WikiGap 2019 Minsk

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Jump to navigation Jump to search
WikiGap 2019 Minsk Logo.jpg

Што такое WikiGap?[edit]

Earth - The Noun Project white.svg

Вікіпедыя з’яўляецца не толькі найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прадстаўленнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын, таксама існуе няроўнасць у гендэрным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта.

Community Mapping icon - Noun Project 8677 white.svg

У энцыклапедыі ў чатыры разы больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Гэтая статыстыка адрозніваецца ў залежнасці ад краіны, але, нягледзячы на дробныя адрозненні, інфармацыі пра жанчын значна менш, чым пра мужчын, незалежна ад мовы, на якой Вы праглядаеце артыкулы ў Вікіпедыі. Мы хочам гэта змяніць.

WikiGap — гэта мерапрыемства, падчас якога людзі з многіх краін свету збяруцца разам для пашырэння кантэнту і напісання артыкулаў для Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця. Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі для пашырэння прадстаўніцтва жанчын у Вікіпедыі. У Беларусі WikiGap праводзіцца ўжо ў першы раз і сёлета пройдзе ў 27 красавіка ў Мінску. На працягу сакавіка — красавіка акцыя WikiGap адбудзецца ў некалькіх краінах свету.

Line chart icon Noun 70892 cc White.svg

Швецыя з’яўляецца першай краінай у свеце, якая мае феміністычную знешнюю палітыку. Мы перакананыя, што гендэрная роўнасць — гэта справядліва і правільна, і што яна з’яўляецца галоўнай умовай ўстойлівых міру і бяспекі.

Знешняя палітыка Швецыі звязаная з правамі жанчын, прадстаўніцтвам іх інтарэсаў і рэсурсамі. Дзякуючы #WikiGap мы хочам даць голас жанчынам. Мы стараемся павялічыць прысутнасць жанчын у Вікіпедыі.

Разам мы спрабуем стварыць больш гендэрна роўны Інтэрнэт і нарэшце — больш гендэрна роўны свет.

Майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі WikiGap 2019 Minsk

Асноўныя мэты і задачы[edit]

  • Напісанне біяграфічных энцыклапедычных артыкулаў пра жанчын;
  • Прыцягненне новых аўтараў артыкулаў у Вікіпедыю.

Арганізатары[edit]

Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі ў Беларусі і Супольнасцю Вікімедыя Беларусь.

Рэгламент[edit]

  • Пачатак: 27 красавіка 2019 года а 10:00 UTC+3.
  • Канец: 27 красавіка 2019 года а 15:00 UTC+3.
  • Падвядзенне вынікаў: 27 красавіка 2019 года а 15:00 UTC+3.

Праграма[edit]

  • Уводзіны ў праект WikiGap.
  • Знаёмства ўдзельнікаў.
  • Уводзіны ў Вікіпедыю (як ствараць і рэдагаваць артыкулы).
  • Стварэнне новых артыкулаў.
  • Падвядзенне вынікаў.

Удзельнікі[edit]

  • Прыняць удзел у бясплатным майстар-класе могуць удзельнікі, якія падалі анлайн заяўкі на конкурс і былі адабраныя журы конкурса сумесна з прадстаўнікамі Пасольства Швецыі ў Беларусі.
  • Кожны удзельнік прымае ўдзел у майстар-класе толькі з аднага ўліковага запісу ў Вікіпедыі.

Умовы ўдзелу[edit]

  • Запоўніць анкету ўдзельніка
  • Магчымасць быць на працягу ўсяго мерапрыемства
  • Неабходна прынесці свой ноўтбук
  • Бясплатны WiFi

Правілы[edit]

  • Новыя артыкулы павінны быць напісаны на беларускай мове ў перыяд з 10:00 да 15:00 27 красавіка 2019 года.
  • Конкурсныя артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
  • За кожны створаны артыкул, які задавальняе патрабаванням, удзельнік атрымлівае 1 бал.
  • За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную з Беларуссю, удзельнік атрымлівае 2 балы.
  • За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную са Швецыяй, удзельнік атрымлівае 3 балы.
  • Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.

Журы[edit]

  • DobryBrat
  • удакладняецца
  • удакладняецца

Члены журы не прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе, іх магчымы фармальны ўдзел прадыктаваны выключна імкненнем паказаць прыклад і аказаць маральную падтрымку ўдзельнікам конкурса.

Прызы[edit]

Прызавы фонд прадстаўлены Пасольствам Швецыі ў Беларусі.

Удзельнікі, якія занялі 1, 2 і 3 месцы па суме набраных балаў за напісанне артыкулаў, узнагарождваюцца каштоўнымі ўзнагародамі. Абсалютны пераможца атрымае імянны дыплом, падпісаны Паслом Швецыі ў Беларусі.

Аўтар лепшага артыкула (па рашэнні Пасольства Швецыі ў Беларусі) будзе ўзнагароджаны асобна.

Спасылкі[edit]