Legal/Legal Fees Assistance Program/Announcement/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Legal/Legal Fees Assistance Program/Announcement and the translation is 88% complete.

Праграма дапамогі ў аплаце юрыдычных паслуг

Многія ўдзельнікі Вікімедыя бяруць на сябе ключавыя ролі падтрымкі, якія забяспечваюць дакладную і эфектыўную працу над праектамі супольнасці. Супрацоўнікі Фонду Вікімедыя — пад эгідай Фінансавага аддзела, Аддзела юрыдычнай дапамогі і абароны супольнасці — прапануюць Праграму дапамогі ў аплаце юрыдычных паслуг. Дадзеная праграма накіравана на падаванне дапамогі ў пошуку кваліфікаваных юрыстаў ці ў аплаце паслуг па прававой абароне для ўдзельнікаў, якія адказваюць крытэрыям і выконваюцю ўказаныя ролі падтрымкі. Дапамога будзе даступна ў тым малаверагодным выпадку, калі гэтыя ўдзельнікі былі калі-небудзь названы ў юрыдычным пазове адказнікамі ў сувязі з іх роляй падтрымкі ў якім-небудзь праекце Вікімедыя. Праграма прымяніма да ўсіх праектаў і моў.

Мы стварылі запыт каментарыяў, каб даведацца аб меркаванні супольнасці пра гэту прапанаваную ініцыятыву, і мы жадалі б, каб зацікаўленыя асобы разгледзелі саму прапанаваную праграму і выказалі сваё меркаванне. Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, мы падрыхтавалі адказы на часта задаваныя пытанні, і мы гатовыя абмеркаваць з вамі розныя пытанні на старонках размоў.

Дзякуем вам,

Джэф

Джэф Браям (Geoff Brigham)
Галоўны юрысконсульт
Фонд Вікімедыя (Wikimedia Foundation)

Гарфілд

Гарфілд Бёрд (Garfield Byrd)
Начальнік Фінансавага аддзела і Адміністрацыі
Фонд Вікімедыя (Wikimedia Foundation)