Fundraising 2010/Abbas Appeal/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki

Абас[edit]

  • Калі ласка, прачытайце:
  • Асабісты зварот
  • Абаса, аднаго з аўтараў Вікіпедыі
  • Паведамленне ад Абаса, аднаго з аўтараў Вікіпедыі

Я пішу ў Вікіпедыю як толькі ёсць магчымасць, праўлю артыкулы англійскай і суахілі. Мяне ўражвае, што тут, у Кеніі, я магу быць часткай сусветнай супольнасці, якая аб’ядналася, каб сабраць усе чалавечыя веды ў адно цэлае.

Я хачу, каб вы зрабілі свой уклад у Вікіпедыю таксама – праз ахвяраванне – нават калі вы можаце дазволіць сабе толькі некалькі долараў. І вось чаму: вы з’яўляецеся часткай гэтай супольнасці, таксама як і я; і тое, што мы разам ствараем, вельмі важна.

Веды – гэта сіла, але толькі тады, калі імі дзеляцца. Моладзь Кеніі ведае, што адукацыя з’яўляецца ключом ад выхаду з галечы. Звонку існуе сусвет інфармацыі, але сёння ён за межамі дасягальнасці для шмат каго з людзей.

Для многіх жыхароў краін, якія стаяць на шляху развіцця, наведваць школу немагчыма. Падручнікі безнадзейна састарэлі, дазволіць сабе новыя яны не могуць. Людзі вельмі хочуць быць часткай сусветнай супольнасці – і менавіта Вікіпедыя робіць гэта магчымым для іх.

Веды, якія з’яўляюцца даступнымі для кожнага. Веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і таму заўсёды актуальныя. Веды, якія злучаюць вас і мяне, а таксама кожнага, хто прагне ведаў і хоча дзяліцца імі.

Толькі ўявіце, што б адбылося, калі б вучні кенійскіх школ мелі заўсёдны доступ да Вікіпедыі! Гэта толькі малая частка той дапамогі, якую вы аказваеце праз грашовую падтрымку Фонда “Вікімедыя”.

Усе мы з’яўляемся часткай гэтай супольнасці, у кожнага з нас свае прычыны дапамагаць у абароне і падтрымцы Вікіпедыі. Але якая б ні была на тое прычына, я спадзяюся, што вы прымеце ўдзел у штогадовай кампаніі па збору сродкаў, зрабіўшы падарунак у 20 долараў, 30 еўра, 4 тысячы іен ці колькі зможаце дзеля таго, каб захаваць Вікіпедыю свабоднай.

У гэтым ёсць сэнс, гэта вядзе да станоўчых зменаў. Дзякую вам за ваш уклад, якім бы ён ня быў.

З павагай,

Абас Махмуд

Мамбаса, Кенія