Арганізацыйнае разьвіцьцё

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Organisational development and the translation is 100% complete.




У цяперашні час існуе прагал у забесьпячэньні падтрымкі, падрыхтоўкі і супольнага навучаньня, даступных для арганізацыяў Вікіруху.

Спраўляцца з арганізацыяй Вікіруху (аддзяленьнем, суполкай удзельнікаў, тэматычнай арганізацыяй і самой Фундацыяй) даволі складана. Існуе шмат выклікаў і гэтыя выклікі мяняюцца праз увесь час існаваньня арганізацыі. Дзеля будучага здароўя Вікіруху важна даць добраахвотнікаў навыкі і ўпэўненасьць прымаць гэтыя выклікі.

Прынцыпы

Гэта некаторыя прынцыпы пра тое, як брацца за гэтыя справы.

  • Рабіць гэта — справа кожнага(-ай). Няма ніводнага, хто б адказваў за падрыхтоўку і падтрымку арганізацыяў руху (Аб’яднаньне аддзяленьняў Вікімэдыі імкнулася, але тое не спрацавала). Таму ўсе ўстановы руху нясуць гэтую адказнасьць ва ўсялякім выглядзе.
  • Заахвочвайце пачынаньне. Мы маем заахвочваць людзей да стварэньня рэчаў і досьледаў. Ніхто ня здольны вырашыць справу зараз жа. Таму важней прадпрымаць карысныя, дакладныя крокі для часткі карціны, чым спрабаваць выпрацаваць рашэньне цэлай справы.
  • Выкарыстоўвайце веды ўсюды, дзе іх магчыма адшукаць. Розныя людзі і арганізацыі як унутры, гэтак і звонку руху маюць розныя кавалкі карціны. Знутры руху больш людзей з навыкамі і досьведам, якія будуць радыя імі падзяліцца. Звонку руху знаходзяцца ўстановы і дарадцы краёвага і міжнароднага ўчасткаў, якія могуць параіць.
  • Дзяліцеся намерамі, думкамі і вынікамі. Важна вучыцца на розных пачынаньнях арганізацыйнага разьвіцьця.

Патрэбы падрыхтоўкі і разьвіцьця

Частка задачы — адсутнасьць у нас сыстэмнага погляду на патрэбы разьвіцьця арганізацыяў «Вікімэдыі».

Грантатворная дружына Фундацыі «Вікімэдыя» апытала шэраг управаў арганізацыяў руху, каб атрымаць некаторыя зьвесткі наконт справаў, зь якімі яны сутыкаюцца. Вынікі магчыма знайсьці тут.

Wikimedia organization board governance survey 2014
Wikimedia organization board governance survey 2014
  • Кіраваньне:
    • Роля некамэрцыйнай управы; самаразьвіцьцё Ўправы.
  • Распрацоўка стратэгіі:
    • Як распрацаваць стратэгію і ўдала паставіць задачы.
  • Найм і праца з пэрсаналам:
    • Дачыненьні між управамі і рэдактарамі, азначэньне межаў і ўдалае кіраваньне.
  • Асабістая дзейснасьць:
    • Кіраваньне часам; Вырашэньне супярэчнасьцяў і разыходжаньняў; Навыкі перамоваў; Кіраваньне напружаньнем
  • Дзейснасьць управы:
    • Удалая пабудова дружыны.
  • Вядзеньне гадавых плянаў і справаздачнасьці.
  • Пасьпяховае плянаваньне шматдзённых мерапрыемстваў з пазьбяганьнем распаўсюджаных памылак.
  • ++ калі ласка, дадайце больш.

Спосабы і крыніцы

Падрыхтоўчыя працоўні

  • Асобная, то бок Лёнданская працоўня ў сакавіку 2014 году.
  • Як частка Вікіканфэрэнцыі і Вікіманіі.
  • Краёвая і мясцовая падрыхтоўка арганізацыяў добраахвотнікаў.
  • Чаму «Вікімэдыя» можа навучыцца ў Чырвонага Крыжа і іншых добраахвотніцкіх арганізацыяў (відэа). Як прыняць добраахвотнікаў і энтузіястаў згодна зь іх наяўнымі часам і зацікаўленасьцямі, а таксама дапамагчы людзяць перамяшчацца на розныя ролі пры зьмяненьні іх становішча.
  • Сьпіс крыніцаў па арганізацыйным разьвіцьці і падрыхтоўцы.

Рэцэнзія і настаўніцтва

Адбыўся малы лік рэцэнзіяў:

Сумесны досьвед

Некаторыя ўстановы Вікіруху стварылі запісы свайго навучальнага досьведу, каб падзяліцца з рухам:

Анлайн-навучаньне

Распрацоўка стратэгіі

Кіраваньне супярэчнасьцямі

Каго мы ведаем у руху, хто можа дапамагчы з гэтым матэрыялам?

Імя Мовы Месцазнаходжаньне Часавы пас Спэцыялізацыя
Benjamin Mako Hill en, am-1, fr-1 Seattle UTC-8 дасьледнік-практык вольных ведаў і культуры, дацэнт зносінаў у Вашынгтонскім унівэрсытэце
Dariusz Jemielniak (Pundit) pl, en-4, de-1, ru-1 Варшава/Капэнгаген UTC+2 выкладнік кіраваньня, зацікаўлены ў стратэгіі і разьвіцьці тэхнапачынаньняў
Aaron Shaw en Chicago UTC-6 дацэнт зносінаў у Паўночна-Заходнім унівэрсытэце, які вывучае ўзрушаньне і ўцягненьне ў анлайн сыстэмах
Piotr Konieczny pl, en-4 Сэул UTC+9 дацэнт грамадазнаўства ў Сэуле, які вывучае кіраваньне на падставе роўнасьці

Калі ласка, дадайце больш

  • Сыстэма сувязных КамЗносу для аддзяленьняў, тэматычных арганізацыяў і суполак удзельнікаў.
  • Гутарка аддзяленьняў: дасье, падсумаваньне спасьціжэньня і 30-хвілінны фільм аб праекце, дзе гутарылі з 94 сябрамі руху з аддзяленьняў, Фундацыі «Вікімэдыя», яе Камітэту разьмеркаваньня сродкаў і Камітэту зносінаў.

Зрабіць

  • Як наняць Вашага(-ую) супрацоўніка(-цу)
    • моцная ўвага на перадумовы, то бок пляны і ўплыў Вашай арганізацыі; згоду з будовай кіраўніцтва (кіраўнік аднаго ўзроўню, а ня цэлая ўправа)
  • Больш збудаваныя матэрыялы наконт таго, як пазьбягаць выгараньня (з апорай на нататкі і вывучэньне з 2 працоўняў)
    • асабістая дзейснасьь, спосабы зносінаў; кіраваньне Вашымі ўласнымі часам і чаканьнямі
  • Кіраваньне рызыкай