Wikimedia Central and Eastern Europe/Bot Requests/Header/be-tarask

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia Central and Eastern Europe/Bot Requests/Header and the translation is 100% complete.

На гэтай старонцы вы можаце пакінуць запыт для робатаў — кампутарных праграмаў, якія выканаюць аднастайныя заданьні і дадуць вам болей часу на стварэньне артыкулаў, прысьвечаных моўнаму разьдзелу Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ці шматмоўнай вікі.

Вы можаце пісаць тут любой мовай ЦіУЭ. Мы гэта зразумеем.

Як можа выглядаць запыт?

Добрыя запыты:

  • Замяніць усе А на Б на старонках у катэгорыі «Каты»
  • Замяніць X на Y у створаных мной артыкулах
  • Прыбраць выкарыстаньне шаблёну Т, паколькі яго вырашана выдаліць
  • Ўэбсайт foo.bar цяпер знаходзіцца на дамэне foobar.com, замяніць спасылкі
  • Замяніць слова А на Б, але толькі калі адразу пасьля А няма слова В
  • Адпатруляваць усе старонкі, створаныя ўдзельнікам А і нікім больш не рэдагаваныя, акрамя адміністратараў
  • Выдаліць усе перанакіраваньні на старонкі абмеркаваньняў без спасылак на іх
  • Вывесьці сьпіс найбольш актыўных рэдактараў
  • Разьлічыць сярэдні памер рэдагаваньняў удзельніка X у чэрвені 2017
  • Пералічыць найменшыя артыкулу катэгорыі Y, выключаючы неадназначнасьці
  •  Пералічыць несвабодныя файлы, якія выкарыстоўваюцца ў артыкулах пра людзей бяз даты сьмерці
  • Дадаць шаблён/тэкст зьверху ці зьнізу старонкі
  • Выдаліць памылковыя перанакіраваньні на старонку
  • Выправіць спасылкі-неадназначнасьці на пэўную старонку

Благія запыты:

  • Замяніць слова А на Б, толькі дзе А значыць X, а ня Z. (Як робат даведацца, у якім значэньні яно ўжытае?)
  • Я бачыў X на некалькіх старонках, замяніце яго на слушнае значэньне (Дзе? Якое слушнае?)
  • A маёй мовай можна называць як X, так і Y, аднак мне больш падабаецца Y. Замяніце ўсе X на Y (вельмі неадназначна, патрабуе кансэнсусу)

Альтэрнатывы: • карыстальніцкія скрыптыSQL-запыты | Жадаеце дапамагчы?

Актыўныя робатаводы: Base, Edgars2007, Masti, Vodnokon4e