Talk:Community area, Belarus

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Удзел у СЕЕМ 2017. Варшава[edit]

Я за крытэры, дадаць пакуль няма чаго. 1. Лічу, што кожны павінен выказацца на гэтай старонцы, Андрусь можа часова тут, а потым перанясе, як зможа абыйсці блакіроўку.

Ihar Dorinel, DobryBrat, KarlKori.

Таксама, вось тут можаце паглядзець справаздачы, якія былі зроблены падчас папярэдніх выездаў на канферэнцыі. Як прыклад. (Здаецца, я іх і пісала, але ўжо дрэнна памятаю дакладна:)

2. Таксама прапаноўваю усім траім кандыдатам запоўніць сваю старонку на мета.

--Svetit (talk) 11:37, 19 July 2017 (UTC)[reply]

Заўвагі да варыянта Ганылькі[edit]

Прывітанне, Hanylka,

На гэты раз няма дастаткова часу (пятніца дэдлайн) абмяркоўваць правілы прапанаваныя табой шырокім колам. Таму калі палічыш, што першы варыянт уж зусім не падыходзіць, тады буду ўдзячны, калі падымеш іх абмеркаванне ў супольнасці, каб наступны раз было больш збалансавана.

Наконт тваіх прапановаў:

  • 1-2 пункт крытэраў прыходзяць у супярэчнасць з пунктамі 3-6. Наогул 3-6 пункты вельмі прывязаны да Вікіпедыі, у тым ліку 3 пункт з патрабаванняў. Напрыклад, калі чалавек будзе праграміць для медыявікі, або рабіць шаблоны, і не будзе пісаць артыкулы ён вылятае з правілаў аўтаматычна. Таму
  • прапаную прыбраць пункты тваёй прапановы, якія тычацца тытулаў (3-5). А дасягненні разглядаць у сукупнасці. Думаю матывацыйная частка (правіла 1) маёй прапанове, дасць магчымасць ацаніць удзельніка з розных бакоў, а не толькі колькаснага (ці тытульнага) выражэння ўнёска (звычайна гэта вікімедыяне робяць аўтаматычна).
  • Таксама, у тваіх пунктаў няма ніякіх спасылак на абяцанне удзельніка падзяліцца з супольнасцю новымі ведамі, што ніяк не садзейнічае росту супольнасці. Напрыклад, фундацыя Вікімедыя патрабуе рабіць справаздачы ўсім, хто здзельнічае ў яе мерапрыемстваах за стыпендыю. Калі мы такога патрабавання не робім гэта ніяк не будзе выхоўваць павагу і каштоўнасць супольнасці.
  • Я не асабліва хачу спрачацца па тваіх пунктах, магчыма калі ты зганяеш на якое міжнароднае мерапрыемства (там свае мэты ставяцца таксама) і паглядзіш, як там усё заварочваецца, пасля нам будзе больш нагодаў абмеркаваць і твае пункты, і мае прапановы.

У любым разе дзякуў, што напісала сваё бачанне. Карацей, адзін удзельнік выпаў, таму выбар спрашчаецца. --Mr. Zabej (talk) 05:18, 20 July 2017 (UTC)[reply]

А хто адмовіўся? Mr. Zabej
Усе роўна, я лічы, што кожны удзельнік павінен апісаць сваю матывацыю. Гэта будзе спрыяць разуменню - якія мэты у кандыдата, і як ен будзе спрыяць развіццю супольнасці.
Можна яшчэ працягваць абмеркаванне, раз Hanylka дадала свае прапановы.
Я бы пракаментавала, што згодна вельмі важна - матывацыйны ліст, сукупныя унёскі у супольнасць (розным чынам: і рэдагаванне, і дадаванне фота, і дапамога у арганізацыі івэнтаў і г.д.) і абавязковая справаздача. І па харошаму супольнасць павінна абраць тых, каго лічыць вартым, прагаласаваць. Гэта не абавязкова павінен быць чалавек, якія мае статус у Вікіпедыі. Бо вось мы арганізоўваем мерапрыемствы, але пасады "арганізатара" у Вікіпедыі няма.
--Svetit (talk) 10:53, 20 July 2017 (UTC)[reply]
Адмівіўся, Ihar Dorinel --Mr. Zabej (talk) 15:41, 21 July 2017 (UTC)[reply]
Вітаю. Дзякую за заўвагі. Паспрабую лепш растлумачыць сваю пазіцыю.
Свой варыянт я прапанавала ў многім таму, што не ўбачыла прывязкі да дзейнасці ўдзельніка ў Вікіпедыі. Мне здаецца, што гэта павінна быць галоўным і ясна прапісана.
Што да варыянта выбара ўдзельнікаў, то я бачу два варыянты: выбар праз галасаванне (як была раней, тады ніякія крытэрыі не патрэбны) ці па крытэрыях (тады падаюцца толькі заўвагі супраць, напрыклад, што ўдзельнік меў грубыя парушэнні правілаў). Прапанаваны зараз варыянт з выбарам удзельнікаў спачатку па крытэрыях, а потым па галасаванні, мне падаецца дарэчным толькі калі б мы выбіралі двух чалавек з 10-20 жадаючых.
Паколькі ў нас удзельнікаў, жадаючых удзельнічаць у мерапрыемствах, не так шмат, то я думаю, што трэба імкнуцца да таго, каб усе зацікаўленыя вікіпедысты ўдзельнічалі ў сустрэчах. Адсюль і мае патрэбаванні: мінімальная дзейнасць у Вікіпедыі, як адзіны абавязковы крытэрый(1.3) і тры арганізацыйныя пункты (1.1, 1.2, 1.4), не ўпэўнена ў абавязковасць прысутнасці на працягу ўсёй канфэрэнцыі (1.2), можна і ў крытэрыі выбару перанесці з абавязковых патрабаванняў.
Калі ж жадаючых больш, чым можа ўдзельнічаць, то каб найбольшая колькасць беларускіх вікіпедыстаў змагла паўдзельнічаць, спачатку прапаную ўлічваець ці ўдзельнічаў вікіпедыст раней у падобных сустрэчах (2.1 і 2.2). Калі некалькі ўдзельнікоў аднолькава не ўдзельнічалі раней у міжнарожных сустрэчах ці ўдзельнічалі даўно, тады выбіраць удзельніка па сцягу і ўкладу (2.3-2.6). Удзельнікі ж, якія не змаглі патрапіць на гэтую вікісустрэчу, па крытэрыях (2.1-2.2) будуць у прыарытэце падчас выбараў удзельнікаў на наступную сустрэчу.
Што да матывацыі, справаздачы і адкрытай сустрэчы, то лічу гэтыя крытэрыі не патрэбнымі, бо гэта толькі зменшыць колькасць жадаючых вікіпедыстаў удзельнічаць у сустрэчы. Не разумею як гэта можа быць хоць неяк звязана з павагай да вікіпедыстаў. Я лічу, што рэдагавання Вікіпедыі і жадання ўдзельнічаць у сустрэчы, цалкам дастаткова для ўдзелу. Пры жаданні ўдзельнік можа падзяліцца сваімі планамі, уражаннямі, новымі ведамі, а можа і не.
Колькасць правак у асноўвай прасторы ў нас ідзе як галоўны паказчык, таму я менавіта так і прапісала. Нічога не маю супраць, замест яго ўлічваць таксама праўкі па шаблонах, у медыявікі ці вікізвестках.--Hanylka (talk) 15:11, 22 July 2017 (UTC)[reply]

Svetit[edit]

1. Зараз я працую з Вікі-адукацыяй і дапамагаю у арганізацыі мерапрыемстваў у Беларусі.

Мне цікава даведацца больш, як працуе адукацыя у іншых краінах, напрыклад, у Балгарыі, Эстоніі, Ізраілі.

  • Як выкладчыкі матывуюць студэнтаў?
  • Якія заданні ім даюць?
  • Як правяраюць заданні (па якіх крытэрах)?
  • Якія, увогуле, вынікі яны маюць?

Таксама цікава зрабіць даклад на тэму вікі-адукацыі, распавесці пра сваю практыку на факультэце РФіКТ БДУ, і сабраць фідбэк у людзей: як можна палепшыць адукацыйны працэс.

Таксама я хачу пакамунікаваць мінімум з філіялам з Арменіі, каб задаць пытанні ужо больш глыбока - як яны працуюць з падлеткамі падчас летніка, якія заданні ім даюць, як заахвочваюць новых удзельнікаў.

Таксама я хачу разабрацца, як зладзіць конкурс навуковых выяў. Магчыма, на СЕЕМ змагу даведацца больш пра конкурсы.

Як гэта можа быць карысна для Беларускай супольнасці:

  • Будзе практыка вікі-адукацыі, і яе развіццё. Што карысна для прыцягнення новых удзельнікаў, і стане прыкладам для іншых выкладчыкаў.
  • Будзе даданы досвед - як прыцягваць новых людзей у Вікіпедыю, як працаваць з навічкамі лепш падчас майстар-класаў і мерапрыемстваў.

2. Магу прысутнічаць на усёй канферэнцыі.

3. Магу зрабіць справаздачу, як папярэднія разы. Калі едзе некалькі чалавек, то можна падзяліць працу, і я магу зрабіць фота справаздачу.

Таксама магу зладзіць суспрэчу і распавесці, што там было, на базе Фаланстэра.

4. Аднолькава стаўлюся да дзвух раздзелаў, вярстала "Дапаможнік Вікіпедыста" на дзвюх мовах.

П.С. Візы пакуль не маю, але паспрабую атрымаць у бліжэйшы месяц.

--Svetit (talk) 11:07, 20 July 2017 (UTC)[reply]

* Support Support Падтрымліваю удзел, тут ужо апісана чаму=), насамрэч можа быць карысна калі мы будзем прадстаўлены і выпытнымі, і тымі хто першы раз на падобнай канфе. --Mr. Zabej (talk) 07:10, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --JerzyKundrat (talk) 13:52, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --Ihar Dorinel (talk) 17:30, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --Da voli (talk) 14:20, 30 July 2017 (UTC)[reply]

Матывацыя Андруся[edit]

Пакуль у DobryBrat брат заблакаваны айпі, таму па яго просьбе выкладаю разгорнутую матывацыю: "Добра, што цяпер ёсць канкурэнцыя на ўдзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2017 года. Гэта сведчыць аб тым, што вікі-рух пашыраецца!

13 снежня 2006 года я напісаў свой першы артыкул у Вікіпедыі класічным правапісам. Колькі гадоў пазней, у 2009 годзе, стварыў новы нік, бо згубіў пароль ад старога. З таго часу больш актыўна стаў далучацца да працы ў Вікіпедыі, пачаў распрацоўваць пэўныя тэмы, прымаць удзел у тэматычных тыднях, у прыватнасці, стварыў найбольшую колькасць артыкулаў і дапоўніў існуючых на працягу ўкраінскага тыдня (8 – 21 красавіка 2014 года). Перыядычна прымаў удзел у сустрэчах вікіпедыстаў двух раздзелаў і ў розных мерапрыемствах супольнасці, у тым ліку з нагоды 15-годдзя Вікіпедыі. З 2014 года больш актыўна далучыўся да працы ў акадэмічным раздзеле Вікіпедыі, бо атрымаў паўнамоцтвы аўтадаглядчыка. Пры гэтым працягваю актыўнічаць і ў класічным раздзеле: ствараю і рэдагую артыкулы “Спіс памерлых у **** годзе”, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі па колькасці рэдагаванняў за год. Прымаю актыўны ўдзел у конкурсе “Віківясна” з пачатку яго заснавання.

Рэальна адчуваю, што выйшаў на больш высокую ступень, чым проста стварэнне і рэдагаванне артыкулаў, сталі відавочнымі шырокія магчымасці розных Вікіпраектаў. З 2017 года стаў актыўна працаваць у МетаВікі, ВікіСховішчы. Мэта на бліжэйшую перспектыву – паўнавартасная падтрымка ўсіх Вікіпраектаў. Адна з важных задач, якую я сабе паставіў на бліжэйшы час, – сумесныя пераклады ў рамках праекта translatewiki.net. Збіраюся паскорыць працэс стварэння ініцыятыўнай групы, каб разам у сціслы тэрмін перакладаць на беларускую асобныя праекты і дакументы.

Лічу вельмі важным удзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2017 года. Канферэнцыя будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва з вікіпедыстамі розных краін, дазволіць абмеркаваць новыя ідэі і праекты развіцця Вікісупольнасці, даведацца пра перспектыўныя накірункі развіцця Вікіпраектаў. Пасля вяртання дадому ўсім беларускім удзельнікам трэба будзе падзяліцца з беларускай Вікісупольнасцю новымі ідэямі, натхненнямі і ўражаннямі.

Збіраўся прыняць удзел у сустрэчы вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2014 года ў Кіеве, але, калі былі вызначаны даты, прыйшлося адмовіцца з-за загружанасці на працы. Сёлета я стаў фрылансерам і магу сам планаваць свой час, таму праблемы з прысутнасцю напрацягу ўсёй канферэнцыі я не бачу. Валодаю англійскай і польскай мовамі на добрым узроўні, што будзе, безумоўна, карысным на сустрэчы ў Варшаве. Маю пашпарт з шэнгенскай візай, візавая падтрымка мне не патрэбна." --Mr. Zabej (talk) 07:00, 21 July 2017 (UTC)[reply]

* Support Support на мой погляд DobryBrat, можа пасля наведвання сустрэчы ў Варшаве яшчэ болей натхніць нашых удзельнікаў бел вікі і распавесці магчымасці, якія мы пакуль яшчэ не падымалі =) --Mr. Zabej (talk) 07:13, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support DobryBrat Не толькі актыўна працуе онлайн, але і офлайн. Дапамагаў у арганізацыі Летніка. На самім мерапрыемстве вельмі натхняў пісаць артыкулы пра Капыльшчыну. Лічу, што ён можа прыўнесці больш жыцця ў беларускі вікі-рух. --Svetit (talk) 08:22, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --JerzyKundrat (talk) 13:53, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --Ihar Dorinel (talk) 17:31, 21 July 2017 (UTC)[reply]
* Support Support --Da voli (talk) 14:21, 30 July 2017 (UTC)[reply]

KarlKori[edit]

Крыху менш за год таму я пачаў актыўную працу ў беларускамоўным вікісегменце. Я авалодаў асноўным наборам інструментаў для эфектыўнага ўдзелу ў жыцці беларускага раздзела. Аднак ёсць некалькі аспектаў, з якімі мне было б цікава пазнаёміцца бліжэй. У першую чаргу гэта тычыцца тэхнічных ведаў, якія я хацеў бы пашырыць праз удзел на канферэнцыі (у прыватнасці, гаворка ідзе пра стварэнне і рэдагаванне ботаў і шаблонаў). Гэта тэма вельмі мяне цікавіць, і я лічу, што ўдзельнік, які авалодае гэтымі навыкамі (а ў лепшым выпадку, навучыць іншага беларускамоўнага вікіпедыста), зможа прынесці вялікую карысць беларускай Вікіпедыі.

Таксама мяне цікавіць вопыт развіцця малых вікісупольнасцяў, у прыватнасці ў краінах з складанай лінгвістычнай сітуацыяй і ў краінах былога сацлагера. Такі вопыт можа стацца карысным і для беларускай вікісупольнасці.

Натуральна, вельмі важным асабіста для мяне і для нашай супольнасці з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з вікіпедыстамі з іншых краін.

Магу прысутнічаць на працягу ўсяго мерапрыемства. Справаздачу - зраблю. Тарашкевіцу - паважаю. Візы, нажаль, няма. --KarlKori (talk) 16:02, 24 July 2017 (UTC)[reply]

Please see the linked proposal. StevenJ81 (talk) 19:25, 24 September 2017 (UTC)[reply]

This proposal was closed as unsuccessful, and the wiki will remain open. StevenJ81 (talk) 16:34, 6 November 2017 (UTC)[reply]