Аддзелы Вікіруху/Мадэліи

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Wikimedia movement affiliates/Models and the translation is 100% complete.
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.
У падзяку за спрыяньне Вікіруху з боку разнастайных суполак Рада павераных $wmf у цяперашні час прызнае наступныя мадэлі залучанасьці ў Вікірух: аддзяленьні , тэматычныя арганізацыі і суполкі ўдзельнікаў .


Гісторыя

The current Wikimedia affiliation models was developed by the Movement roles project. Development began in 2010 after discussion at the Chapters meeting 2010 and was approved unanimously by the Board of Trustees on March 31, 2012. The Affiliations Committee advises and makes recommendations regarding the recognition and existence of Wikimedia movement affiliates.


Віды аддзелаў Вікіруху

Аддзелы могуць мяняць адну мадэль залучанасьці на другую і маюць аддаваць перавагу супрацы адно з адным без герархіі.

Аддзяленьні
Незалежныя некамэрцыйныя задзіночаньні, што прадстаўляюць Вікірух і ўсеабдымна падтрымліваюць працу руху пры краёвай засяроджанасьці. Аддзяленьні або нацыянальныя ды абласныя арганізацыі выкарыстоўваюць назву, што выразна зьвязвае іх зь Вікімэдыяй, і ўпаўнаважваюцца на выкарыстаньне таварных знакаў Вікімэдыі ў сваіх працы, агалошваньні і зборы сродкаў.
Тэматычныя арганізацыі
Незалежныя некамэрцыйныя задзіночаньні, што прадстаўляюць Вікірух і падтрымліваюць працу ў адмысловых галіне, прадмеце, пытаньні або справе ў межах краінаў і рэгіёнаў або ў некалькіх зь іх. Тэматычныя арганізацыі выкарыстоўваюць назву, што выразна зьвязвае іх зь Вікімэдыяй і ўпаўнаважваюцца на выкарыстаньне таварных знакаў Вікімэдыі ў сваіх працы, агалошваньні і зборы сродкаў.
Суполкі ўдзельнікаў
Адкрытыя сяброўскія суполкі з вызначанай кантактнай асобай і гісторыяй мерапрыемстваў, прызначаныя для лёгкага ўтварэньня. Суполкі ўдзельнікаў маюць выбар і не ўтвараць задзіночаньня і ўпаўнаважваюцца на абмежаванае выкарыстаньне знакаў Вікімэдыі для агалошваньня падзеяў і мерапрыемстваў.
Супольнікі руху (дагэтуль нядзейныя)
Арганізацыі-аднадумцы, якія ажыўлена падтрымліваюць працу Вікіруха. Яны галосна пералічваюцца і ўпаўнаважваюцца на абмежаванае выкарыстаньне знакаў для агалошваньня, што паказваюць на іх падтрымку і супрацу зь Вікімэдыяй. Заўвага: Гэтая мадэль на цяперашні час знаходзіцца ў распрацоўцы і дагэтуль нядзейная. Глядзіце чарнавыя прапановы на Wikimedia Affiliates Network і Movement roles project/Movement Partners.


Параўнаньне патрабаваньняў паводле мадэляў залучанасьці
Патрабаваньне Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Вікісуполкі ўдзельнікаў
Прынамсі дзейных вікі-рэдактараў 10 10 3
Пажаданы мінімум сябраў 20 20 10
Поле дзеяньня Геаграфічнае Прадметнае Усялякае спрыяльнае «Вікімэдыі»
Супольнае з Фундацыяй «Вікімэдыя» прызначэньне
Падпарадкаваньне ўказаньням па найменьні і палітыцы таварнага знака
Зьвесткі пра суполку абнародуюцца на вікі «Вікімэдыі»
Задумы дзейнасьці або намаганьняў, каб паспрыяць праектам «Вікімэдыі»
Дапушчае новых сябраў
Двое прызначаных сувязных для Фундацыі «Вікімэдыя»
Законна задзіночаны
Папраўляныя статуты, ухваленыя Камітэтам аддзелаў
Два гады дзейнасьці да заяўкі
Патрабуе ўхвалы Ўправай Фундацыі «Вікімэдыя»
Управа абіраецца сябрамі ўлучна з новымі
Дзейнасьць і фінансавыя справаздачы разьмяшчаюцца пастаянна на Мэта-Вікі
Здольнасьць прадстаўляць Вікірух у полі дзеяньня
Звычайны час разбудовы 2–3 years 2–3 years 1–4 months
Разьлічаны на ўхваленьне час 4–6 months 4–6 months 1–3 weeks


Параўнаньне чаканьняў паводле мадэляў залучанасьці
Чаканьне Аддзяленьні Тэматычныя арганізацыі Вікісуполкі ўдзельнікаў
Пазасеткавая і анлайн-дзейнасьць у падтрымку «Вікімэдыі»
Шматлікая кожны квартал

Шматлікая кожны квартал

Прынамсі аднойчы на год
Апавяшчэньне пра зьмяненьне ў статутных дакумэнтах або кіраўніцтве
Падпарадкаваньне палітыцы і накіравальным прынцыпам руху
Супраца зь іншымі аддзеламі і праектамі
Гадавая справаздача абнародуецца на Мэта-Вікі
Падрабязна

Падрабязна

Падсумаваньне
Трымаецца вывучэньня ў межах кругагляду суполкі, даступнага Вікісупольнасьці
Пастаянная дзейнасьць і фінансавыя справаздачы абнародуюцца на Мэта-Вікі
Займаецца і наглядае за прадметамі зносін, датычнымі кругагляду суполкі
Займаецца і наглядае за справамі грамадзкай палітыкі, датычнымі кругагляду суполкі
Прадстаўляе «Вікімэдыю» на грамадзкіх мерапрыемствах, датычных кругагляду суполкі
Разнастайныя крыніцы фінансаваньня