Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2022/Прызы

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Ukraine's Cultural Diplomacy Month 2022/Prizes and the translation is 83% complete.
Outdated translations are marked like this.

Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2022

17 лютага — 17 сакавіка    

[Сацыяльныя сеткі: #UCDMonth] · [Спасылка сюды: ucdm.wikimedia.org.ua]    

Прызы

Сувэніры для ўдзельнікаў Месяцу культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2021

Усе ўдзельнікі, якія зробяць хоць які ўнёсак у конкурс у адпаведнасьці з правіламі Вікіпэдыі, змогуць атрымаць анляйнавыя сэртыфікаты ўдзелу.

Акрамя гэтага, прынамсі 30 самых актыўных удзельнікаў атрымаюць поштаю кнігу пад назвай „Украіна. Ежа і гісторыя“ Алены Брайчанкі, Марыны Грымыч, Ігара Лылі і Віталя Рэзьнічэнкі ва ўзнагароду за свой унёсак.

Абнаўленьне ад арганізатараў: празь цяперашняе расейскае ўварваньне ва Ўкраіну і зьвязаныя з гэтым лягістычныя праблемы прызы самым актыўным удзельнікам могуць быць замененыя і/або адасланыя з затрымкай. У кожным разе, мы знойдзем спосаб узнагародзіць тых, хто актыўна дапамагаў распаўсюдзіць украінскую культуру ў сьвеце празь Вікіпэдыю.