WikiGap 2020 Lyakhavichy

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Што такое WikiGap?[edit]

Вікіпедыя з’яўляецца не толькі найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прадстаўленнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын, таксама існуе няроўнасць у гендэрным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта.

У энцыклапедыі ў чатыры разы больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Гэтая статыстыка адрозніваецца ў залежнасці ад краіны, але, нягледзячы на дробныя адрозненні, інфармацыі пра жанчын значна менш, чым пра мужчын, незалежна ад мовы, на якой Вы праглядаеце артыкулы ў Вікіпедыі. Мы хочам гэта змяніць.

WikiGap — гэта мерапрыемства, падчас якога людзі з многіх краін свету збяруцца разам для пашырэння кантэнту і напісання артыкулаў для Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня жанчын і арганізуецца Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Швецыя сумесна з шведскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі за мяжой і супольнасцямі вікіпедыстаў розных краін свету. На працягу сакавіка — красавіка акцыя WikiGap адбудзецца ў шматлікіх краінах свету.

У Беларусі WikiGap праводзіцца ўжо ў другі раз і сёлета пройдзе ў 11 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Тэма гэтага года: «Жанчыны — гістарычныя асобы».

Швецыя з’яўляецца першай краінай у свеце, якая мае феміністычную знешнюю палітыку. Мы перакананыя, што гендэрная роўнасць — гэта справядліва і правільна, і што яна з’яўляецца галоўнай умовай ўстойлівых міру і бяспекі.

Знешняя палітыка Швецыі звязаная з правамі жанчын, прадстаўніцтвам іх інтарэсаў і рэсурсамі. Дзякуючы #WikiGap мы хочам даць голас жанчынам. Мы стараемся павялічыць прысутнасць жанчын у Вікіпедыі.

Разам мы спрабуем стварыць больш гендэрна роўны Інтэрнэт і нарэшце — больш гендэрна роўны свет.

Майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі "WikiGap 2020 Lyakhavichy"

Асноўныя мэты і задачы[edit]

  • Напісанне біяграфічных энцыклапедычных артыкулаў пра жанчын;
  • Прыцягненне новых аўтараў артыкулаў у Вікіпедыю.

Арганізатары[edit]

Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Швецыі ў Беларусі і Супольнасцю Вікімедыя Беларусь.

Рэгламент[edit]

  • Пачатак: 11 сакавіка 2020 года а 11:00 UTC+3.
  • Канец: 11 сакавіка 2020 года а 15:00 UTC+3.
  • Падвядзенне вынікаў: 11 сакавіка 2020 года а 15:00 UTC+3.

Праграма[edit]

  • Уводзіны ў праект WikiGap.
  • Знаёмства ўдзельнікаў.
  • Уводзіны ў Вікіпедыю (як ствараць і рэдагаваць артыкулы).
  • Стварэнне новых артыкулаў.
  • Падвядзенне вынікаў.

Умовы ўдзелу[edit]

  • Мець уласны ўліковы запіс у Вікіпедыі.
  • Магчымасць быць на працягу ўсяго мерапрыемства.
  • Напісанне артыкулаў на беларускай мове.

Правілы[edit]

  • Новыя артыкулы павінны быць напісаны на беларускай мове ў перыяд з 11:00 да 15:00 11 сакавіка 2020 года.
  • Конкурсныя артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
  • Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.

Журы[edit]

Члены журы не прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе, іх магчымы фармальны ўдзел прадыктаваны выключна імкненнем паказаць прыклад і аказаць маральную падтрымку ўдзельнікам конкурса.

Прызы[edit]

Прызавы фонд прадстаўлены Пасольствам Швецыі ў Беларусі.

Вынікі[edit]

У майстар-класе на тэму: «Жанчыны — гістарычныя асобы» прынялі ўдзел 16 вучняў 7—11 класаў Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча (Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Вучні працавалі ў групах па два чалавекі пад кіраўніцтвам двух вікіпедыстаў DobryBrat і Maksim L.. Было створана 8 артыкулаў[1], усе — са спісу прапанаваных да стварэння, у тым ліку:

  1. be:Зоя Васільеўна Асмалоўская
  2. be:Ганна Дзмітрыеўна Сілівончык
  3. be:Антаніна Уладзіміраўна Кошаль
  4. be:Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
  5. be:Вольга Вітальеўна Алейнікава
  6. be:Ганна Мікалаеўна Сендзер
  7. be:Луіза Ульрыка Пруская

Зноскі[edit]

Спасылкі[edit]