Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2022

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
This page is a translated version of the page Ukraine's Cultural Diplomacy Month 2022 and the translation is 100% complete.

Месяц культурнай дыпляматыі Ўкраіны-2022

17 лютага — 17 сакавіка    

[Сацыяльныя сеткі: #UCDMonth] · [Спасылка сюды: ucdm.wikimedia.org.ua]    



Вітаем на пісьмовым спаборніцтве па паляпшэньні асьвятленьня культурнай украінскай тэматыкі ў Вікіпэдыі!
  • Што: Гэта адкрыты конкурс па рэдагаваньні, задача якога — стварэньне і паляпшэньне артыкулаў пра культуру і людзей Украіны ў як мага большай колькасьці разьдзелаў Вікіпэдыі. Украінскія арганізатары склалі сьпіс артыкулаў, на якія варта зьвярнуць увагу. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы.
  • Калі: Конкурс працягваецца з 00:01, 17 люты 2022 (UTC) да 23:59, 17 сакавік 2022 (UTC).
  • Як: Конкурс складаецца з чатырох простых крокаў: Абярыце артыкулы для працы → Атрымайце балы за сваю працу → Намагайцеся зарабіць як найбольш балаў → Атрымайце ўзнагароду за свой унёсак!
  • Хто: Любы вікіпэдыст з зарэгістраваным уліковым запісам у любым разьдзеле можа дапамагчы супрацоўнічаць у напісаньні і/або перакладзе артыкулаў пра ўкраінскую культуру любой мовай. Каб удзельнічаць, трэба запісацца ў разьдзеле „Ўдзельнікі“.
  • Навошта: конкурс ладзіць Вікімэдыя Ўкраіна ў супрацоўніцтве з Украінскім інстытутам і Міністэрствам замежных справаў Украіны. У Вікіпэдыі бракуе артыкулаў на розныя тэмы, і дзякуючы гэтаму конкурсу мы спадзяёмся палепшыць артыкулы пра культурныя зьявы, значныя для ўкраінцаў. Паляпшэньне артыкулаў Вікіпэдыі пра ўкраінскую культуру дазволіць нашым чытачам атрымліваць высокаякасную інфармацыю.