ўказаньні, якія ўзьнікаюць, калі Вы ствараеце заяўку.

Калі падаеце

  1. Заяўкі будуць прымаць толькі 1—15 чысла кожнага месяца.
  2. Ад грантаатрымальнікаў чакаецца адказ на пытаньні на старонцы абмеркаваньня цягам тыдня ад разьмяшчэньня пытаньняў і водгукаў. Заяўку адхіляць, калі ня будзе дадзены адказ, але Вы можаце перападаць яе з адказамі ў наступным месяцы.
  3. Рашэньне наконт заяўкі прымуць да канца кожнага месяца.

Мерапрыемствы ўгодкаў «Вікіпэдыі 20»

Падайце тут на ўсялякую дзейнасьць або мерапрыемства датычна сьвяткаваньня 20-х угодкаў Вікіпэдыі.

У заяўцы на Шпаркі грант для «Вікіпэдыі 20» зададуць некаторыя з наступных пытаньняў:

  1. Якога роду мерапрыемства Вы плянуеце?
  2. Як Вы данясеце пра Вашае мерапрыемства і яго вынікі да Вашай супольнасьці перад ім і пасьля яго завяршэньня?
  3. Ці падтрымаюць удзельнікаў(-ц) на мерапрыемстве дасьведчаныя дапісчыкі(-цы), калі спатрэбіцца?
  4. Як Вы прыцягнеце ўдзельнікаў(-ц) пасьля мерапрыемства?


Вікі-маратон

Падайце тут на мерапрыемствы, якія ўлучаюць збор саўдзельнікаў(-ц) праекта «Вікімэдыі» для жвавага рэдагаваньня або садзейнічаньня ўсялякім вікіпраектам.

У заяўцы на Шпаркі грант для Вікі-маратона зададуць наступныя пытаньні:
  1. Вы робіце адзін вікі-маратон або падрыхтоўку ці іх шэраг?
  2. Як Вы апавясьціце Вашую супольнасьць пра мерапрыемства?
  3. Ці ёсьць у Вас дасьведчаныя вікі-рэдактары, каб правесьці мерапрыемства?
  4. Ці маюць удзельнікі(-цы) патрэбныя абсталяваньне або навыкі, каб удзельнічаць і падаваць высокаякасны зьмест? Як Вы падтрымаеце іх, калі не?
  5. Як Вы прыцягнеце ўдзельнікаў пасьля мерапрыемства?

Спаборніцтва

Падайце тут на мерапрыемствы, якія ўлучаюць ацэнку або судзейства пададзенага ў праекты «Вікімэдыі» зьместу. Спаборніцтвы часта ўлучаюць узнагароды для пераможцаў мерапрыемства.

У заяўцы на Шпаркі грант для спаборніцтва зададуць наступныя пытаньні:
  1. На якім зьмесьце засяродзіцца спаборніцтва і чаму гэта важна для Вашай супольнасьці?
  2. Як Вы апавясьціце людзей пра спаборніцтва?
  3. Як Вы будзеце судзіць спаборніцтва і прызначаць узнагароды?
  4. Якая ў фотаспаборніцтва стратэгія выкарыстаньня выяваў у праектах?
  5. Ці ёсьць яшчэ нешта, што Вы жадаеце нам сказаць пра гэты праект?

Фоташпацыр

Падайце тут на мерапрыемствы, што ўлучаюць суполкі рэдактараў(-ак), якія супрацоўнічаюць у фатаграфаваньні ў пэўным краі або мясцовасьці, каб удасканаліць адзін або некалькі праектаў «Вікімэдыі».

У заяўцы на Шпаркі грант для фоташпацыру зададуць наступныя пытаньні:
  1. Колькі шпацыраў і колаў Вы зладзіце і для колькіх людзей на кожным шпацыры?
  2. На якога роду зьмесьце засяродзяцца шпацыры? Чаму гэты прадмет пераважае?
  3. Як Вы намерваецеся забясьпечыць, каб выявы скарысталі на праектах «Вікімэдыі»?
  4. Ці маюць удзельнікі(-цы) патрэбнае абсталяваньне або навыкі, каб удзельнічаць і падаваць высокаякасны зьмест? Як Вы падтрымаеце іх, калі не?

Агульная кампанія прасоўваньня

Падайце тут для распрацоўкі агульнай кампаніі прасоўваньня, каб павысіць веданьне аб праектах «Вікімэдыі».

У заяўцы на Шпаркі грант для Агульнага прасоўваньня зададуць наступныя пытаньні:
  1. Які ў Вас намер прасоўваньня?
  2. Як Вы апавясьціце Вашую супольнасьць пра кампанію прасоўваньня?
  3. Ці маеце ўсялякі досьвед у прасоўваньні праектаў «Вікімэдыі» ў Сеціве і па-за ім?
  4. Які ў Вас намер пасьля прасоўваньня?

Відэакампанія

Падайце тут на распрацоўку відэакампаніі, каб павысіць веданьне аб праектах «Вікімэдыі».

У заяўцы на Шпаркі грант для відэакампаніі зададуць наступныя пытаньні:
  1. Які ў Вас намер прасоўваньня?
  2. Як Вы апавясьціце Вашую супольнасьць пра кампанію прасоўваньня?
  3. Ці маеце досьвед прасоўваньня ў Сеціве або відэавытворчасьці?
  4. Ці маеце Вы або іншыя ў Вашай дружыне навыкі, патрэбныя для кіраваньня відэавытворчасьцю і кампаніяй прасоўваньня?
  5. Які ў Вас намер пасьля прасоўваньня?

Іншае

Падайце тут, калі Вашая прапанова не ўкладаецца ў вышэйпададзеныя групы.

У заяўцы на Шпаркі грант зададуць наступныя пытаньні:
  1. Апавядзіце нам, як Вы ўвасобіце Ваш праект. За якім заняткам Вы і іншыя арганізатары правядзеце Ваш час?
  2. Як Вы апавясьціце іншых у Вашай супольнасьці пра Ваше праект (калі ласка, падайце спасылкі на тое, дзе пра Вашую прапанову апавясьцілі адпаведныя супольнасьці, на іншыя адпаведныя абмеркаваньні супольнасьці)?
  3. Чаму Вы нацэльваецеся на адмысловую аўдыторыю?
  4. Што Вы зробіце пры канцы Вашага праекту?
  5. Як Вы будзеце трымацца зь людзьмі, якія ўцягваюцца ў Ваш праект?