She Did It UA 4—11 кастрычніка 2019 [Сацыяльныя сеткі: #She_Did_It]
Вітаем на старонцы конкурсу Вікіпэдыі па напісаньні артыкулаў пра ўкраінскіх жанчынаў!
Што: Гэта супольны конкурс па стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, накіраваны на павелічэньне тэматыкі пра ўкраінскіх жанчынаў у як мага большай колькасьці моваў. Сьпіс прапанаваных артыкулаў быў складзены мясцовымі арганізатарамі конкурсу ва Ўкраіне. Пераможцы атрымаюць прызы.
Калі: конкурс па напісаньні артыкул ладзіцца з 00:01 4 кастрычніка (UTC) да 23:59 11 кастрычніка 2019 (UTC).
Як: Правілы конкурсу простыя, заснаваныя на сыстэме падліку KISS: вы атрымліваеце балы за паляпшэньне артыкулаў, стараючыся зарабіць як мага большую іх колькасьць.
Хто: Можна пісаць і/або перакладаць артыкулы пра жанчынаў любой мовай. Можа ўдзельнічаць любы вікіпэдыст з зарэгістраваным уліковым запісам (у любым разьдзеле). Каб прыняць удзел, проста запішыцеся ў разьдзеле «Ўдзельнікі». Для стваральнікаў артыкулаў па-ўкраінску прадугледжаны асобны конкурс — падрабязнасьці чытайце ва ўкраінскай Вікіпэдыі.
Чаму: канкурс арганізаваны Украінскай Вікімэдыяй у супрацоўніцтве з Амбасадай Швэцыі ў Кіеве, Нацыянальным дэмакратычным інстытутам і Grammarly. У Вікіпэдыі бракуе артыкулаў па ўсялякіх тэмах, і гэтым конкурсам мы спадзяемся палепшыць артыкулы пра найзнакаміцейшых жанчынаў Украіны. Паляпшэньне артыкулаў Вікіпэдыі і пашырэньне зьвестак пра жанчынаў дапаможа нашым чытачам знайсьці якасную інфармацыю пра асобаў, якія дапамагаюць кшталтаваць наш сьвет.