Jump to content

Апытанне пажаданняў сhупольнасці 2015

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Community Wishlist Survey 2015 and the translation is 94% complete.
Outdated translations are marked like this.

«Апытанне пажаданняў супольнасці 2015» завяршылася і цяпер пачынаецца праца тэхнічнай каманды Community Tech над укараненнем 10 функцый і выпраўленняў, якія набралі больш за ўсё галасоў.

У лістападзе і снежні 2015 года мы запрасілі рэдактараў па ўсіх праектах Вікімедыя прыняць удзел ў занясенні прапаноў аб тым, над чым яны хацелі б, каб папрацавала каманда Community Tech, што дапамагло б удасканаліць або стварыць інструменты для палягчэння рэдагавання або мадэравання праектаў Вікімедыя актыўнымі рэдактарамі.

У апытанні прынялі ўдзел 634 чалавекі, якія прапаноўвалі, абмяркоўвалі і галасавалі па 107 ідэй. Двухтыднёвы перыяд у лістападзе быў адведзены на вынясенне і заахвочвання прапаноў, пасля чаго наступаў двухтыднёвы перыяд галасавання. 10 прапаноў, якія набралі больш за ўсё галасоў падтрымкі, цяпер патрапілі на лідзіруючыя пазіцыі ў планах каманды Community Tech па паляпшэнню праектаў Вікімедыя.

10 пажаданняў, якія набралі больш за ўсё галасоў

  1. Міграцыя несапраўдных спасылак у Wayback Machine (111 галасоў «за») -- зноскі
  2. Удасканалены экран параўнання версій (104) -- зноскі
  3. Цэнтральны глабальны рэпазітар для шаблонаў, модуляў Lua і гаджэтаў (87) -- зноскі
  4. Міжпраектны спіс назірання (84) -- зноскі
  5. Лікавае сартавання ў катэгорыях (84) -- зноскі
  6. Дазволіць стварэнне катэгорый на ВікіСховішчы на ўсіх мовах (78) -- зноскі
  7. Інструмент, што паказвае статыстыку праглядаў старонкі (70) -- зноскі
  8. Глабальная міжпраектная старонка размоў карыстальніка (66) -- зноскі
  9. Удасканаліць робата, які аказвае копіпасты (63) -- зноскі
  10. Дадаць спіс назірання за карыстальнікамі (62) -- зноскі

Вы можаце праглядзець увесь спіс са спасылкамі на ўсе прапановы і задачы на Фабрыкатары на гэтай старонцы: Community Wishlist Survey 2015/Results.

Дык што ж цяпер?

Наступным крокам каманды стане папярэдняя адзнака першай дзясяткі пажаданняў і вызначэння таго, што будзе неабходным для іх выканання. Нам трэба дакладнае вызначэнне праблемы і прапанаванага рашэння, а таксама трэба зразумець, якія выклікі кожны з іх паставіць перад камандай у тэхнічным плане, плане дызайну і ў стаўленні да супольнасці. Аб папярэдняй ацэнкі мы будзем гаварыць на Саміце распрацоўшчыкаў Вікімэдыя 2016 у першы тыдзень студзеня, а пасля гэтага саміту апублікуем справаздачу пра запланаваны працэс працы.

Некаторыя пажаданні ў топ-10 выдаюцца параўнальна простымі ў выкананні, і мы зможам засяродзіцца і ўзяцца за іх ужо з пачатку года. Іншыя жаданні, наадварот, могуць запатрабаваць немалых даследаванняў і абмеркавання з іншымі распрацоўшчыкамі, камандамі, якія займаюцца укараненнем гатовага прадукту, з дызайнерамі і ўдзельнікамі супольнасці. Могуць быць і такія, якія занадта значныя або занадта складаныя і наогул не паддаюцца выкананню.

Наш аналіз будзе прымаць пад увагу наступныя фактары:

  • Падтрымка: агульная падтрымка прапановы, у тым ліку і абмеркаванне на старонцы апытання. Такім чынам прымаюцца пад увагу і нейтральныя галасы і галасы «супраць». Некаторыя з гэтых ідэй маюць таксама багатую гісторыю абмеркаванняў у іншых вікі і ў задачах на Фабрыкатары. Для ажыццяўлення некаторых пажаданняў нам трэба будзе абмеркаванне з удзелам супольнасці, якое б дапамагло лепш вызначыць праблему і ўзгадніць прапанаваныя рашэнні.
  • Здзяйсняльнасць: як шмат працы трэба, уключаючы ўжо наяўныя спадарожныя задачы і залежнасці.
  • Ўплыў: ацэнка таго, як многія праекты і аўтараў атрымаюць выгаду ад новаўвядзення, ці гэта будзе пастаяннае/доўгае рашэнне, ці часовае, а таксама якім чынам яно паўплывае на агульную прадукцыйнасць і задавальненне аўтараў ад працы.
  • Рызыкі: патэнцыйныя недахопы новаўвядзення, канфлікты з працай іншых распрацоўшчыкаў і верагодны негатыўны ўплыў на любую групу аўтараў.

Наш план на 2016 год складаецца ў тым, каб ажыццявіць як мага больш пажаданняў з тых 10, якія набралі больш за ўсё галасоў. Што ж тычыцца тых пажаданняў, якія мы не зможам выканаць, мы бярэм на сябе задачу максімальна іх даследаваць і паведаміць супольнасць аб выніках аналізу.

Таму на працягу года будзе набор кантрольных дат, калі мы будзем прэзентаваць бягучы статус работы над дзясяткай пажаданняў. Першы такі справаздачу мы апублікуем на Саміце распрацоўшчыкаў Вікімэдыя ў першы тыдзень студзеня. Мы плануем абмеркаваць папярэдняе ацэньвання на гэтым саміце, пасля чаго падзелімся вынікамі абмеркавання з усімі зацікаўленымі.

Калі Вы жадаеце сачыць за ўсім працэсам, за тым, як прасоўваецца праца, мы будзем дакументаваць яго і захоўваць нататкі аб працы ў двух месцах:

Як наконт астатніх 97 прапаноў?

Было шмат добрых і важных прапаноў, якім так і не ўдалося набраць такой вялікай колькасці галасоў, і мы перакананыя, што кожны ўдзельнік апытання меў такую прапанову, за якую хварэў больш за ўсё. Зноў жа, спіс прапаноў можна паглядзець тут: Апытанне пажаданняў супольнасці 2015/Вынікі.

Мы маем намер пагаварыць з іншымі камандамі, якія працуюць над прадуктамі Вікімэдыя, каб даведацца, ці могуць яны прыступіць да выканання некаторых ідэй, да якіх супольнасць праявіла пэўную цікавасць. Мы таксама пагаворым з камандай, якая займаецца узаемадзеяннем з распрацоўшчыкамі, каб убачыць, не маглі б распрацоўшчыкі-валанцёры прыступіць да выканання некаторых з гэтых пажаданняў.

Існуе таксама магчымасць, што каманда Community Tech возьмецца за выкананне невялікіх, выразна вызначаных задач, якія не патрапілі ў дзясятку, калі толькі гэта не будзе канфліктаваць з нашымі абавязальніцтвамі ажыццявіць топ-10 пажаданняў.

Таму перад намі нямала працы, і — ура! — у нас цэлы год, каб выканаць яе. Калі гэты працэс апынецца паспяховым, то мы плануем запусціць яшчэ адно такое апытанне ў канцы 2016 года, каб даць большай колькасці людзей шанец прыняць удзел і выказаць больш выдатных ідэй.

Да кожнага, хто прапаноўваў, заахвочваў, абмяркоўваў, дыскутаваў і галасаваў у апытанні, а таксама для кожнага, хто цёпла выказваўся ў дачыненні да нас: шчыра дзякуем Вам за тое, што прыйшлі і падтрымалі інтэрактыўную распрацоўку функцый. Мы прыемна ўсхваляваныя праз усе тыя задачы, якія цяпер стаяць перад намі.

Мы таксама хацелі б падзякаваць камандзе Technischer Communitybedarf арганізацыі Вікімэдыя Германія — увесь гэты працэс апытанне было іх ідэяй, і яны паспяхова прапрацавалі нямала пажаданняў супольнасці з пачатку іх першага такога апытання ў 2013 годзе.

Вы можаце назіраць за старонкай Community Tech/News, каб не прапускаць аб'яваў ад Community Tech!

Архівы

Вы можаце праглядзець усе прапановы гэтага апытання і ўсе абмеркавання на такіх старонках:

Неактуальныя прапановы

Неактуальныя прапановы былі перанесены на старонку Апытанне пажаданняў супольнасці 2015/Архіў.

Гл. таксама