Fundraising 2011/Alan Letter/be

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
Translation instructions
  • For pages marked "Missing" or "In progress", click the page title and start translating. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • For pages marked "Needs updating", compare the page to the source page and update the translation accordingly. When you are done, click "edit status" and change the status to proofreading.
  • It is important to have someone else proofread the translated page! If you have proofread a page and it is ready for publication, click "edit status" and change that page's status to ready.
  • If you are changing something that has already been published, change its status back to ready for it to be published again.

If you have any questions or feedback regarding the translation process, please post them here. Translation FAQ

У Вікіпедыі я стварыў 2463 артыкулаў. І ўсе бясплатна.

Я - сістэмны кансультант, які працуе з вельмі буйнымі фінансавымі камп'ютарнымі сістэмамі. Калі б за час, праведзены ў Вікіпедыі, мне заплацілі грошы, яны склаліся б у сотні тысяч даляраў.

Але грошы тут не стымул. У Вікіпедыі вы маеце справу з іншай валютай. Гэта інфармацыя, якая з радасцю прадстаўляецца мною і тысячамі іншых рэдактараў, якім прыемна ствараць яе. Мы ўсе ведаем, што свет становіцца лепш, бо інфармацыя знаходзіцца ў вольным доступе.

Вядома, інфраструктура падтрымкі бясплатнай інфармацыі сама па сабе небясплатна, і таму мы кожны год просім аб ахвяраваннях. У Вікіпедыі няма ніякай рэкламы, нічога, што мільгаціць, нічога збоку старонкі - мы не спрабуем вам што-небудзь прадаць. Вікіпедыя не заражана камерцыйнымі транзакцыямі.

Мы проста маем патрэбу ў 5 далярах, 10 еўра, 1000 енах ці іншых сумах, якія вы можаце сабе дазволіць, каб інфармацыя даходзіла да вас.

Інфраструктура, якая падтрымлівае нашу працу і кіраваная некамерцыйнай арганізацыяй пад назвай "Фонд Вікімедыя» (Wikimedia Foundation), мінімальная, наколькі гэта магчыма. У Google, магчыма, каля мільёна сервераў. У Yahoo працуе парадку 13 тысяч супрацоўнікаў. У нас - 679 сервераў і 95 супрацоўніка.

Вікіпедыя - пяты па папулярнасці сайт у сетцы, кожны месяц ён абслугоўвае 470 000 000 чалавек, якія праглядаюць мільярды старонак.

Фонд Вікімедыя - гэта месца, дзе невялікае ахвяраванне адклікаецца доўгім-доўгім рэхам.

Эканоміка пабудаваная так, што людзі працуюць толькі за грошы. Як інакш прымусіць кагосьці прыходзіць на працу, калі ім не плаціць?

У Вікіпедыі жаданне супрацоўнічаць і паляпшаць веды было выкарыстана для стварэння неацэннага рэсурсу. Культуру не выстаўляюць на аўкцыёне. Вы атрымліваеце непрадузятую і дакладную інфармацыю. Арганізаваную ў акуратным стылі, добра дакументаваную, забяспечаную спасылкамі на крыніцы, сучасную, даступную тады, калі яна вам патрабуецца.

Мне здаецца, гэта ўзрушаючая здзелка.

Дзякуй за ўвагу,

Алан Сон,
Аўтар Вікіпедыі