Апытаньне пажаданьняў супольнасьці-2019
Агулам: 212 прапановаў, 1387 удзельнікаў, 7282 голасы падтрымкі
Усе этапы апытаньня пачынаюцца і сканчаюцца а 18:00 UTC.
- Падача, абмеркаваньне і перагляд прапановаў: 29 кастрычніка — 11 лістапада 2018
- Каманда Community Tech разглядае і ўкладае прапановы: 13—15 лістапада 2018
- Галасаваньне па прапановах: 16—30 лістапада 2018
- Публікацыя вынікаў: 3 сьнежня 2018
Каманда тэхнічнай супольнасьці — каманда Фундацыі Вікімэдыі, засяроджаная на патрэбах актыўных удзельнікаў Вікімэдыі па паляпшэньні інструмэнтаў курыраваньня і мадэраваньня. Праекты, над якімі мы працуем, абраныя супольнасьцю Вікімэдыі шляхам штогадовага апытаньня пажаданьняў супольнасьці.
Аднойчы ў год актыўныя ўдзельнікі Вікімэдыі могуць падаваць прапановы новых функцыяў і выпраўленьняў, над якімі трэба папрацаваць нашай камандзе. Праз два тыдні можна галасаваць за найбольш упадабаныя вамі ідэі. 5 самых папулярных пажаданьняў будуць вывучаныя і перададзеныя камандзе тэхнічнай супольнасьці. Некаторыя зь іншых папулярных пажаданьняў могуць быць перададзеныя іншым камандам распрацоўнікаў.
Працэс апытаньня быў распрацаваны камандай тэхнічных пажаданьняў Вікімэдыі Нямеччыны, якая ладзіла апытаньне пажаданьняў у нямецкай Вікіпэдыі. Працэс стварэньня міжнароднага сьпісу пажаданьняў адбываўся пры падтрымцы каманды тэхнічнага супрацоўніцтва.
Гэта нашае чацьвертае штогадовае апытаньне пажаданьняў супольнасьці. Глядзіце, што мы выканалі зь леташніх пажаданьняў.
Напрыканцы кожнага году мы ладзім апытаньне, але над гэтымі пажаданьнямі працуем цягам наступнага году, а часам нават і яшчэ год. Гэта можа зьбіваць з панталыку людзей, якія чуюць, што мы ў 2018 годзе працуем над пажаданьнямі 2016 ці 2017 гадоў. Каб прыбраць такую блытаніну і самім лепей ставіцца да сёлетняй прызначанай працы, мы вырашылі перайменаваць апытаньне і пазначаць год, у якім мы намерваемся працаваць над пажаданьнямі, а ня год правядзеньня апытаньня.
На этап прапановаў адведзеныя першыя два тыдні апытаньня.
На этапе прапановаў удзельнікі з кожнага праекту і мовы могуць падаваць прапановы функцыяў і выпраўленьняў, якія б хацелі мець у 2019 годзе. Падаваць прапановы можна любой мовай. Калі прапанова будзе не ангельскай, а любой іншай мовай, мы пастараемся перакласьці яе, каб прачытаць і прагаласаваць мог кожны ахвотны.
Прапановы мусяць быць канкрэтнымі, добра апісанымі задачамі, якія прынясуць непасрэдную карысьць удзельнікам праектаў Вікімэдыі. Прапановы мусяць адказваць на наступныя пытаньні:
- Якую праблему вы хочаце вырашыць?
- Якіх удзельнікаў гэта закранае? (рэдактараў, адміністратараў, рэдактараў Вікікрыніцаў і да т. п.)
- Якім чынам праблема вырашаецца цяпер?
- Якія магчымыя рашэньні? (калі маеце ідэі)
Вашая прапанова мусіць быць як мага болей акрэсьленай, асабліва ў фармуляваньні праблемы. Ня варта казаць проста «функцыя X састарэла», «трэба палепшыць» ці «мае шмат хібаў». Гэта недастатковая інфармацыя для вызначэньня таго, што трэба зрабіць. Добрая прапанова канкрэтна тлумачыць праблему і каго яна закранае. Нічога страшнага, калі вы ня маеце варыянту ейнага вырашэньня ці маеце некалькі, але ня ведаеце, які зь іх лепшы.
Падача прапановы — толькі пачатак працэсу. Двухтыднёва этап — гэта час, калі супольнасьць можа разам дапрацаваць ідэю, каб яна атрымала як мага болей галасоў на этапе галасаваньня. Пасьля падачы прапановы ўсе запрашаюцца да камэнтаваньня, каб зрабіць яе лепшай — запытаньняў і прапановаў зьмяненьняў. Падобныя прапановы могуць быць аб’яднаныя; вельмі маштабныя прапановы могуць быць падзеленыя на канкрэтнейшыя. Мэтаю ёсьць стварэньне найлепшай прапановы для этапу галасаваньня.
Ад асобы, якая падае прапанову, чакаецца актыўны ўдзел у абмеркаваньні і дапамога ва ўнясеньні зьмяненьняў. З-за гэтага мы плянуем абмежаваць колькасьць прапановаў аднаго ўдзельніка да трох. Калі вы зьмесьціце больш, мы папросім пакінуць тры зь іх. Прапануйце найлепшыя ідэі!
З гэтае ж прычыны ўносіць прапановы могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, каб быць пэўнымі, што яны будуць сачыць за абмеркаваньнем і адказваць на пытаньні. Як і пры галасаваньні, вы мусіце быць актыўным удзельнікам прынамсі аднаго з праектаў Вікімэдыі. Калі вы не адпавядаеце гэтаму крытэру ці вычарпалі ліміт прапановаў, а маеце яшчэ ідэі, пашукайце іншых удзельнікаў, якія змогуць вылучыць вашыя прапановы.
Яшчэ адна заўвага: прапановы, якія заклікаюць да выдаленьня ці адключэньня функцыі, над якой працавала каманда распрацоўнікаў ФВМ, знаходзяцца па-за сфэрай кампэтэнцыі Тэхнічнай каманды супольнасьці. Яны ня трапяць у этап галасаваньня.
Так, вы можаце паўторна выставіць прапановы, якія раней атрымалі недастаткова галасоў і заслугоўваюць другое спробы.
Калі вырашыце скапіяваць прапанову з старога ў новае апытаньне, дык спадзяемся, што вы будзеце «апекавацца» гэтай прапановай — то бок будзеце актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваньні і жадаць унесьці зьмены ў прапанову, каб зрабіць яе яшчэ выгаднейшай да пачатку галасаваньня. Як мы казалі вышэй, ад аднае асобы можна вылучыць максымум тры прапановы, і ў гэтай квоце ўлічваюцца і ўнясеньне мінулагодніх прапановаў.
Будзе карысна спаслацца на папярэдняе абмеркаваньне прапановы, але не капіруйце, калі ласка, галасаваньні і абмеркаваньні. Калі ў мінулых абмеркаваньнях ёсьць нешта карыснае, уключыце гэтыя прапановы ці абумовы ў новую прапанову.
Пасьля этапу прапановаў мы робім тыднёвы перапынак дзеля разгляду прапановаў перад пачаткам этапу галасаваньня.
Усе актыўныя ўдзельнікі могуць пісаць водгукі і галасаваць за прапановы, якія хочуць падтрымаць. Можна галасаваць зя любую колькасьць розных прапановаў. Каб забясьпечыць справядлівае галасаваньне, галасаваць могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, а галасы ад новазарэгістраваных уліковых запісаў могуць быць выдаленыя.
Улічваюцца толькі галасы падтрымкі. Канчатковы сьпіс пажаданьняў будзе адсартаваны паводле колькасьці такіх галасоў. Калі вы зьяўляецеся аўтарам прапановы, ваш голас аўтаматычна залічваецца ў яе падтрымку.
Аднак на этапе галасаваньня заахвочваецца і жывое абмеркаваньне. Калі вы хочаце выказацца нэўтральна ці супраць прапановы, сьмела рабіце гэта з тлумачэньнем. Такія абмеркаваньня могуць дапамагчы людзям вызначыцца з уласным меркаваньнем што да галасаваньня па гэтых прапановах. Таксама абмеркаваньні даюць карысную інфармацыю для асобаў, якія зьбіраюцца працаваць над рэалізацыяй прапановы.
Дапушчальная таксама агітацыя ў разумных памерах. Вы маеце магчымасьць прадаць сваю ідэю такой колькасьці людзей, як зможаце. Сьмела зьвяртайцеся да людзей у вашым праекце, Вікіпраекце ці карыстальніцкай групе. Відавочна, што пры гэтым нельга карыстацца «лялькамі» ці патрабаваць ад людзей галасаваць або зьмяніць свой голас. А вось кампанія «добрай волі» цалкам нармальная.
Тое, што ў 10 найбольш папулярных трапляюць прапановы наконт найвялікшых праектаў — буйных разьдзелаў Вікіпэдыі, Вікісховішча — нармальна. Ёсьць мноства меншых групаў і праектаў, якія ня маюць дастатковай «сілы голасу», каб вылучыць свае праекты ў першую дзясятку, аднак робяць істотны ўнёсак у наш рух.
Нашая каманда абавязаная працаваць над праектамі, якія дапамагаюць меншым групам, у тым ліку арганізатарам кампаніяў і праграмаў, удзельнікам GLAM, меншым праектам кшталту ВікіКрыніцаў і ВікіСлоўніку, ст’юардам і правяральным удзельнікам.
Прысутнасьць у апытаньні пажаданьняў прапановаў меншых разьдзелаў важная — яна дапамагае нашай камандзе і Фундацыі Вікімэдыі шырэй разумець, што патрабуюць людзі зь меншых супольнасьцей. Таму заахвочваем далучацца і вылучаць свае прапановы, нават калі вы ня лічыце, што яны сягнуць першай дзясяткі!
Каманда тэхнічнай супольнасьці можа адхіліць прапановы, якія не адпавядаюць наступным крытэрам:
- Прапанова мусіць тычыцца тэхнічнай зьмены, а ня зьмены палітыкі ці супольнасьці
- Прапанова мусіць тычыцца праблемы, а не запытваць канкрэтнага разьвязаньня
- Прапанова мусіць быць добра акрэсьленаю праблемаю, а не мяшанкай розных незьвязаных праблемаў
- Прапанова адсутнічае ў дарожнай мапе іншай каманды ці не адхілялася іншымі камандамі раней
- Прапанова не адхілялася камандай тэхнічнай супольнасьці раней
- Прапанова мусіць уваходзіць у сфэру адказнасьці каманды
The Community Tech team may decline proposals that fail to meet the above criteria.
Рэйтынгі падтрымкі ствараюць прыярытэтны сьпіс пажаданьняў, і каманда тэхнічнай супольнасьці адказвае за ацэнку і апрацоўку першых 5 пажаданьняў. Каб гэта выканаць, мы вывучаем усе найлепшыя пажаданьні і разглядаем іх з улікам тэхнічных і сацыяльных/палітычных фактараў рызыкі.
Вельмі карысныя ў выяўленьні патэнцыйных адмоўных аспэктаў галасы супраць і нэўтральныя. Па супярэчлівых пажаданьнях мы ўраўнаважваем вынікі галасаваньня з водгукамі, больш заснаванымі на кансэнсусе. Напрыклад, так адбылося ў апытаньні 2015 году: мноства галасоў атрымала пажаданьне «дадаць сьпіс назіраньня карыстальніка», аднак былі некалькі шчырых галасоў супраць. Мы выслухалі ўсе баку і прынялі рашэньне, ці варта займацца гэтым праектам.
As an example, this worked in the 2015 survey: The wish to "add a user watchlist" received a lot of votes but also some heartfelt Oppose votes. Community Tech listened to all sides, and made a decision on whether to pursue the project or not.
…замест таго, каб заняцца мінулагоднімі прапановамі, ніжэйшымі за 10-е месца?
Асноўная прычына для стварэньня штогадовага апытаньня — нашае жаданьне прыцягнуць больш людзей! Зараз больш людзей даведаюцца пра каманду і апытаньне, і праз год пасьля выкананьня найлепшых пажаданьняў мы спадзяемся, што людзі яшчэ больш зацікавяцца і заахвоцяцца ўдзелам. Хочам даць усім шанец прадставіць новыя ідэі.
We also want to make sure that older ideas are still wanted. As software evolves, so do the user’s needs. Sometimes a really good wish from last year isn’t so important anymore, or the description has simply become outdated. Conducting the survey annually helps reconfirm what the community needs.
Калі вы лічыце, што леташнія пажаданьні заслугоўваюць яшчэ аднае спробы, глядзіце «[[Ці магу я паўторна адсылаць прапановы зь мінулых апытаньняў?|Ці магу я паўторна адсылаць прапановы зь мінулых апытаньняў?]]»